Ёдкі (Лідскі раён)
Выгляд
Аграгарадок
Ёдкі
| ||||||||||||||||||||||
Ёдкі на Вікісховішчы
|
Ёдкі[2] (трансліт.: Jodki, руск.: Ёдки) — аграгарадок[3] у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Траццякоўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчаецца за 6 км на паўднёвы ўсход ад горада Ліда. Рэльеф раўнінны. На поўначы працякае рака Лідзея. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе, далей па шашы М11.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1540 годзе сяло, уладанне Ёдкаў. Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае ваколіцу Ёдкі ў кірунку паміж усходам і поўднем, за мерную мілю ад Ліды, у складзе лідскай парафіі. Дарога на Дакудава, камяністая, выбоістая, потым пясчаная, цягнулася цераз брод каля Ёдкаў, цераз прыкры мост і гразкую грэблю, дзе была мокрая і выбоістая[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка насельніцтва:

Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://pop-stat.mashke.org/belarus-census-2019/hrodzienskaja.htm
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ёткі
- ↑ Решение Лидского районного Совета депутатов от 7 мая 2009 года № 123 "О преобразовании некоторых населенных пунктов Лидского района в агрогородки" .
- ↑ pawet.net
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». — Мінск: БелЭн, 2016. — 848 с.: іл. ISBN 978-985-11-0908-7
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёдкі (Лідскі раён)