Мікалай Андрэевіч Захаранка
| Мікалай Андрэевіч Захаранка | |
|---|---|
| Мікола Захаранка | |
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 13 мая 1949 (77 гадоў) |
| Месца нараджэння | Васілевічы |
| Грамадзянства | СССР, Беларусь |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік |
| Гады творчасці | з 1960-х |
| Жанр | верш, проза, драматургія |
| Мова твораў | Беларуская мова |
| Дэбют | 1960-я |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | лаўрэат літаратурнай прэміі часопіса «Полымя» (2001), двойчы лаўрэат літаратурнага конкурсу газеты «Звязда» і Саюза беларускіх пісьменнікаў (1999, 2003). |
Мікалай (Мікола) Андрэевіч Захаранка (13 мая 1949, Васілевічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт, празаік, драматург. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 мая 1949 года ў Васілевічах у сялянскай сям’і. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Доўгі час настаўнічаў у вёсцы Швабы Лагойскага раёна Мінскай вобласці.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Трагічнасць і радасць жыцця, вясковая будзённасць ў творах Захаранкі пераплятаецца з казачнай быліннасцю, афарбавана яе прывідным святлом. Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», «Дзеяслоў», «Роднае слова», «Вясёлка», газеце «Звязда»; вершы і публіцістыка ― ў «ЛІМе». Аўтар дзіцячых п’ес, зборнікаў апавяданняў «І тады ўдарыў бом…» (Мн., Кнігазбор, 2013), які вылучаўся на літаратурную прэмію Ежы Гедройца, «Такі вецер, такі вецер…» (Кнігазбор, 2019). П’еса «Паехалі» ставілася ў 1996 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[1][2].
Зноскі
- ↑ Я і дагэтуль лічу, што гаршкі абпальваюць усё-ткі богі // Дзеяслоў. — Мн.: 2014. — № 2. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2018.
- ↑ zakharanka(недаступная спасылка). 2014.gedroyc.by. Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Мікола Захаранка. Забойства на вуліцы з прысадамі Архівавана 19 чэрвеня 2023. // Дзеяслоў, 2000, № 32
- Захаранка М. «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага ў кантэксце культуры еўрапейскага адраджэння // Роднае слова: Штомесячны навуковы i метадычны часопiс. ― 2010. ― № 9
- Мікола Захаранка: паэт, празаік, драматург Архівавана 31 жніўня 2019. // Кастусь Ладуцька. Sozvuchie.by, 27 красавіка 2019
- Николай Захаренко. Ангел мой Архівавана 7 ліпеня 2017. // Литературная Россия, 2016, 14 октября
- Вольга Бабкова. «Такі вецер, такі вецер» — новая кніга добрага аўтара // Наша ніва, 23.07.2019