Размовы з удзельнікам:Maksim L./Архіў/07.2013-12.2013

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Як мне зараз перайменаваць загалоўкі маіх артыкулаў? Яны на ЛС. З выпраўленнем і на кірыліцу яны страцілі спасылку.--Ohlumon (размовы) 15:36, 22 лістапада 2013 (FET)

Перайменаваў, гэта можа зрабіць амаль кожны праз закладку "перанесці" уверсе старонкі артыкула. Гляньце, калі ласка, ВП:Беларуская раскладка клавіятуры, яна проста ўстанаўліваецца і таксама проста выдаляецца, а таксама можна паставіць адзін са спелчэкераў з ВП:Спраўджэнне правапісу, мовы там таксама проста пераключаюцца. Т.б. нічога Вам не будзе замінаць, калі звычайна Вы карыстаецеся рускай мовай, але і з беларускай будзе прасцей. --Максім Л. (размовы) 16:07, 22 лістапада 2013 (FET)
Дзякуй. Вельмі дапамаглі. Беларускую раскадку клавіятуры я паставіў, але там не бачу ў. Спадзяюся, вы не ў претензіі, што я ўлез у артыкул, проста быў здівлёны, што такога архітектора не было у ніякіх віках.--Ohlumon (размовы) 18:37, 22 лістапада 2013 (FET)
Ў на месце рускай Щ. --Artificial123 (размовы) 18:41, 22 лістапада 2013 (FET)
Як заўважыў калега Artificial123, "ў" пад "щ", "і" пад "и", а апостраф пад "ъ". Вядома, не ў прэтэнзіі, гэтага архітэктара да ўчарашняга вечара і сам не ведаў. --Максім Л. (размовы) 18:57, 22 лістапада 2013 (FET)
Дзякуй. А то я методай тыку. Пра артыкул: тэма беларускага канструктывізму наогул нікім не даследавалася. Гэта 20-20-я гады. На жаль, мала што засталося ад гэтых будынкаў. Але можна пісаць і пра знішчаныя.--Ohlumon (размовы) 19:20, 22 лістапада 2013 (FET)

Deputat Šuškievič[правіць зыходнік]

Šuškievič byŭ deputatam Viarchoŭnaj rady 12. i 13. sklikannia. Uspaminaju, što Rada 13. sklikannia nie pierastała isnavać u 1996 hodzie, bo kanstytucyjnaja reforma Łukašenki była nialehalnaj zhodna z rašenniem Viarchoŭnaha suda Biełarusi. De-fakta Rada nie mahła pasla hetaj daty realna pracavać i prymać zakonnych rašenniaŭ, tamu što bolšasć deputataŭ pierastała ŭdzielničać u schodach, ale zhodna z kanstytucyjaj 1994 hoda jany ŭsie zastavalisia deputatami da kanca sklikannia ŭ 2000 hodzie. Viarchoŭnaja rada 13. sklikannia ŭ abmiežavanym składzie sustrakałasia i imknułasia prynamci simvaliča pracavać pasla 1996 hoda, naprykład ŭ 1999 hodzie zarhanizavała prezidenckija vybary. Pryznavałasia taksama mižnarodnaj supolnasciu. Hetaja zaŭvaha tyčycca ŭsich deputataŭ, nie tolki Šuškieviča. Tomasz Bladyniec (razmovy) 06:16, 12 listapada 2013 (CET)

Усе гэтыя развагі лішнія, пастаўце спасылку на аўтарытэтную крыніцу, бо ўздымаецца вялікі пласт прававых і канстытуцыйных праблем, а ні Вы, ні я не юрысты-канстытуцыйнікі міжнароднага ўзроўню. Нагадаю толькі, што ў Вікіпедыі значны менавіта бок дэ-юрэ, але не ацэнкі і асобныя меркаванні. --Максім Л. (размовы) 11:15, 12 лістапада 2013 (FET)

Запыт на праверку[правіць зыходнік]

Добры дзень, Максім. Праверце, калі ласка, змены ў артыкуле Ліцэнзіі Creative Commons (пераклад з рускай вікі). Дзякуй =)

Вітаю, М-р Забей. Артыкул стаіць у задачах для ўсіх даглядчыкаў, некаторыя з іх ужо правілі там, думаю, нехта і пазначыць як правераны, мабыць да таго як я дабяруся туды. --Максім Л. (размовы) 19:39, 10 кастрычніка 2013 (FET)

Запит на перейменування[правіць зыходнік]

Вітання! Прошу змінити ім'я мого облікового запису на Thestraycat57 (вже зроблено в українській та кількох інших). Дякую! --Microcell (размовы) 18:33, 15 ліпеня 2013 (UTC)

Перайменаванне УЗ[правіць зыходнік]

Добрага часу сутак! Прашу вас як мясцовага бюракрата перайменаваць мой уліковы запіс Gleb_Borisov (разм.укладінф.журн.блок.sul) у Glossologist (разм.укладінф.журн.блок.sul) для яго аб'яднання з SUL (спачатку перайменаваўшы Glossologist у штосьці іншае, напр., Glossologist-usurped). Вось пацвярджэнне ідэнтычнасці. --Gleb Borisov (размовы) 04:17, 17 ліпеня 2013 (UTC)

Вітаю. Перайменаваў. --Максім Л. (размовы) 06:23, 17 ліпеня 2013 (UTC)

Разблакуйце калі ласка артыкул Юрый Мікалаевіч Захаранка. Хачу дадаць да яго фатаграфіі. Дзякуй. Bladyniec (размовы) 15:52, 24 ліпеня 2013 (UTC)

Could you please remove the bot flag from my bot, User:Darkicebot? He is no longer going to be active. Thanks, Razorflame (размовы) 00:49, 25 ліпеня 2013 (UTC)

Зроблена --Максім Л. (размовы) 07:50, 25 ліпеня 2013 (UTC)

Прабачце. Я не памылілася. І не хацела нікога пакрыўдзіць. Калі мае прысутнасць непрыемна, я больш не прыйду. Прабачце. Но вы можете использовать мои статьи на перевода: http://cyclowiki.org/w/index.php?title=%D0%A1%D0%BB%D1%83%D0%B6%D0%B5%D0%B1%D0%BD%D0%B0%D1%8F:%D0%92%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%B4/Lawrentia&offset=&limit=500&target=Lawrentia – это же проще, чем собирать материал заново. Спасибо. Извините. Lawrentia (размовы) 18:10, 15 жніўня 2013 (UTC)

Чаму адразу непрыемна і крыўдзіць, думаў, што Вы памыліліся раздзелам і толькі :) Дзякуй, бачыў Вашу размову з Вольгай. --Максім Л. (размовы) 18:17, 15 жніўня 2013 (UTC)

Запыт на статус даглядчыка[правіць зыходнік]

Сп.Максім, звяртаюся з просьбай выдаць мне статус даглядчыка. Умовы ведаю, дастатковы стаж ёсць. --Rymchonak (размовы) 07:10, 29 жніўня 2013 (UTC)
Вітаю. Сцяг выдаў. --Максім Л. (размовы) 07:13, 29 жніўня 2013 (UTC)

Зміцер Грышан ды Зміцер Чарнель[правіць зыходнік]

Як я разумею, ужыванне імя "Дзмітрый" для Вас з'яўляецца прынцыповым у артыкуле Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква. Але вымушаны Вам паведаміць, што, у адрозненні ад мноства беларусаў, гэтыя святары сапраўды з'яўляюцца Змітрамі, што зафіксаваны ў іх дакументах. Вядома, па-расейску яны абодва Дмитрии. Аднак на пашпартнай старонцы ў беларускай версіі ў Чарнеля напісана "Зміцер" у беларускім варыянце. Тое, што АСАБІСТА ВАМ гэтая імя падаецца вычварэнствам, ёсць АСАБІСТА ВАШАЙ справаю. Да таго ж я дадам, што Чарнель з'яўляецца іераМАНАХАМ, то бок "Зміцер" ёсць не толькі яго пашпартным, але і манаскім імём. Калі разглядаць нейкія эстэтычныя пытанні, то можна дайсці да: Пятра Броўкі, Дзмітрыя Бядулі, Францыска Багушэвіча, Івана Купалы, Георгія Вашынгтона, Леаніда Вольскага, Андрэя Такінданга і г.д. Я адмыслова пішу формы, з якімі Вы сустракаецеся больш. Але гісторыя ведае гэтых людзей пад іншымі імёнамі. Калі ласка, прашу Вас: давайце будзем захоўваць перш за ўсё павагу да права чалавека мець сваё імя ці псеўдаімя, а ўжо потым разглядаць паняцце вычварэнстваў. Калі Вы са мною не згодныя, буду ўздымаць гэтае пытанне на форуме. З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 13:17, 14 верасня 2013 (UTC) Каб не быць галаслоўным, падаю наступныя спасылкі: http://svjazep.org/index.php?newsid=201, http://cssr.by/dushpastyrstva/parafiya-matsi-bozhaj-nyastomnaj-dapamogi.html, http://cssr.by/redemptarysty/gistoryya.html

Па-першае, гэтыя звесткі Вы даецё толькі цяпер, чаму наракаеце мне? Ёсць пэўная інфармацыя, што зараз у пашпарты "Зміцер" не запісваюць, гэта даволі доўга абмяркоўвалі ў адпаведным інстытуце НАНБ і Лукашанец званіў кожнаму ахвочаму так назвацца, бо пасля церпяць дзеці. Відаць Чарнель атрымаў пашпарт яшчэ перад гэтым, цікава, праўда, ці ёсць наогул св. Зміцер, але гэта не важна, няхай будзе Зміцерам. Па-другое, к.л., загляніце ў слоўнік і запэўніціся, што "вычварнасць" і "вычварэнства" гэта розныя словы, а не галасіце мне тут. --Максім Л. (размовы) 16:24, 14 верасня 2013 (UTC)
Святы Зміцер ды святы Дзмітрый -- гэта адны святы. Сітуацыя такая ж, як і з Георгіем ды Юрыем -- таксама адзін святы, але ў нашай традыцыі ёсць 2 варыянты. Айцец Зміцер атрымаў пашпарт даволі даўно. За тое, што вычварнасць ды вычварэнства пераблытаў, прашу прабачэння. Дзякуй вялікі за павагу да імені айца Змітра. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы)

Дапамажыце, калі ласка[правіць зыходнік]

Вітаю!
Прашу пра дапамогу, бо Вы вельмі дасведчаны карыстальнік. У артыкуле Рэдэмптарысты па невядомых мне прычынах штосьці "глюканула" -- у таблічцы цяпер не паказваецца герб. Быў бы Вам удзячны, калі б Вы зрабілі так, каб яго зноў магчыма было бачыць.
Наперад удзячны, з павагаю, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:17, 26 верасня 2013 (UTC)
Вітаю. Выява была выдалена адмінамі Вікісховішча, бо пры яе загрузцы не была пазначана крыніца. Паставіў у шаблон іншую выяву. --Максім Л. (размовы) 08:35, 26 верасня 2013 (UTC)
Шчыра ўдзячны. Герб, зрэшты, у арыгінале крыху іншы, але гэта, скажам так, добрая варыяцыя на тэму арыгінала. Яшчэ раз дзякую. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:37, 26 верасня 2013 (UTC)


Спадар Максім, дапамажыце, калі ласка, аформіць спасылкі ў артыкуле Стэнаграфія. Капіраваў інфармацыю з тарашкевіцы, але нешта наблытаў з імі... То важна, бо ў спасылках сапраўды цікавая інфармацыя, у тым ліку падручнік па стэнаграфіі беларускай мовы на спампаванне. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:01, 21 кастрычніка 2013 (FET)

Вітаю, Ігар Барысавіч. Вы нічога не наблыталі, трэба было скапіраваць адтуль і раздзел Крыніцы або замест яго паставіць шаблон {{зноскі}}. --Максім Л. (размовы) 18:48, 21 кастрычніка 2013 (FET)
Шчыра дзякую, спадар Максім! --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:42, 22 кастрычніка 2013 (FET)

Спадар Максім!

Артыкул Вёска Жарабковічы ўпарта не хоча звязвацца з артыкулам ru:Жеребковичи. Паведамляе пра нейкія коды з памылкамі. Не ведаю, можа, гэта праз тое, што я заблакаваны ў рувікі. Аднак хацелася б наладзіць інтэрвіку тут. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:27, 11 студзеня 2014 (FET)

Не, гэта не з-за блакіроўкі, на Вікідадзеных для рускага і беларускіх артыкулаў былі асобныя інтэрвікі заведзены, цяпер я іх аб'яднаў і ўсё працуе. --Максім Л. (размовы) 16:50, 11 студзеня 2014 (FET)
Дзякую шчыра! Цікавая там вёска — на літаратурнай мове размаўляюць нават маладыя, прычым гэта не "ідэйна", а натуральна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:52, 11 студзеня 2014 (FET)

Аналагічную просьбу маю наконт артыкула Похва, рэпрадуктыўная сістэма, бо не наладжваюцца інтэрвікі пасля замены назвы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 16:04, 12 студзеня 2014 (FET)

Сцяг даглядчыка[правіць зыходнік]

Добры дзень. Я тут падумаў... А давайце. Прашу выдаць мяне сцяг даглядчыка. --Artificial123 14:15, 2 кастрычніка 2013 (UTC)

Выдаў. --Максім Л. (размовы) 16:13, 2 кастрычніка 2013 (UTC)
Дзякуй. --Artificial123 16:21, 2 кастрычніка 2013 (UTC)

Сп.Максім, у арт. Сцяпан Прохаравіч Маргелаў розныя даты смерці. Адна з Маракова, другая з БЭ. Што ў такім выпадку рабіць? --Rymchonak (размовы) 15:36, 8 кастрычніка 2013 (FET)

Пазначыць абедзве, шмат такіх артыкулаў, мабыць, калісьці з'явіцца пэўнасць (з тлумачэннямі). --Максім Л. (размовы) 16:08, 8 кастрычніка 2013 (FET)
Вялікі дзякуй. --Rymchonak (размовы) 16:10, 8 кастрычніка 2013 (FET)

Конкурс пра Ізраіль[правіць зыходнік]

Добры вечар, сп. Максім!
Хачу прапанаваць на конкурс свой артыкул Яўрэйская кухня.--Ellis Novak (размовы) 20:17, 19 кастрычніка 2013 (FET)
Добры, Эліз. Адказаў Вам на пошту, дасылайце спасылку на артыкул на пошту konkurs.israel@gmail.com. Гэта будзе лічыцца афіцыйнай заяўкай. --Максім Л. (размовы) 20:35, 19 кастрычніка 2013 (FET)
Так а якія вынікі конкурсу? --Artificial123 (размовы) 18:20, 11 студзеня 2014 (FET)
Прасцей за ўсё запытацца пра гэта на пошту пазначаную тут вышэй, мяне зусім не трымаюць у курсе падзей мерапрыемства, адно што ведаю -- удзельнікаў практычна не было, мабыць Ellis Novak нават і адзіная. Вось неяк так :( --Максім Л. (размовы) 19:10, 11 студзеня 2014 (FET)

Добры дзень, сп. Максім. У мяне ўзнікла такая праблема: не прастаўляюцца інтэрвікі. У адным артыкуле, створаным мной, Вы іх праставілі. Але нейкія непаладкі зноў мяне дакучаюць. Не ведаеце, у чым можа быць праблема: выскоквае паведамленне "узнікла нечаканая памылка". І прастаўце ІВ тут. --Artificial123 (размовы) 20:42, 24 кастрычніка 2013 (FET)

Я ніякіх праблем пры далучэнні старонкі да іншых не зазнаў. Цікава, што ў аднаго ўдзельніка ў тарашкевіцкім раздзеле таксама ў адным артыкуле такая памылка з'яўлялася, але ён не змог даць мне ніякай адладачнай інфармацыі, каб можна было дайсці да прычыны падобных паводзін. — Wizardist г 21:34, 24 кастрычніка 2013 (FET)
Вітаю. Больш ніякіх тлумачэнняў, апроч "узнікла нечаканая памылка", не было? Калі ў мяне памылкі выскоквалі, то акенца паведамлення можна было разгарнуць і там больш падрабязная інфармацыя, Вы такога не заўважылі? --Максім Л. (размовы) 22:14, 24 кастрычніка 2013 (FET)
Нібыта нічога больш не было. Калі з'явіцца - паведамлю. --Artificial123 (размовы) 22:21, 24 кастрычніка 2013 (FET)

Автопереводы[правіць зыходнік]

Здравствуйте! Прошу прощения, что так вышло…я не очень хорошо знаю правила белорусского языка, но вроде бы из того, что перевёл с других языков мне было всё понятно…а что именно неправильно (нехорошо) переведено? С уважением --ВікіПЕДист (размовы) 16:41, 26 кастрычніка 2013 (FET)

Вроде-бы все слова очень похожи на украинский язык) и по-этому я ошибок наверняка не заметил) --ВікіПЕДист (размовы) 16:43, 26 кастрычніка 2013 (FET)
Начиная с того, что буквы «и» в белорусском алфавите просто нет. В общем, конечно, в случае с Шуринсом автоперевод получился не самый плохой, но это скорее исключение и всё равно требует вычитки. --Максім Л. (размовы) 17:12, 26 кастрычніка 2013 (FET)
хаха) извините) исправлю… --ВікіПЕДист (размовы) 17:13, 26 кастрычніка 2013 (FET)
А названия альбомов и песен нужно переводить? --ВікіПЕДист (размовы) 17:26, 26 кастрычніка 2013 (FET)
Названия альбомов и песен, конечно, НЕ нужно переводить, а внутри статьи перевод справочно можно и нужно дать. Сейчас я вычитал Шуринса, можете посмотреть. Ещё, на белорусском письме буква «ё» не факультативна, а обязательна. --Максім Л. (размовы) 17:30, 26 кастрычніка 2013 (FET)
Я понял...спасибо за исправления)--ВікіПЕДист (размовы) 17:34, 26 кастрычніка 2013 (FET)

Праўкі прэамбулы артыкула[правіць зыходнік]

Маё вітанне! Падкажыце, калі ласка. Калі я хачу правіць раздзел артыкула, то залажу ў "правіць" каля раздзела. А калі трэба карэктаваць прэамбулу артыкула, ці ёсць магчымасць "залезці" і пакарэктаваць прэамбулу, не лезучы ў функцыю "правіць" для ўсяго артыкула? --Pracar (размовы) 17:45, 26 кастрычніка 2013 (FET)

Вітаю. Давядзецца "лезці" ў "правіць" для ўсяго артыкула. У некаторых Вікіпедыях ёсць такая магчымасць, "правіць" для прэамбулы, але ў нас пакуль няма. --Максім Л. (размовы) 18:01, 26 кастрычніка 2013 (FET)
Дзякуй, напішу гаджэт. — Wizardist г 14:04, 30 кастрычніка 2013 (FET)

Грунвальдская бітва[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Максім. Ці ёсць у Вас магчымасць давесці артыкул Грунвальдская бітва да ўзроўню выдатнага (ці хаця б добрага)? Бо Грунвальдская бітва - адна з самых слаўных у нашай гісторыі, і хацелася б, каб артыкул быў напісаны на высокім прафесійным узроўні са спасылкамі на першакрыніцы і аўтарытэтныя навуковыя выданні. Калі ў Вас няма магчымасці, калі ласка, падкажыце, да каго з удзельнікаў можна прыстаць з такою просьбаю :)) І яшчэ, калі ласка, падкажыце якія-небудзь даступныя (у крамах, бібліятэках ці ў Сеціве) аўтарытэтныя крыніцы па тэме (калі ніхто не возьмецца, мо сам паспрабую дапрацаваць артыкул). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 18:57, 28 кастрычніка 2013 (FET)

З улікам таго, што ў тарвікі гэты артыкул ужо мае статус, раю пачаць з перакладу іх версіі. Прычым гэта можна рабіць пачасткова, адным разам вывяраючы і дапаўняючы інфармацыю пра факты. Але можна і адразу пацягнуць, з гэтым звярніцеся да Чаховіча. Як будзе час, ён можа зрабіць, я думаю. Потым можна звярнуць увагу на нямецкую і англійскую вікі, у якіх гэты артыкул таксама статусны. Ну а ўжо потым для смаку і ўнікальнасці дадаць сваёй інфармацыі, новых выяў і г. д.---Хамелка/ разм. 20:14, 28 кастрычніка 2013 (FET)
Вітаю! Узяцца то мог бы, але доўга будзе, самі бачыце мой цяпер удзел і да лета, у лепшым выпадку, такім будзе. Пра літаратуру, то наменклатура -- горы, аб'ём -- акіяны. Літаральна днямі, дадаў у артыкул пералік аўтарытэтнейшай актуальнай літаратуры, не хапае там бібліяграфічнага агляду, ён па-нямецку, дадам пазней. Паверце, "выскрабаць" артыкул з манаграфій гэта тытанічная праца, трэба шукаць гатовыя, энцыклапедычныя/паўэнцыклапедычныя творы. Спытаюся на гэты конт ў дасведчаных у тэматыцы калег. Тарашкевіцкага артыкула не чытаў, але ў зносках дужа шмат Тараса і прагляд першай жа паказаў, асцярога не дарэмная. --Максім Л. (размовы) 21:24, 28 кастрычніка 2013 (FET)

Перайменаванне акаўнта[правіць зыходнік]

Прывітанне!
Не маглі б Bы перайменаваць мой акаўнт ў беларускай Вікіпедыі з «Moscowconnection» ў «Moscow Connection»?

Дзякую! --Moscowconnection (размовы) 09:37, 20 лістапада 2013 (FET)

Умовы працы[правіць зыходнік]

Маё вітанне! Прашу Вас як адміністратара пачытаць гэта [1] і забяспечыць мне ўмовы працы над артыкулам "Польскае таварыства Асвета ў Мінску", бо палітыка вандалізма і адкатаў з боку ўдзельніка "Bladyniec" парушае правілы Вікіпедыі, уводзячы цэнзуру і пагрозы ў мой бок.--Pracar (размовы) 11:15, 28 лістапада 2013 (FET)

Вітаю. Прачытаў ужо, як і папярэджанне удзельніка Т.Б. у Вашых размовах. Як я зразумеў, у артыкуле пра Лісоўскага Вы адкацілі праўкі Т.Б. таму, што яны былі безкрынічныя, хоць Вы і не пазначылі гэтай прычыны. Трэба прыйсці паразумення, прынамсі ў чарзе працы, ну і абавязковасці спасылак. Рэакцыя пэўная будзе, з працы проста нязручна пісаць і часу вобмаль. --Максім Л. (размовы) 12:06, 28 лістапада 2013 (FET)
Я Вам пішу тут толькі пра артыкул "Польскае таварыства Асвета ў Мінску". Прашу забяспечыць умовы працы. З павагай.--Pracar (размовы) 12:10, 28 лістапада 2013 (FET)
Добра, думаю, шаблон {{пішу}} гэтую праблему вырашыць, а калі не, то папрашу ўдзельніка Т.Б. асабіста. --Максім Л. (размовы) 13:27, 28 лістапада 2013 (FET)

Мне трэба шмат чаго перарабляць за ім, бо ён многія кавалкі тэкста проста пераклаў з польскай мовы на беларускую "слова ў слова, сказ у сказ", што па сутнасці з'яўляецца парушэннем аўтарскіх праў Дарыуша Тарасюка. І тыя кавалкі, нават у тарашкевіцкім раздзеле, ішлі прама цэлымі абзацамі. --Pracar (размовы) 13:41, 28 лістапада 2013 (FET)

Напісаў, Томаш дасведчаны ўдзельнік, думаю, праблем не будзе. --Максім Л. (размовы) 14:05, 28 лістапада 2013 (FET)
Tak, sapraŭdy ja skončyŭ pisać svaje praŭki, i pastaviŭ pad hałasavannie varyjant, jaki mianie zadavalniaje (a taksama zadavalniaje polskuju i taraškievickuju Vikipiedyju). Adnak, ad razu pasla taho, Pracar vydaliŭ značnuju kolkasć majoj pracy (infarmacyi z krynicami) biez abhruntavannia pryčynaŭ. Vy paprasili mianie nie rabić zmienaŭ z-za šabłonu pišu. Ja heta pavažaju, ale nie zhodny za zniščenniem majoj pracy. Prakar abaviazany pradaŭžać svaje praŭki ad miesca, dzie ja skančyŭ, takija maštabnyja adkaty prosta tak - vandalizm. Rašuča prašu viarnuć maju pracu. --Tomasz Bladyniec (razmovy) 15:03, 28 listapada 2013 (CET)
Мабыць, выдалены тэкст -- цытаты, як тут вышэй удзельнік Працар піша? Тады, спадзяюся, яны вернуцца на месца ў выглядзе пераказу. У кожным разе, Вікіпедыя захоўвае ўсе версіі і можна будзе проста аднавіць, Ваша праца напэўна не згубіцца. Урэшце, да якой версіі Вы прапануеце вярнуць артыкул? --Максім Л. (размовы) 18:56, 28 лістапада 2013 (FET)
Як вядома артыкулы у польскай і беларускіх Вікіпедыях - блізенцы, яны дакладныя пераклады. Артыкул быў спачатку адзначаны у польскай, а пазней - у тарашкевіцкай Вікіпедуі. У афіцыйнай беларускай заставалася старая версыя, якую я збіраўся выправіць і дапоўніць пасля завершэння абмеркавання ў тарашкевіцкай Вікіпедыі. У ночы з 27 на 28 лістапада я увеў гэтыя праўкі, дадаючы новыя інфармацыі і выпраўляючы некаторыя моўныя памылкі. Працар іх поўнасцю адмяніў. Прычыны гэтага дзеяння не разтлумачыў. Калі старыстацца больш дакладнымі прыкладамі, ён зрабіў напрыклад гэтую праўку - выдаліў шмат зместу, на які быдлі крыніцы і які быў напісаны па правілах Вікіпедыі. Гэта вандалізм. Адначасова Працар адмаўляецца ад размовы са мной - калі я папісаў яму каментар у размовах, яго адказам было... выдаленне майго паведамлення. Успамінаю, што згодна з Вікіэтыкетай ён АБАВЯЗАНЫ разтлумачыць свае дзеянні ў размове са мной, а калі ёсць спрэчка або вайна правак, ён абавязаны спыніць змены і пачнуць абмеркаванне. Артымоўваецца, што выдаленне маёй працы - гэта нармальна, бо гэта фігня, а Працару дайце спакойна працаваць. Нейкі час таму, калі я выдаліў змест артыкула Генрых Гай, які быў вельмі кароткі і кепскі, і напісаў яго ад пачатку па лепшых крыніцах, тады была авантура, мне далі папяэджанне, артыкул вярнулі да старай версыі, заблакавалі яго ад зменаў і сказалі мяне, каб я выказваў свае заўвагі ў амберкаванні. Прыйшлося доўга чакаць разблакавання, калі адміністратары вырашылі, што выў дасягнуты кампраміс. Вось тут такая ж сітуацыя і спадзяюся такай ж самай рэакцыі адміністратараў. Томаш Блядынец (размовы) 23:59, 28 лістапада 2013 (FET)
Томаш, мне давялося праглядзець праўкі, прынамсі павярхоўна, і бачу -- усёй праўды Вы тут не пішаце, толькі, так скажам, "свой погляд". Ноччу 27-28 Вы не толькі дадавалі тэкст, але і выдалялі таксама, прычым папракаючы іншага ўдзельніка, маўляў, ён паставіў літаратуру, якую не чытаў і не карыстаўся. Больш за тое, гэта добра бачна, Вы наверх апошняй на той момант версіі скапіравалі нейкі ранейшы тэкст, мусіць з чарнавікоў на ўласным кампутары, з усімі арфаграфічнымі памылкамі, якія Працар выпраўляў цягам трох дзён перад гэтым. Мушу адзначыць, што рэакцыя Працара на першыя Вашы начныя праўкі 27-28-га, дзе было чыста дадаванне тэксту, была цалкам нармальная і пазітыўная. А вось на далейшыя Вашы праўкі ночы 27-28-га, дзе, як вышэй я напісаў, было і простае сціранне з папрокам (папрок, дарэчы, сумнеўнай справядлівасці і неабходнасці наогул), і заціранне актуальнай версіі ранейшым чарнавіком (гэта фактычна адкат), Працар адрэагаваў адкатам. Думаю, у аднаўленні падзей не памыляюся. Дык як Працар мусіў рэагаваць, калі Вы самі некарэктна паставіліся і да яго працы, і да яго асабіста? Працар, дарэчы, паказаў, што валодае крынічнай базай у значна большым аб'ёме чым Вы, па-чалавецку разумею, што ён быў пакрыўджаны. Магчыма, Працар мог быць і стрыманей, але за гэта караць яго не буду. У Вас ёсць яшчэ пытанні пра гэты выпадак? --Максім Л. (размовы) 10:51, 29 лістапада 2013 (FET)

На якой мове?[правіць зыходнік]

Сп.Максім, такое пытанне. Прачытаў у расійскай кнізе пра Смаленск (выд-ва "Русіч") наступнае: у Смаленску па-беларуску была надрукавана кніга Міколы Дылецкага "Граматыка мускуійская". У БЭ напісана, што гэта кніга выдадзена па-украінску. Чыя праўда? --Rymchonak (размовы) 11:21, 16 снежня 2013 (FET)
Вітаю. Простага адказу няма, беларускай і ўкраінскай тады пэўна не было, а тая мова цяпер у залежнасці ад перакананняў называецца старабеларускай, стараўкраінскай, заходнерускай пісьмовай і інш., у постсавецкай навуцы пакуль няма агульнай паліткарэктнай назвы для яе. Па-англійску яна завецца рутэнскай. Ускладняецца і тым, што арыгінал твора быў створаны ў Вільні, ён не захаваўся і невядома якой мовай быў, у Смаленску ж і Маскве рабіліся копіі і бачна, што мова рэдагавалася пад старарускую. Праўда нічыя, такім чынам. --Максім Л. (размовы) 12:12, 16 снежня 2013 (FET)
Нічыя. Дылецкі ў рукапісу трактату, прызначаннага дзеля Строганава, паведамляе, што напісаў трактат на польскай мове, а ў 1677 пераклаў яго на «славенскі диялект» у Смаленску. Вось як гэта выглядае.--Ohlumon (размовы) 12:00, 16 снежня 2013 (FET)
Дзякую за змястоўная адказы. --Rymchonak (размовы) 12:15, 16 снежня 2013 (FET)

сабор Святых Пятра і Паўла[правіць зыходнік]

Пане Максім, калі ў Вас ёсць магчымасць, дапамажыце, калі ласка, удакладніць у артыкуле «Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла, Мінск» хто іменна даваў сродкі на царкву, а таксама, што гэта за кароль Казімір III (мо Ян II Казімір Ваза, але час праўлення не падыходзіць). Карацей, у артыкуле з асобамі могуць быць нестыкоўкі, і калі ў Вас ёсць пад рукой крыніцы, удакладніце, калі ласка. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 17:42, 27 снежня 2013 (FET)

Што знайшоў друкаваных крыніц, то пазначыў. Марцін Валадковіч — гэта Марцін Марцінавіч Валадковіч, ён у 1623 годзе перадаў манастыру фальварак Пярэспу, але крыніцы не магу пазначыць, мусіць яго маці Раіна была сястрой Аўдоцці ці сваячкай. --Максім Л. (размовы) 23:37, 27 снежня 2013 (FET)
Януш Радзівіл — гэта Януш Радзівіл (1579—1620), ён і праўда дапамагаў, нават у Трыбунале, адной менскай царкве на Нямізе, але гэта быў жаночы манастыр, пра дапамогу Петра-Паўлаўскаму нічога не ведаю і не знайшоў. --Максім Л. (размовы) 23:55, 27 снежня 2013 (FET)
Вялікае дзякуй. Хутчэй за ўсё, гэта іменна той Януш Радзівіл. Бо царква стаіць на Нямізе, і ў артыкуле напісана, што ў 1624 там жа быў заснаваны і жаночы манастыр. Галоўнае — каб у артыкуле не было неверагоднай лухты, а пісьмовыя крыніцы з часам знойдуцца. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 02:44, 28 снежня 2013 (FET)
Манастыр жаночы быў Нараджэння Багародзіцы і стаяў на пляцы, які належаў Янушу Радзівілу, вле доўга пуставаў і Януш дазволіў чарніцам там жыць, пазней дазвол быў пацверджаны яго братам Крыштофам. Вось і не ведаю, ці і праўда гэты манастыр тоесны таму, што заснаваны пры Петра-Паўлаўскім. --Максім Л. (размовы) 13:45, 28 снежня 2013 (FET)
Яшчэ пытанне, ці не траплялася Вам што-небудзь пра загадкавага македонскага мітрапаліта Сафронія Галепонаса (Софроний Голепонос)? Тут і тут ён упамінаецца пад прозвішчамі «Голепонос» і «Гелепонас» адпаведна. Я не змог знайсці такога Македонскага мітрапаліта (архіепіскапа). У македонскім спісе Охрыдскіх архіепіскапаў ёсць адзін з такім імем, але кафедру ён займаў за сто год да апісаных падзей (у 1566—1572 гг.). --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 02:54, 28 снежня 2013 (FET)
Адзінае, што высветліў, пра Галепанаса гэта з выдання Николай (Турсковский), архим. Историко-статистическое описание Минской епархии. — СПб., 1864, старонкі трэба глядзець у арыгінале, у частцы пасля пераходу Тураўскай епархіі да уніі. Адкуль Мікалай гэта ўзяў не зразумела, мабыць з арыгінала будзе бачна. --Максім Л. (размовы) 13:45, 28 снежня 2013 (FET)

Hi, Maxim! Are you interested in starting a Belarusian article on en:Aviation Department of Belarus?

Thanks WhisperToMe (размовы) 02:39, 31 снежня 2013 (FET)