Раманаўскі замак
Выгляд
Раманаўскі замак — абарончыя збудаванні, якія існавалі ў 17 ст. у мястэчку Раманава (цяпер аг. Леніна Слуцкага раёна).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Драўляныя збудаванні абнесеныя валам і астрогам. У цэнтры замкавага двара месціўся галоўны жылы дом (2 жылыя пакоі, алькеж, сенцы, 3 каморы), накрыты драніцай. Паблізу стаялі дом старосты (меў сенцы, 2 жылыя памяшканні, камору), турма, варыўня, пякарня. Гаспадарчы двор, які з замкам злучаўся варотамі, уключаў 2-павярховую скарбніцу, свірны, вазоўню, стайню, пограб. Па-за межамі Раманаўскага замка размяшчаўся комплекс са сталовай, гумном з 2 асецямі, броварам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — с. 428.