Астраўлянка (прыток Лідзеі)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Рака Астраўлянка, прыток Лідзеі)
Астраўлянка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Вадацёк | |
Вусце | Лідзея |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Лідзея → Дзітва → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна |
Астраўлянка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Лідзея (басейн Дзітвы).
Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля вёскі Гарні, упадае ў Лідзею на паўднёвы ўсход ад вёскі Шайбакі. На ўсім працягу каналізаваная.
Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года рэчка Астраўлянка пачынаецца каля Астроўлі, цячэ да Траццякоўцаў, каля Ёдкаў цераз яе ёсць брод, і каля Перапечыцаў яна ўпадае ў Лідзейку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.