Размовы:Расійскае ўварванне ў Крым

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нейтральнасць, ці не нейтральнасць[правіць зыходнік]

Сп. Artificial123, вось тут, Вы казалі пра не нейтральнасць артыкула спасылаючыся на т.зв. «бандэраўскую хлусню». Што ж, магу сказаць, што пачатак гэтага артыкула мешанка маскоўскай «кісялёўшчыны» з жаданнем аўтараў і рэдактараў РусВікі зрабіць анэксію Крыма больш-менш правамернай для чытачоў іх раздзела Вікіпедыі. Вы, напэўна памятаеце, што я не прыхільнік папулярызацыі Украінскай праблемы ў нашым раздзеле, па шэрагу прычын. Але калі ўжо і прыступаць да напісання артыкулаў па дадзенай праблематыцы, то варта вельмі ўважліва, і ўчытваючыся ў сэнс сказаў ствараць іх. Спадзяюся, на разуменне і далейшую працу. Прыклад:

  1. Другі абзац: «...сілавой зменай улады ва Украіне...» — наколькі я памятаю, па тэлевізары паказвалі як прэзідэнт Украіны, з вялікімі-вялікімі валізкамі, у спакойнай абстаноўцы, пад наглядам сваёй аховы сядаў у верталёт і некуды паляцеў (тады яшчэ не было вядома куды). На заднім фоне, ды і ў навінах, нічога не казалі, аб захопе ці хаця б штурме "бандэраўцамі" (як іх завуць), ні прэзідэнцкай рэзідэнцыі, ні замах на яго самога. У сталіцы стаялі атрады «Беркут» і ўнутраныя войскі і кантралявалі Еўрамайдан з усіх бакоў. Парламент працаваў. Суды працавалі. А тут атрымліваецца, што Прэзідэнт сам збег, а напісана, што нейкая сілавая змена. Атрымліваецца нейкі парадокс, які ў мяне склаўся вось ў такі ланцуг: Сучасная сілавая змена ўлады: Піначэт - бамбіў з самалётаў рэзідэнцыю з прэзідэнтам Альендэ, Ельцын - страляў з танкаў па Вярхоўнаму Савету Расіі з дэпутатамі ўнутры, Януковіч - нагнаў цэлую армію Беркута ў Кіеў, кінуў іх, а сам паляцеў у невядомым накірунку. Як кажуць, альбо я дурань, альбо лыжы не едуць. Прабачце, можа занадта эмацыйна, але трэба ўсе ж пісаць так, як гэта было.
    1. Можаце сцерці слова "сілавой", калі Вам так хочацца. Але войскі з Кіева вывелі і гэта было галоўнай памылкай Януковіча, таму што аховы не было перад баевікамі. --Artificial123 (размовы) 21:14, 22 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Сп. Artificial123, але і прэзідэнт сам збег, і парламент, як адзіны дзеючы дзяржаўны орган вырашыў прыбраць кінутую Януковічам ўладу ў свае рукі. Ніхто, нікога не штурмаваў, з гармат, танкаў не страляў, ніякія баевікі штурмам ніякай важнай дзяржустановы не бралі. Таму і сілавой змены улады не было.--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:24, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
КГГА была ўзята. Ну і адміністрацыю Прэзідэнта штурмавалі раней. --Artificial123 (размовы) 12:32, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Паважаны калега, добра, што я ў гэты перыяд быў дома, у адпачынку, у Беларусі, і вельмі ўважліва сачыў за сітуацыяй, па шэрагу прычын. Прабачце, але як КГГА уплывае на агульнадзяржаўную структуру ўлады? Гэта гарадскі выканаўчы орган, ці я памыляюся!? Наконт штурму адміністрацыі - калі гэта быў штурм, ну... ей Богу, прабачце, калі ласка. Вы напэўна не бачылі, што такое штурм, калі сцвярджаеце такое.--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:42, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Я ўжо сказаў, што лічыце як хочаце. --Artificial123 (размовы) 12:49, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
  1. Таксама, другі абзац: «...(«Руская абшчына Крыму» і партыя «Рускае адзінства»)... якія прыступілі да мабілізацыі сваіх прыхільнікаў». Гэтым сказам, Вы кажаце чытачам, што дадзеныя не шматлікія палітычныя арганізацыі/партыі мелі вялікі ўплыў на большасць рускага насельніцтва Крыма. Што ўжо з'яўляецца не праўдай, бо большасць насельніцтва, пра што паказваюць у т.л. і парламенцкія выбары ў ВР Крыма і выбары ў мясцовыя рады. Рускае адзінства мела падтрымку каля 50 тыс. насельніцтва Крыма і Севастопаля, якія мелі права голасу. Пра РУскую абшчыну Крыма, я увогуле не буду казаць, бо пра якіх яе прыхільнікаў можа ісці гаворка, калі Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў мае больш членаў, чым гэтая т.зв. Руская абшчына.
    1. Ну не г. зв., а партыя. Не разумею, чым гэтая фраза кажа пра тое, што дадзеныя партыі мелі ўплыў на большую частку насельніцтва Крыма. --Artificial123 (размовы) 21:14, 22 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
  2. Трэці абзац: калі казаць, што новыя крымскія ўлады заявілі аб нелегітымнасці новага кіраўніцтва Украіны, то трэба казаць пра тое, што і украінскія ўлады, у т.л. в.а. Прэзідэнта таксама заявілі аб нелегітымнасці новага кіраўніцтва Крыма і Севастопаля.
    1. Там гэта напісана. У т. л. і наконт "указа аб тым, што зробленае 27 лютага прызначэнне Вярхоўным Саветам Крыму Сяргея Аксёнава кіраўніком крымскага ўрада было ажыццёўлена з парушэннем Канстытуцыі Украіны і Канстытуцыі АРК". --Artificial123 (размовы) 21:14, 22 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
  3. Шосты абзац. «...шэраг іншых краін — партнёраў ЗША і ЕС» — спрэчны сказ, бо напрыклад дзяржава Бутан, ніколі не з'яўлялася «партнёрам», бо цалкам залежыць ад Індыі. Перад тым, як напісаць пра рашэнне ГА ААН аб анэксіі з боку РФ, трэба напісаць, што перад гэтым было паседжанне Рады бяспекі ААН, на якім цэласнасць Украіны не падтрымала Расія, якая скарысталася правам вета пры галасаванні (13 членаў за, 1 - супраць, 1 - устрымаўся). Ну і зноў пра сілавую змену ўлады.
    1. Як замяніць? Проста "шэраг краін"? Наконт пасяджэння напішыце, калі гэта праўда. --Artificial123 (размовы) 21:14, 22 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

З павагай.--Dzianis Niadbajla (размовы) 21:47, 21 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Праўце смела. І так, войскі з Кіева былі выведзеныя. --Artificial123 (размовы) 21:59, 21 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Сп. Artificial123, я паставіў шаблон:Крыніца, толькі таму, што вельмі спрэчныя сказы
І што там спрэчнага? --Artificial123 (размовы) 12:49, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
А тое, што каб у сцвярджальнай форме сцвярджаць, што акцыі Еўрамайдана «не знайшлі шырокай падтрымкі сярод насельніцтва», трэба ну хоць бы прывесці альбо нейкія статыстычныя дадзеныя (напрыклад, апытанне насельніцтва), альбо пазначыць крыніцу дадзенай інфармацыі (у дадзеным выпадку крыніца павінна цалкам падпадаць пад Вікіпедыя:АК), у якой гаворыцца дадзенае сцвярджэнне. З другой, часткай гэтага сказу — пра ВР Крыма, згодзен, я памыліўся, бо далей па тэксту спасылкі на крыніцы, якія пацвярджаюць гэта ёсць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:33, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
Эммм, я думаў, як мінімум Еўропа ведае, што на усходзе і поўдні Еўрамайдан меў слабыя пазіцыі. --Artificial123 (размовы) 14:52, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]

Пытанне/адказ (без эмоцый, і пафасу)[правіць зыходнік]

Паважаны Сп. Artificial123 давайце паспрабуем пачаць з пачатку наш дыялог, без лішніх эмацыйных і асабістых speech'ей. Каб гэта была праца над т.зв. памылкамі, а не наадварот.

  1. Я прапаную прыбраць абразу чалавечай асобы і годнасці (згодна з пастановамі ААН) у артыкуле, нягледзячы на тое, што гэтыя выразы існуюць у цытаваных сказах. Выразна відаць, што аўтары РусВікі зрабілі такую структуру сказаў, і акцэнтуюць гэта свядома, дзякуючы сваёй палітызаванай пазіцыі— Тэрмін «бандэраўскі» і іншыя яго формы. Так як складваецца сітуацыя аднабаковага погляду: ёсць цытаты з «бандэраўскай сволаччу», але няма з «маскальскай».--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:02, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
  2. Можна дадаць пра «маскальскую сволач», а можна выдаліць ці знайсці іншую цытату. Тут згодны. --Artificial123 (размовы) 14:36, 28 жніўня 2015 (MSK)[адказаць]
На маю думку, лепш выдаліць, бо артыкул не конкурс амаральнай «прыгажосці».--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:41, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  1. Сп. Artificial123, навошта назвы арганізацый (кажу не толькі пра Беркут, і пра іншыя, якія сустракаюцца ў артыкуле. Проста рэдагаваў толькі раздзел Беркут, таму там толькі і выдалена было) вылучаць курсівам? Па-другое, чаму далучэнне, калі анэксія, бо наша супольнасць, знайшоўшы кансэнсус, вырашыла, што пакуль ва ўкраінскай праблематыцы будзе выкарыстоўвацца міжнародная версія — ААН. Да і артыкул ёсць — Анексія Крыма Расіяй.--Dzianis Niadbajla (размовы) 01:41, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Усё, што ў двукоссях, выдзяляецца курсівам. А далучэнне таму, што Вы пішаце анэксія, калі правільна анексія. --Artificial123 (размовы) 09:07, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Я ведаю, «што ў двукоссях, выдзяляецца курсівам». Навошта!? Гэта такая стылістыка артыкула!? Ва ўсіх Вашых выдатных артыкулаў такой стылістыкі чамусьці няма. Прабачце, з анексія памыліўся—можна ж было выправіць, а не выдаляць, і зноў ўпісваць тэрмін далучэне. Аднак, гэта ўжо Ваша справа.--Dzianis Niadbajla (размовы) 11:54, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Анексія Крыма Расіяй, а не анексія Крыма да Расіі. Гэта невядома што. --Artificial123 (размовы) 13:29, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
"Ва ўсіх Вашых выдатных артыкулаў такой стылістыкі чамусьці няма." Да Вы што? Паглядзіце сюды, сюды, сюды, сюды, сюды і сюды. Працягваць? --Artificial123 (размовы) 12:16, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Да Вы што? А можа Вы паглядзіце сюды, сюды, сюды, сюды і сюды і сюды. Працягваць?--Dzianis Niadbajla (размовы) 12:53, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Можаце працягваць. Але паглядзіце на даты стварэння артыкулаў, якія вы прывялі і які я. --Artificial123 (размовы) 12:55, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Якая розніца, якая дата? Вы стваралі гэтыя артыкулы? Вы. Там ёсць Вашыя двухкоссі - практычна няма, ва ўсялякім разе не ў такім аб'ёме. Усё. У чым праблема? Адсюль пытанне: гэта Вашая стылістыка, ці стылістыка перакладу з РусВікі? Адказваць ці не, Ваша справа. Дзякую--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:40, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Вялікая. Спачатку я не ставіў двукоссі, цяпер пачаў ставіць. У чым праблема? --Artificial123 (размовы) 13:42, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Праблему пачалі ствараць Вы, тыкуючы куды паглядзець, што Вашая стылістыка, проста толькі змянілася, замест таго, каб проста адказаць на пытанне, што яна змянілася. Усяго толькі. Дзякую, што з трэцяй спробы адказалі.--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:52, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Я праблемы не пачынаў. Вы прагледзелі толькі частку статусных артыкулаў і на аснове гэтага зрабілі нейкі вынік. --Artificial123 (размовы) 13:54, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

мітынг 23 лютага[правіць зыходнік]

[1] лепш напісаць рэальна пра мітынг. "мітынг прарасейскіх сілаў" лепей чым мітынг «Народнай волі супраць фашызму ва Украіне». --Glovacki (размовы) 15:07, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Прарасійскіх сіл, а не тое, што вы пісалі. --Artificial123 (размовы) 15:10, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Трэба паставіць артыкул пад часовую ахову для прадухілення вандалізму. Перанос артыкула варта ўвогуле абараніць. З павагай, ZlyiLev (размовы) 18:28, 2 снежня 2021 (+03)[адказаць]

Рэцэнзія на 9 сакавіка 2022 года[правіць зыходнік]

Вынік[правіць зыходнік]

Пасля апошняй рэплікі ў рэцэнзіі артыкула прайшло больш двух тыдняў. Mrs. Alena (размовы) 11:57, 1 чэрвеня 2022 (+03)[адказаць]

Вітаю, @Skovl. Скажыце, калі ласка, што з фрагментам пра "Беркут", чаму ён выдалены і што з ім будзе далей? Максім Л. (размовы) 11:38, 28 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]

Ён выдалены, бо напісаны па цалкам прападандысцкіх крыніцах і мне не атрымалася знайсці іншых крыніц. З ім далей не будзе нічога, бо яму проста не месца ў артыкуле (ды і не месца ў іншых артыкулах у вікіпедыі, хіба што ў нейкім артыкуле пра ролю медыя ў расійскай прапагандзе ў гэтай вайне). Наогул артыкул трэба сур'ёзна перапісваць... Skovl (размовы) 11:47, 28 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]
@Skovl, зараз перачытаў выдалены кавалак тэксту, там няма прапаганды і ацэнак, каб патрабаваць на гэтыя ацэнкі аўтарытэтныя крыніцы, адна храналогія і апісанне падзей. Калі гэта не так, калі ласка, зацытуйце прапагандысцкія фрагменты тут. У Вікіпедыі месца абсалютна ўсяму, што адпавядае значнасці, і контрверсійнаму апісанню гэтага ўсяго. Гэты "Беркут", які б ён ні быў, значны і яго месца ў крымскіх (і не толькі) падзеях таксама значнае. Дзякуй. Максім Л. (размовы) 12:09, 28 сакавіка 2023 (+03)[адказаць]