Раман Ігаравіч Козел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Раман Козел
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Раман Ігаравіч Козел
Нарадзіўся 7 лютага 1997(1997-02-07)[1] (23 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама-Брэст-1960
Нумар 8
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2013 — 2016 Беларусь Дынама-Брэст 0 (0)
2017 Беларусь Слонім-2017 15 (3)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 12 (0)
2018 Беларусь Белшына (Бабруйск) 24 (0)
2019 Беларусь Рух (Брэст) 2 (0)
2019 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 14 (2)
2020 — Беларусь Дынама-Брэст-1960 (Маларыта) 1 (0)
Нацыянальная зборная**
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 красавіка 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лістапада 2017.

Раман Козел (нар. 7 лютага 1997, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Дынама-Брэст-1960».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца выхаванцам брэсцкага «Дынама», дзе выступаў за дубль. У 2015—2016 гадах не гуляў з-за службы ў арміі. У пачатку 2017 года перайшоў у клуб Першай лігі «Слонім-2017», дзе стаў трывалым іграком асновы і дапамог камандзе па выніках першай паловы сезона апынуцца сярод лідараў турніру.

У ліпені 2017 года стаў іграком сталічных «Крумкачоў»[2]. 29 ліпеня 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Віцебска» (2:2). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы каманды.

У пачатку 2018 года рыхтаваўся да новага сезона з «Крумкачамі», аднак пасля ўзнікнення ў клуба праблем з атрыманнем ліцэнзіі на ўдзел у Вышэйшай лізе ў сакавіку 2018 года далучыўся да «Белшыны», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[3]. У складзе бабруйскага клуба замацаваўся ў аснове.

У студзені 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[4]. Аднак не здолеў замацавацца ў складзе, згуляў толькі ў двух матчах у Першай лізе і ў адным матчы Кубка Беларусі. У ліпені 2019 года пакінуў брэсцкую каманду[5] і неўзабаве стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта»[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У лютым 2020 года падпісаў новы кантракт з «Гранітам»[7], аднак ужо ў красавіку па фінансавых прычынах пакінуў каманду[8] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі.

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

10 лістапада 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча са зборнай Літвы на пазіцыю апорнага паўабаронцы.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Дынама-Брэст Беларусь 6 0
2014 дубль Дынама-Брэст Беларусь 27 1
2015 дубль Дынама-Брэст Беларусь 4 0
2017 (1) Д2 Слонім-2017 Беларусь 15 3
2017 (2) Д1 Крумкачы Беларусь 12 0
2018 Д2 Белшына Беларусь 24 0
2019 (1) Д2 Рух Беларусь 2 0
2019 (2) Д2 Граніт Беларусь 14 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]