Сатледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Рака Сатледж)
Сатледж
Даліна Сатледжа каля Рупара, прыбл. 1857 год
Даліна Сатледжа каля Рупара, прыбл. 1857 год
Характарыстыка
Даўжыня 1536 км
Басейн 395 тыс. км²
Вадацёк
Выток Тыбецкае нагор'е
 • Месцазнаходжанне каля возера Ланга-Цо
 • Вышыня 4630 м
 • Каардынаты 30°50′39″ пн. ш. 81°12′16,50″ у. д.HGЯO
Вусце Інд
 • Каардынаты 29°20′57,30″ пн. ш. 71°01′41,40″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Інд

Краіна
Indus river.svg
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Сатледж, у ніжнім цячэнні Панджнад (панджаб.: ستلج, ਸਤਲੁਜ, урду: ستلج, хіндзі: सतलुज, санскр.: शतद्रु альбо सुतुद्री) — рака ў Азіі, самы буйны прыток Інда.

Працякае па тэрыторыі Кітая, Пакістана і Індыі. Выток знаходзіцца на Тыбецкім нагор'і на вышыні 4630 м каля гары Кайлас і возера Манасаравар, побач з заходнім берагам возера Ланга-Цо. Даўжыня ракі складае каля 1536 км (1050 км у Індыі), плошча басейна — 395 тыс. км² (24 тыс. км² у Індыі). На працягу 160 км рака з'яўляецца мяжой паміж Пакістанам і Індыяй[1].

На рацэ гарады Нангал, Лунхіяна, Рупар (Індыя), Іслам, Бахавалпур (Пакістан). На выхадзе з гор на рацэ буйны гідратэхнічны комплекс Бхакра-Нангал, складаючыся з плаціны Бхакра-Нангал, 4-х ГЭС і сеткі арашальных каналаў агульнай даўжынёй каля 4500 км[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]