Размовы:Мінск

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Неабходна дадаць </references> але якую назву даць гэтаму разделу? У enwiki гэта References, у рувікі - Примечания, а як у нас? --Redline 08:03, 30 сакавіка 2007 (UTC)

У кнігах гэта зноскі (footnotes) і затэкставыя зноскі (backnotes). Можна і заўвагі. Калі робіце, зрабіце каб быў клас знакаў references-small, ён лепей чытэльны. Yury Tarasievich 08:08, 30 сакавіка 2007 (UTC)

Менск/Мінск[правіць зыходнік]

[1] Тут напісана, што Мінгарсавет мусіў звярнуцца да Вярхоўнага Савета. Ці было гэта зроблена і якія вынікі? Mienski 21:25, 1 Травень 2007 (UTC)

ВС адмовіў (гэта быў ужо ВС новага склікання), таму назва Менск не была ў пазначаны перыяд афіцыйнай. --MaximLitvin 21:43, 1 Травень 2007 (UTC)

Вядома, што некаторыя ў Беларусі і за яе межамі застрялі на ўзроўні Чарнобыльскіх шляхаў і Курапат, і нічога іншага іх не цікавіць. Абы б толькі Мінск у Менск перарабіць і пакрыўдзіцца на савецкае прошлае. Калі ў кагось ёсць прэтэнзіі да савецкага прошлага, то савецкае прошлае пачалося з сацыялістычнай газеты "Наша ніва" і ад партыі Беларуская сацыялістычная грамада. Звяртацца трэба туды.--Pracar (размовы) 22:52, 16 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Незразумелым застаецца імкненне прывязаць з'яўленне назвы «Менск» да БССР, хаця ў беларускай мове назва выкарыстоўвалася і раней. Беларуская мова не з'яўлялася афіцыйнай у часе Расейскае імперыі, але ў беларускай мове выкарыстоўвалася. Нельга называць назву Мінск гістарычнай ці традыцыйнай, бо такой яна з'яўляецца у расейскай мове.--Liashko (размовы) 17:12, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

У беларускай мове няма слова "хаця". Ёсць толькі слова "хоць".--Pracar (размовы) 17:32, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

"Мінск" - гэта гістарычная форма таксама. І відавочна, што назва "Мінск" проста прыгажэй:)).--Pracar (размовы) 17:34, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Толькі не трэба тут свайго трасянкавага мовазнаўства. Слова «застрялі» ў беларускай мове няма, а хаця ёсцека.--Liashko (размовы) 17:38, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

У беларускай мова няма таксама слёва "то бок". Бо беларуская мова акаючая, а не окаючая.--Pracar (размовы) 17:44, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

«Слёва» — гэта ад поўнага няведання гісторыі беларускага правапісу? Ці проста нібыта спрабуеце жартаваць? «ТО-БОК, злучнік паясняльны. Уст. Гэта значыць Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (Мн, 1983, БелСЭ), том 5, кніга 1.». Окачывайте своё языкознаўство, гэта ошэнь смешна, но надакучвае.--Liashko (размовы) 17:51, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Ну, конечно же, "сьлёва".--Pracar (размовы) 20:32, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Артыкул пад аховай. Давайце, спадарства, адыдзем ад нейкіх абмеркаванняў пытанняў філалагічных і пачнем абмяркоўваць непасрэдна змест вайны правак. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:33, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Выкажу сваё бачанне гэтага пытання. Паколькі беларуская мова не была дзяржаўнай у Расійскай імперыі, а таксама мела шмат дыялектаў, мяркую, у ёй ужываліся і Мінск, і Міньск, і Менск. Можа, нават і Мінаск, хто ведае... З якой даты горад афіцыйна стаў Менскам, калі браць за вызначальны момант факт дзяржаўнасці беларускай мовы на тэрыторыях, дзе Мінск знаходзіцца? Тут можна адштурхоўвацца ад БНР, а можна адштурхоўвацца ад урада камуністычнага. Я бы, калі Вы хочаце прынцыпова вырашыць гэта пытанне, ужыў бы наступную фармулёўку: "з моманту абвяшчэння беларускай мовы дзяржаўнай і да 29 ліпеня 1939 г. - Менск". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:40, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Тут не навуковая канферэнцыя і не сімпозіум:), каб "прынцыпова вырашыць гэта пытанне". Трэба ўсяго толькі вікіпедысту ўзяць аўтарытэтную крыніцу і паставіць на яе спасылку: напрыклад, манаграфіі з грыфам Інстытута гісторыі НАН Беларусі ці энцыклапедыі. І ўсяго дзялоў:). А не займацца самаўпраўствам. --Pracar (размовы) 23:24, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Ён жа даў спасылку на дакументы, якія з'яўляюцца непасрэдна першымі крыніцамі ўсяго. Там Менск. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:32, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Во-во, удзельнік Liashko даў спасылку на першакрыніцы, а не аўтарытэтныя крыніцы. Удзельнік Liashko і на гэта Менск можа даць спасылку, напэўна. Але горад так не называецца ў 2016 годзе. // Трэба ўсяго толькі вікіпедысту ўзяць аўтарытэтную крыніцу і паставіць на яе спасылку: напрыклад, манаграфіі з грыфам Інстытута гісторыі НАН Беларусі ці энцыклапедыі. І ўсяго дзялоў:). А не займацца самаўпраўствам.--Pracar (размовы) 23:43, 17 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Але ж там не нейкая лухта, а Устаўныя граматы БНР. Гэта, вядома, не скан, але, мяркую, тэкст іх не быў зменены. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:39, 18 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Уладу ў Мінску мелі ў 1918 г. немцы і Германія не прызнала БНР як дзяржаву. І дакументы БНР ніякай моцы не мелі. Ужо 26 сакавіка 1918 г. знялі бела-чырвона-белы сцяг з таго будынка, дзе яго ўпершыню вывесілі.// Трэба ўсяго толькі вікіпедысту ўзяць аўтарытэтную крыніцу і паставіць на яе спасылку: напрыклад, манаграфіі з грыфам Інстытута гісторыі НАН Беларусі ці энцыклапедыі. І ўсяго дзялоў. А не займацца самаўпраўствам.--Pracar (размовы) 07:37, 18 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Я заўсёды пазначаю крыніцы пры праўках. У вас жа ўсе праўкі без крыніц. Якая розніца, згадка пра Менск у першакрыніцы, ці ў другаснай? Вікіпедыя дапускае выкарыстанне першакрыніц.--Liashko (размовы) 15:33, 19 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Добры дзень, спадарства! Спадзяюся, Сп. Pracar, што пачатак адпавядае арфаграфічным правілам т.зв. «сучаснай» беларускай мовы. Тут загадзя прашу прабачэння, бо «начытаўся» Яна Станкевіч:) І спадзяюся, што Вы жартавалі, калі напісалі вось гэта «даў спасылку на першакрыніцы, а не аўтарытэтныя крыніцы», бо калі Вы купляеце сур'ёзныя лекі ў аптэкі, спадзяюся, што чытаеце першакрыніцу - рэцэпт/спосаб прымянення, а не слухаеце, ці чытаеце «малахаўшчыну»:) Ну гэта так, прабачце, экспромт нейкі атрымаўся. Хочаце «аўтарытэтных крыніц», калі ласка: *Карский, Е. Труды по белорусскому и другим славянским языкам / Е. Ф. Карский; [отв. ред. В. И. Борковский]; АН БССР, И-т языкознания им. Я. Коласа. — М.: Изд-во АН СССР, 1962. — 711, [1] с., [1] л. портр. — С. 483
" і замест е ў слове Менск стала ўжывацца недзе з XVII ст. пад уплывам украінскай мовы, і сцвярджаў, што Мінск — украінізм "
  • Obrębska-Jabłońska, A. Czy ukraiński wpływ na toponimię białoruska? // Slavia Orientalis. — 1973. — № 2. — S. 261—265
" Даследчыца лічыла, што гэта не ўкраінізм, а ўплыў з захаду, бо ў польскай мове, недзе ў XV ст., адбыўся пераход -ен у -ін. Менавіту таму пішуць Kamiński — хоць Kamień, Jasiński — Jesion. Падобным спосабам з'явілася і польская «Wilejka». Прыкладаў палянізмаў, ой прабачце, паланізмаў шмат. Адсюль і наш спрадвечны Наваградак раптам стаў Навагрудкам (град у gród). "
  • Słownik geograficzny królewstwa Polskiego. T. VI. — Warszawa, 1885. — S. 453
" у народнай гаворцы Менск "
  • Вось так адрэагаваў К. Чорны на змену назвы
" Людзі, якія ня ведаюць ні законаў мовы, ні гісторыі Беларусі, ні самой мовы, ні беларускай, ні польскай і ні рускай (жаргон, якім яны гавораць і пішуць, нельга назваць мовай), здолелі, на вялікі жаль, устанавіць правіла пісаць ня Менск і не Наваградак, як пішацца ў рускіх, беларускіх, славянскіх, а «Мінск», «Навагрудак», гэта значыцца - у польскім вымаўленні. І гэтыя людзі шчыра верылі, што яны змагаюцца гэтым мерапрыемствам з уплывамі польскай мовы на мову беларускую "

[1]

  • Дадатак:
" Адкуль паўсталі расейскамоўныя «Миоры»? Правільна, Расейскае чынавенства скапіравалі польскія «Miory» літаральна кірыліцай, дзе польскае -io (чытаецца як Ё) паставілі -ио "

P.S.: Першыя дакументы савецкай Беларусі, маюць такую ж, а то і меншую вагу, як і дакументы БНР — гэта пра Ваш піч «дакументы БНР ніякай моцы не мелі». Вы кажаце пра нейкую «крыўду на савецкае мінулае»?. Ведаеце, ёсць такі афарызм: «На лёс, дурняў і жанчын не крыўдзяцца».З павагай--Dzianis Niadbajla (размовы) 07:05, 20 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Дарагі Дзяніс, калі ласка, зрабіце ў артыкуле адпаведныя праўкі, каб задаволіць патрабаванне Працара на наяўнасць крыніц (бо кожны Вікіпедыст мае права патрабаваць крыніцы паўсюль, дзе сумняваецца ў інфармацыі). І я тады адкрыю артыкул. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 11:36, 20 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

  1. Кузьма Чорны. Запісная кніжка // Полымя. — 1965. — № 4. — С. 155.

Мінск на вики.ру[правіць зыходнік]

Спадары, падрэдагуйце пра 70 адсоткау непарушаных будынкау падчас ВАВ, на вікі.ру. Смешна чытаць. У Менску і 10 непарушаных не засталося.

Пра 70% праўда, дарэчы, значную частку будынкаў зруйнавалі пры вызваленні. --MaximLitvin 13:32, 19 Сакавік 2008 (UTC)
Паглядзеў, там не пра 70 адсодкаў, а пра 70 будынкаў — брэшуць, канечне, але Вам спадабаецца :) --MaximLitvin 16:01, 19 Сакавік 2008 (UTC)

Дэмаграфія[правіць зыходнік]

Існуюць трохі іншыя даныя--Чаховіч Уладзіслаў 12:51, 10 кастрычніка 2011 (UTC)

Год Насельніцтва
1750 8 000
1800 11 000
1850 24 000
1880 41 700
1897 90 900
1900 91 500
1910 110 900
1921 117 600
1939 238 800
1959 509 500
1970 907 100
1979 1 262 000
1985 1 472 000
1990 1 613 000
2000 1 688 000
2007 1 814 000
2008 1 828 900
2009 1 829 100

Мінская вобласць і раён[правіць зыходнік]

Калі ласка, звярніце ўвагу, што Мінск не ўваходзіць ні ў склад Мінскай вобласці, ні Мінскага раёна, хоць і з'яўляецца іх сталіцай. --J. C. Richter 16:45, 12 кастрычніка 2011 (UTC)

Авбяшчэнне БНР[правіць зыходнік]

Авбяшчэнне БНР адбылося ў сакавіку 1918 г., а не 1917 г., як зараз напісана ў артыкуле (глядзіце напрыклад артыкул аб самой БНР: http://be.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%A0%D1%8D%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D1%96%D0%BA%D0%B0)

Разграбленне французамі[правіць зыходнік]

Якім чынам горад мог бурыцца французамі, калі горад рускія пакінулі? Ваявалі самі з сабой? Паліліся склады рускімі падчас сыходу. Пазначце канкрэтную старонку крыніцы, калі маеце нейкія сведчанні. Liashko (размовы) 14:22, 20 верасня 2013 (UTC)

Патрыятычнае падполле[правіць зыходнік]

Што за тэрмін "патрыятычнае падполле"? Узяты з савецкіх падручнікаў па ідэалогіі? А СБМ можна лічыць патрыятычнай арганізацыяй? Чаму напісана што існавала толькі антыфашыстоўскае падполле, але нічога пра нямецкія арганізацыі, якія мелі падтрымку сярод насельніцтва? Артыкул напісаны ў стылі савецкага падручніка. Liashko (размовы) 14:24, 20 верасня 2013 (UTC)

Хто такі "патрыёт" відавочна з самой назвы, гэта ніяк не залежыць ад палітычных і ідэалагічных прыхільнасцяў, але часам залежыць ад ацэнак. Калі нешта не напісана, значыць, нехта не напісаў гэта -- звычайны для Вікіпедыі адказ. І, калі ласка, вельмі пажадана, без ярлыкоў. --Максім Л. (размовы) 16:25, 20 верасня 2013 (UTC)
Зь якой назвы відавочна? Не абазначаецца, патрыёт якой краіны. Liashko (размовы) 17:43, 20 верасня 2013 (UTC)
З "патрыёт", гл. этымалогію. Можна абазначыць, калі на гэта ёсць крыніцы, а так атрымліваецца, што Беларусі ці то савецкай, ці то яшчэ якой -- не канкрэтызавана. --Максім Л. (размовы) 17:58, 20 верасня 2013 (UTC)
З гэтага выходзіць патрыётам павінен быць той, хто падтрымліваў немцаў. Liashko (размовы) 21:37, 20 верасня 2013 (UTC)
Паводле некаторых ацэнак, так і ёсць. --Максім Л. (размовы) 21:51, 20 верасня 2013 (UTC)

Заходняя Русь[правіць зыходнік]

Пан Ляшко, што рабіць, была Русь і быў у яе Захад, Поўдзень і астатнія бакі свету, як "нейтральна" назваць заходнюю частку Русі? --Максім Л. (размовы) 16:20, 20 верасня 2013 (UTC)

Адшукайце мне такі тэрмін у гістарыяграфіі. Яго выкарыстоўваюць расейскія шавіністы, але ніхто не ўспрымае ўсур'ёз. Да таго ж, калі б вы ведалі, дзе тая Русь знаходзілася, не лічылі б Менск яе заходняй часткай. Масковія — ня Русь. Таму не займайцеся ўласнымі дасьледаваньнямі, пішыце паводле гістарычных крыніцаў і публікацыяў. Liashko (размовы) 16:27, 20 верасня 2013 (UTC)
Ды калі ласка, у Загарульскага кніжка проста так і называецца "Заходняя Русь", наогул, гэта звычайная геаграфічная ідэнтыфікацыя, як напрыклад у Шабульдо "Паўднёва-Заходняя Русь" -- імя крыніцам будзе легіён. Шавіністы могуць чым заўгодна карыстацца, а яшчэ яны паветрам дыхаюць, дык давайце не будзем дыхаць тады? Вы, пан Ляшко, перад тым як указанні даваць, вазьміце к.л. "Слова пра пагібель..." сяр. 13 ст., там сучаснік падрабязна апісаў межы Русі (пад самы канец яе існавання), калі Вы ўжо сучаснай навуцы зусім не верыце. Бо менавіта што гэта і ёсць па крыніцах і публікацыях, а вось "Масковія — ня Русь" зусім не. Дарэчы, "Масковія" утварылася ў Паўночна-Усходняй Русі, як гэта ў гістарыяграфіі прынята называць. --Максім Л. (размовы) 18:20, 20 верасня 2013 (UTC)

Радок з ордэнам[правіць зыходнік]

Да чаго радок з ордэнам Леніна ў шаблоне-картцы? Там змяшчаецца толькі важная інфармацыя.--Liashko (размовы) 00:40, 16 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

Таму што гэта ўзнагароды нашай сталіцы, нікім не скасаваныя! І я ўпэўнены, што гэта вельмі важная інфармацыя. --Igro by (размовы) 08:57, 16 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Пазначце гэта ў артыкуле. Не трэба ўсю няважную інфармацыю змяшчаць у картцы.--Liashko (размовы) 13:43, 16 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]
Я ўпэўнены, што гэта вельмі важная інфармацыя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 14:20, 16 чэрвеня 2016 (MSK)[адказаць]

У шаблон-картку будуць вернутыя ўзнагароды, паколькі гэта важная інфармацыя. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:52, 1 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Шаблон населенага пункта не прадугледжвае ўзнагароды. Бо, відавочна, пры стварэнні шаблона нікому не стукнула ў галаву лічыць гэта важнай інфармацыяй. Да таго ж, узнагароды там адцягваюць увагу ад інфармацыі. Інфармацыя пра гэтыя ўзнагароды мусіць быць пазначаная ў тэксце артыкула, а не ў шаблоне. Калі хочаце дадаваць гэта ў шаблон — праводзьце галасаванне па змене шаблона. У іншым выпадку, некаму стукне ў галаву ўсунуць у шаблон увесь артыкул.--Liashko (размовы) 17:08, 1 верасня 2017 (MSK)[адказаць]
Чаму артыкул закрыты для рэдагавання? Цяпер Ігар яго будзе дапісваць?--Liashko (размовы) 17:46, 1 верасня 2017 (MSK)[адказаць]

Плошча горада[правіць зыходнік]

1. Плошча горада (км2) у тэксце і шаблоне не адпавядаюць адзін да аднаго.

2. Новая мапа горада http://www.sb.by/v-belarusi/article/izmeneny-granitsy-minska.html ? На ўсходе далучана нейкая тэрыторыя?