Сатледж
Сатледж | |
---|---|
![]() Даліна Сатледжа каля Рупара, прыбл. 1857 год | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1536 км |
Плошча басейна | 395 тыс. км² |
Басейн | Інд |
Басейн рэк | Індыйскі акіян |
Вадацёк | |
Выток | Тыбецкае нагор'е |
· Месцазнаходжанне | каля возера Ланга-Цо |
· Вышыня | 4 630 м |
· Каардынаты | 30°50′39″ пн. ш. 81°12′16,50″ у. д.HGЯO |
Вусце | Інд |
· Каардынаты | 29°20′57,30″ пн. ш. 71°01′41,40″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
![]() | |
Краіны | ![]() |
![]() |
Сатледж, у ніжнім цячэнні Панджнад (панджаб.: ستلج, ਸਤਲੁਜ, урду: ستلج, хіндзі: सतलुज, санскр.: शतद्रु альбо सुतुद्री) — рака ў Азіі, самы буйны прыток Інда.
Працякае па тэрыторыі Кітая, Пакістана і Індыі. Выток знаходзіцца на Тыбецкім нагор'і на вышыні 4630 м каля гары Кайлас і возера Манасаравар, побач з заходнім берагам возера Ланга-Цо. Даўжыня ракі складае каля 1536 км (1050 км у Індыі), плошча басейна — 395 тыс. км² (24 тыс. км² у Індыі). На працягу 160 км рака з'яўляецца мяжой паміж Пакістанам і Індыяй[1].
На рацэ гарады Нангал, Лунхіяна, Рупар (Індыя), Іслам, Бахавалпур (Пакістан). На выхадзе з гор на рацэ буйны гідратэхнічны комплекс Бхакра-Нангал, складаючыся з плаціны Бхакра-Нангал, 4-х ГЭС і сеткі арашальных каналаў агульнай даўжынёй каля 4500 км[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Портал География — Электронная Земля — Eearth // Інстытут геаграфіі РАН(руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сатледж