Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская
Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 жніўня 1962 (58 гадоў) |
Муж | Юрый Анатольевіч Зісер |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналістка, культуролаг, пісьменніца |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Юлія Вісарыёнаўна Чарняўская (нар. 5 жніўня 1962) — беларускі культуролаг, пісьменніца і журналістка. Кандыдат культуралогіі (2002).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў сям’і дактараў Вісарыёна Цімафеевіча і Аляксандры Рыгораўны Чарняўскіх. Бацькі пазнаёміліся ў Мінскім медінстытуце, дзе вучыліся. Дзед па бацьку — пісьменнік Васіль Вітка (Цімох Крысько). Бацькоў пасля інстытут размеркавалі ў горад Завіцінск Амурскай вобласці. Юліі ў той час было ўсяго 2 гады, праз пастаянныя ангіны і ўрэшце рэўматызм у 3 гады бацькі адвезлі яе назад у Беларусь, дзе яна жыла з бацькавымі бацькамі[1].
У сем гадоў пайшла ў школу № 2, але пасля другога класа яе расфарміравалі. Пераехала з цэнтра горада ў Серабранку, дзе маці атрымала кватэру[1].
У 1984 годзе скончыла філалагічны факультэт БДУ. Размеркаваная ў школу № 91 г. Мінска. Праз цкаванне з боку калектыва была вымушана сысці. Некалькі месяцаў была беспрацоўнай, часова ўладкавалася ў кінатэатр «Перамога», які чакаў хуткі рамонт. У 1986 годзе пазнаёмілася з будучым мужам Юрыем Зісерам у Львове, куды прыехала з сябрамі на майскія святы[1].
З 1996 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Кірункі навуковай дзейнасці — этнічная культуралогія, семіётыка культуры. Аўтар канцэпцыі этнічнага самавобраза беларуса.
Аўтар кніг «Народная культура и национальные традиции» (Мн., 2000), «Этнічныя асновы культуры» (сумесна з П. Р. Ігнатовічам; Мн., 2001), «Асоба і культура» (Мн., 2003), «Введение в культурно-философскую антропологию» (Мн., 2003), «Белорус: Штрихи к автопортрету» (Мн., 2006), «Белорусы от „тутэйшых“ — к нации» (Мн., 2010).
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
У шлюбе з Юрыем Зісерам нарадзіла дачку Яўгенію.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Культуралогія: тэорыя культуры: вучэб. дапам. / А. І. Смолік, Л. К. Кухто. — Мн.: Бел.дзярж.ун-т культуры і мастацтваў, 2007. — 270 с. — ISBN 985-6798-21-3. — С. 13.