Перайсці да зместу

Дзітва

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзітва
літ. Ditva
Рака Дзітва паміж Лідай і Радунню
Рака Дзітва паміж Лідай і Радунню
Характарыстыка
Даўжыня 93 км
Басейн 1 220 км²
Расход вады 8,2 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°07′56″ пн. ш. 25°04′15″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 53°44′10″ пн. ш. 25°27′36″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора

Краіны
Рэгіён Гродзенская вобласць
physical
выток
выток
вусце
вусце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзітва́ (літ.: Ditva) — рака ў Літве і Воранаўскім і Лідскім раёнах Гродзенскай вобласці Беларусі, правы прыток Нёмана.

Даўжыня 93 км, у межах Беларусі каля 90 км. Плошча вадазбору 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Назва Дзітва балцкага паходжання.

Той жа корань Dit- у назве літоўскай ракі Dit-upė. Звязваецца з індаеўрапейскім *dei- / dī- «свяціць» (> літоўскае diena «(светлы) дзень»)[1].

У назве Дзітва гэты корань пашыраны з дапамогай пашыральніка -t-. Таксама ён прысутны, верагодна, і ў назве ракі Дзісна.

Назва Дзітва значыць «Блішчастая (рака)», як і назвы Лучоса, Свіцязь.

Пачынаецца ў 6 км на паўднёвы ўсход ад г. Эйшышкес у Літве, за 1,2 км ад вёскі Даўгердзішкі (Воранаўскі раён) перасякае мяжу Беларусі, цячэ ў межах Лідскай раўніны, у нізоўі — па Нёманскай нізіне. Вусце за 1,3 км ад вёскі Беневічы Лідскага раёна.

Даліна ракі выразная, яе шырыня да ўпадзення ракі Крупка 1—2,5 км, ніжэй 0,6—1,1 км. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырынёй ад 500 м да 1 км. Рэчышча ад мяжы з Літвой (50 км) каналізаванае, ніжэй моцна звілістае, дзеліцца на рукавы, шырыня ў межах 20—25 м, у верхнім цячэнні 5—10 м.

На ўчастку перахвату рэк Дзітва — Пеляса ўтварылася скразная даліна[2].

Справа: Радунька, Чарняўка, Бахматка. Злева: Каменка, Восава, Няшкрупа, Крупка, Лідзея.

Рака служыць водапрыёмнікам меліярацыйных сістэм.

Водны і лядовы рэжым

[правіць | правіць зыходнік]

Рэжым вывучаўся ў 1920—1933 і 1944—1964 гадах на 4 гідралагічных пастах, затым назіранні працягваліся на гідралагічным пасту Парачаны.

На перыяд веснавога разводдзя прыпадае 38 % гадавога сцёку. Найвышэйшы ўзровень разводдзя назіраецца ў пачатку 3-й дэкады сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1—1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 2-й дэкадзе сакавіка.

  1. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 88.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 523. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2 / Ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.