Асіпоўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Асіпоўка)
Jump to navigation Jump to search
Асіпоўка
Характарыстыка
Даўжыня 38 км
Плошча басейна 534 км²
Басейн Заходні Буг
Басейн рэк Балтыйскае мора
Расход вады 1,5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Каардынаты 51°54′02″ пн. ш. 24°16′20″ у. д.HGЯO
Вусце
 · Каардынаты 52°08′59″ пн. ш. 23°59′39″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,4 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Асіпоўка (Брэсцкая вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Асіпо́ўка — рака ў Маларыцкім і Жабінкаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Мухавец (басейн Віслы). Даўжыня 38 км[1]. Плошча вадазбору 534 км². Сярэднягадавы расход вады ў вусці каля 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.

Асноўны прыток — канал Бона (праваруч).

Пачынаецца ў Маларыцкім раёне з канала, вада падаецца з Лукаўскага вадасховішча праз калектар. Вусце каля вёскі Пятровічы Жабінкаўскага раёна. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна невыразная. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У верхнім цячэнні да вёскі Чарняны праходзіць праз лясны масіў. Ніжэй вёскі Чарняны выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.
  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў. — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.