Размовы пра Вікіпедыю:Крытэрыі добрых артыкулаў

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прывітанне ўсім. Найперш вялікае дзякуй, што заняліся гэтым. Невялікая заўвага: рэкамендацыя і патрабаванне - вялікая розніца. Неабходна размежаваць тое, без чаго ніяк, і тое, што пажадана, але можна і без яго. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:10, 27 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Мы абмяркоўвалі гэта ўтраіх: я, Арціфішл і Каліноўскі. Іменна так мы вырашылі ўсё размежаваць, каб дасягнуць аднастайнасці. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:15, 27 мая 2015 (MSK)[адказаць]
У фармулёўцы абавязковага патрабавання не могуць стаяць словы "не рэкамендуецца". Я пра гэта. Таму трэба вызначыцца, што патрабаваць, а што рэкамендаваць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:21, 27 мая 2015 (MSK)[адказаць]
А дзе Вы такое знайшлі, Дзяніс??? Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:30, 27 мая 2015 (MSK)[адказаць]
п. 18 у абавязковых агульных патрабаваннях. А яшчэ загаловак "рэкамендаваныя патрабаванні" гучыць супярэчліва. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:35, 27 мая 2015 (MSK)[адказаць]
Абавязковыя агульныя пісаў Арціфішл. Спадзяюся, ён падправіць іх. Рэкамендаваныя патрабаванні -- гэта тыя пажаданні, якія лепей бы выконваць, але не абавязкова. Яны ж вынесены ў асобны раздзел. Акрамя таго, старонка называецца „крытэрыі”. У ёй як абавязкі, гэтак і пажаданні. 😃 Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:42, 27 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Мы падправілі ўсё, Дзяніс. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:25, 28 мая 2015 (MSK)[адказаць]

Змяненне крытэрыяў абрання[правіць зыходнік]

Прапаную зменшыць колькасць галасоў да 3, таму што актыўнасць нашага раздзелу ўражвае. --Artificial123 (размовы) 13:52, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Нічога не маю супраць. Актыўнасць змяншаецца — факт. Поўнасцю давяраю меркаванню удзельнікаў Дзяніс Тутэйшы, Artificial123 і Ігар Барысавіч Цярэшчанка, якія зрабілі найбольшы ўклад у развіццё праектаў "Добрыя артыкулы" і "Выдатныя артыкулы". Проста просьба неяк апавяшчаць супольнасць, бо змяненне "ўціхую" можа для кагосьці стаць непрыемнай нечаканасцю.--Artsiom91 (размовы) 14:23, 3 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
І я за. Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 06:50, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Супраць нікога? --Artificial123 (размовы) 10:07, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

4 "лайкі" праблема сабраць? Крута. Пры гэтым самому за сябе можна галасаваць? --JerzyKundrat (размовы) 10:20, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
"самому за сябе" — прабачце, а чым аўтар горшы за іншых? --Artsiom91 (размовы) 10:25, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Аўтар не--JerzyKundrat (размовы) 10:38, 4 верасня 2015 (MSK) горшы за іншых. Адна толькі папраўка: тады 3 "лайкі" праблема сабраць. --JerzyKundrat (размовы) 10:35, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Намінанту не забараняецца галасаваць. --Artificial123 (размовы) 10:37, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Праблема. За 3 месяцы ўдзельнікам, відаць, цяжка зайсці і пачытаць артыкулы. --Artificial123 (размовы) 10:28, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Можа гэта прабема аўтараў, а не чытачоў? --JerzyKundrat (размовы) 10:32, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Не. У нас вельмі актыўная супольнасць. --Artificial123 (размовы) 10:37, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
I што рабіць? Пісаць на траіх і лайкаць самім сабе? --JerzyKundrat (размовы) 10:40, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Рабіць супольнасць боольш актыўнай. Але пакуль гэта немагчыма, то так, як Вы сказалі. --Artificial123 (размовы) 10:44, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Чаму гэта немагчыма? --JerzyKundrat (размовы) 10:47, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Прапануйце варыянты. На форуме пісалі, толку няшмат. --Artificial123 (размовы) 10:54, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
За сябе скажу: мне не цікава чытаць аўтарскія (слабаватыя як па мне) пераклады іншамоўных Вікі-артыкулаў. Хацелася б пабачыць ад аўтараў штось арыгінальнае, нацыянальна адметнае. А не хацелася б каб яны маргіналізаваліся — маўляў супольнасць вінаватая. --86.57.164.199 11:07, 4 верасня 2015 (MSK) JerzyKundrat[адказаць]
"Хацелася б пабачыць ад аўтараў штось арыгінальнае" — кожны аўтар мае права пісаць артыкулы пра што хоча і як хоча. Калі Вам падабаецца штосьці арыгінальнае — пішыце штосьці арыгінальнае і выстаўляйце на намінацыю, але чамусьці такіх прыкладаў даволі мала. Вядома, ніхто нікога не прымушае галасаваць, але жалавацца на адсутнасць арыгінальных артыкулаў, нічога не робячы самому і прад'яўляць прэтэнзіі тым хто штосьці робіць, на мой погляд, няправільна. А шаноўныя ўдзельнікі Artificial123 і Belarus2578 сочаць бадай што за ўсімі намінацыямі і добра ведаюць, выстаўляюцца пераклады або ўласныя артыкулы і як масава за тым і іншых галасуюць.--Artsiom91 (размовы) 12:43, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Так, шаноўныя ўдзельнікі Artificial123 і Belarus2578 сочаць бадай што за ўсімі намінацыямі і добра ведаюць, выстаўляюцца пераклады або ўласныя артыкулы і як масава за тым і іншых галасуюць — і што з таго? Мне ж асабіста пісаць штосьці арыгінальнае і выстаўляйць на намінацыю не хочацца. --JerzyKundrat (размовы) 13:34, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі можна галасаваць за сваю ж намінацыю, то Сімвал голасу «супраць» Супраць. І цалкам згодзен з абгрунтаваннем JerzyKundrat. Ад сябе дадам. Калі людзям было гэта цікава, і актыўнасць была, і галасаванне праходзіла за месяц/паўтара. Паглядзіце ў архіў, самі ўсё ўбачыце. А калі людзі бачаць на свае вочы, што дадзенага роду артыкулы, пачынаюць з'яўляцца пры дапамозе перакладчыка, і як грыбы пасля дажджу. Нажаль пачынаецца апатыя, так як яны заходзяць сюды з мэтай нешта зрабіць, а не марнаваць свой час (якога можа быць вельмі мала) на чытанне. Як кажуць, не ў бібліятэцы, ж знаходзіцеся. Гэта я пра «зайсці і пачытаць» Сп. Artificial123. Сп. Artsiom91, Вы кажаце «кожны аўтар мае права пісаць артыкулы пра што хоча і як хоча», так і кожны ўдзельнік мае права галасаваць за/супраць што хоча і калі хоча. Як бачыце, з такімі фармулёўкамі абмеркаванне прыводзіць толькі да тупіку--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:03, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Давайце замарозім ДА, ВА і ВС тады, калі актыўнасці нуль. --Artificial123 (размовы) 13:08, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Сп. Artificial123, калі гэта просьба Вас як аўтара шматлікіх намінацый і адзіны выхад з сітуацыі, які Вы бачыце — можна разгледзіць гэтую прапанову. Але я жадаю зрабіць БелВікі прывабную, а таму прапаную не проста закансерваваць, а выхад з сітуацыі для аўтараў намінантаў. Не маргіналізаваць крытэрыі, якія былі створаны, як раз, каб гэтага не дапусціць. Для таго каб удзельнікі прымалі ўдзел у галасаванні, абмеркаванні і інш. трэба неяк іх заахвочваць. Каб не быць галаслоўным прывяду прыклад. Аўтар намінанта можа адправіць актыўным удзельнікам на старонку размоў своеасаблівае запрашэнне прыняць удзел у галасаванні. Я так рабіў з галасаваннем пра Крым, калі памятаеце такое. Дзякуючы гэтаму ў ім прынялі ўдзел 15 удзельнікаў.--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:21, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Асабіста я не разумею, чаго так нападаюць на перакладныя артыкулы. Калі артыкул годны і цікавы, то чаму б яго не перакласці? Чаму б яго не абраць, калі ён адпавядае. У чым праблема?
Хто хоча арыгінальных артыкулаў, хай піша іх, а не ганьбіць іншых за тое, што тыя працуюць як умеюць і, дарэчы, прыносяць велізарную карысць нашаму праекту.
Таму велізарная просьба да ўсіх: НЕ ганьбіце працу адзін аднаго. Усе і кожны паасобку працуюць на карысць нашага праекта. Нам патрэбны і арыгінальныя, і перакладныя артыкулы. І добры пераклад - гэта няпростая праца.
Я выдатна разумею, што тым, хто піша арыгінальныя артыкулы, крыўдна, што іхнія артыкулы ацэньваюцца па тых жа крытэрыях, што і перакладныя. Аднак і вы зразумейце, што 10 выдатных перакладных артыкулаў, зробленых за месяц, прынясуць больш карысці, чым 1 арыгінальны, напісаны за паўгода. Мы мусім прыстасоўвацца да рэчаіснасці, каб развіваць праект і павышаць цікавасць да яго.
І яшчэ, хто замінае перакладныя артыкулы перапрацоўваць так, каб яны набывалі арыгінальнасць і непаўторнасць?
Карацей, прашу ўсіх паважаць уклад адзін аднаго. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:31, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Я напр. не нападаю на перакладныя артыкулы. Але іх і не чытаю, бо ёсць арыгінал. --JerzyKundrat (размовы) 13:40, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Гэта таму што Вы "ўнутры праекта" і ведаеце, што яны перакладныя. Таму Ваша прыватная пазіцыя зразумелая. А калі выпадковы ці новы чалавек, не ведаючы гэтага, знойдзе праз пошук наш перакладны артыкул, ён будзе чытаць іменна наш артыкул, а не яго арыгінал, і ацэньваць будзе наш артыкул. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:49, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Я тут тлумачу толькі тое, чаму асбіста я не галасую за перакладныя артыкулы. Бо пытанне было першапачткова: чаму "лайкаў" мала. --JerzyKundrat (размовы) 13:55, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Я Сімвал голасу «супраць» Супраць усякіх замарозак. Хай усё хоць і павольна, але рухаецца. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 13:33, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Шаноўнае спадарства, гэта ўсё добра. Але! Якія Вашы прапановы, бо змяншэнне колькасці галасоў (1 свой + 2 чужых) прапанаваных сп. Artificial123, гэта не выхад. Яго прапанова закансерваваць праект - таксама не панацэя. Сваю прапанову, я выклаў вышэй. А Вашыя дзе? А то зноў ад праблемы да «сацыяльных патрэб», як кажуць.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:00, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Тут адна праблема. Праект называецца "Добрыя артыкулы", а не "Цікавыя артыкулы" або "Папулярныя артыкулы". І таму я лічу не вельмі правільным, па-першае, называць галасы "за" "лайкамі". Чалавек, які галасуе "за", тым самым пацвярджае сваю згоду з тым, што артыкул адпавядае крытэрыям добрых артыкулаў, а не проста падабаецца. І выстаўленне перакладных артыкулаў нярэдка прыводзіць да іх паляпшэння — зацікаўленыя ўдзельнікі выпраўляюць, напрыклад, дапушчаныя недакладнасці перакладу. І нават 2 галасы "за" ўдзельнікаў, якія вычыталі артыкул, куды карысней 20 "лайкаў".--Artsiom91 (размовы) 14:02, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Добра сп. Artsiom91, я разумею, што Вы згодны з 3 галасамі "за" (1 свой, 2 супраць). Ваша прапанова, калі гэта змена не пройдзе, якая?--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:07, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Фактычна ў мяне няма сваёй пазіцыі, бо асабіста мне ўвогуле не вельмі цікавыя праекты "Добрыя артыкулы" і "Выдатныя артыкулы". Як ужо сказаў вышэй, я поўнасцю давяраю пазіцыі ўдзельнікаў, якія шмат рабілі на карысць гэтых праектаў (дарэчы, тыя самыя крытэрыі, якія мы абмяркоўваем, распрацоўваліся імі самастойна і без усякай згоды іншых удзельнікаў — але, калі штосьці захацелася памяняць, знайшлося шмат нязгодных). Што да павышэння якасці, то я б лепей увёў абавязковую вычытку артыкула ўдзельнікам, адрозным ад намінатара (ці штосьці падобнае).--Artsiom91 (размовы) 14:18, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
А я згодны, хай мяняюць. --JerzyKundrat (размовы) 14:26, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Шаноўнае спадарста БелВікі, на маю думку, проста прыйшоў час ўносіць канкрэтныя змены ў правілы, структуру і іншыя пазіцыі адміністрацыйнага напрамку і рэгулявання. Вы бачыце самі, што нормы «непісанага права», на якіх трымаецца да сённяшняга дня наш праект, дзень з-за дня ствараюць толькі супярэчнасці і розныя тлумачэнні. Прапаную заняцца ўрэгуляваннем правілаў, так як далей супярэчнасці будуць толькі паглыбляцца.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:43, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Ніколі не выступаў супраць і намагаўся штосьці рабіць у гэтым напрамку. Напрыклад, давайце дапрацуем гэты праект правілаў. Магу яшчэ шэраг "няпісаных правілаў" падкінуць. Але, як мне здаецца, удзельнікі не вельмі актыўныя ў прыняцці і змяненні правілаў, ды нярэдка бачаць у гэтым спробы абмежаваць свабоду ў Вікіпедыі.--Artsiom91 (размовы) 14:54, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Ніколі не бачыў нічога цікавага для сябе ў г.зв. "добрых" артыкулах -- таму, што ў 99% выпадкаў гэта ДОўгія артыкулы, поўныя трывіяльных звестак, нашчыпаных па Сеціве. Калі тэма палітычная, то чакай яшчэ і weasel-wording, то бо, словы без мыла. Асабіста для мне добры артыкул, найперш, як мага кароткі -- без страты паўнаты апісання.

З іншага боку, агульнапрыймальныя крытэрыі "вікі-якасці" проста немагчыма вызначыць. Таму няхай будзе хоць 3, хоць 2 галасы. Каму што да таго, ці стаіць недзе там шыльда "добры", ці не? Yury Tarasievich (размовы) 16:05, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Ну і шыльда стаіць, і на ГС артыкулы рэкламуюцца. --JerzyKundrat (размовы) 16:08, 4 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
  • Сімвал голасу «супраць» Супраць змянення да трох галасоў, бо згодзен са спадаром Дзянісам, што «далей супярэчнасці будуць толькі паглыбляцца». Прапаную зрабіць, як у іншых раздзелах (спадар Artificial123 ужо і ў нашым пачаў практыкаваць). Калі артыкул правісеў пэўны тэрмін (2 ці 3 месяцы) і не набраў неабходнай колькасці галасоў, проста знімаецца з намінацыі. Мы ж не будзем прымушаць супольнасць галасаваць усляпую ці на даверы, калі яны не хочуць чытаць тыя ці іншыя артыкулы. Пры нізкай актыўнасці гэта будзе амаль тое, што «замарозіць праекты», але з магчымасцю для супольнасці абіраць артыкулы, якія яе сапраўды цікавяць. --Kalinowski (размовы) 14:21, 6 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Яшчэ, улічваючы нізкую актыўнасць, прапаную не абіраць артыкулы раней гэтага адпаведнага тэрміна, бо трэба, каб як мага больш людзей паспелі прачытаць іх. --Kalinowski (размовы) 14:24, 6 верасня 2015 (MSK)[адказаць]
Калі пагледзець на нашу супольнасць, увогуле незразумела, што ёй цікава чытаць. --Artificial123 (размовы) 13:51, 11 верасня 2015 (MSK)[адказаць]

Кропкі ў подпісах выяў[правіць зыходнік]

Хто прыдумаў абавязковыя кропкі ў подпісах выяў? Звычайна яны ў Вікіпедыі наадварот не ставяцца, так іх няма амаль ува ўсіх добрых і абраных артыкулах беларускай Вікіпедыі.--Liashko (размовы) 16:34, 27 чэрвеня 2017 (MSK)[адказаць]