Аарэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Аарэ)
Перайсці да: рух, знайсці
Аарэ
ням.: Aare, фр.: Aar
Рака у Берне
Рака у Берне
Характарыстыка
Даўжыня 295 км
Плошча басейна 17 800 км²
Басейн Рэйн
Басейн рэк Паўночнае мора
Расход вады 560 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне Бернскія Альпы
 · Вышыня 1 940 м
 · Каардынаты 46°33′57″ пн. ш. 8°14′49″ у. д.HGЯO
Вусце Рэйн
 · Вышыня 311 м
 · Каардынаты 47°36′22″ пн. ш. 8°13′25″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Switzerland.svg Швейцарыя
Аарэ (Швейцарыя)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Аарэ на Вікісховішчы

А́арэ, А́рэ[1] (ням.: Aare, фр.: Aar) — рака ў Швейцарыі, левы прыток Рэйна.

Даўжыня 295 км, плошча басейна каля 17,8 тыс. км². Сярэдні расход вады каля 560 м³/с.

Бярэ пачатак у ледавіку Аарэ на захад ад перавала Грымзель у Бернскіх Альпах. У верхнім цячэнні Аарэ — тыповая горная рака; у даліне Гаслі ўтварае вадаспад Гандэк вышынёй 46 м. Працякае праз шэраг азёр, у тым ліку праз Брыенцкае і Тунскае азёры, пасля чаго праходзіць праз горад Тун, а ніжэй па цячэнні фармуе стромкую лукавіну, абмывае высокую скалу, на якой і быў заснаваны горад Берн — сталіца Швейцарыі; далей цячэ па Швейцарскім плато. У месцы ўпадзення ў Рэйн размешчаны горад Кобленц. Рака суднаходная да Тунскага возера. На рацэ ГЭС.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0036-6.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]