Павел Васільевіч Кузьмін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Васільевіч Кузьмін
Сцяг Народны камісар юстыцыі БССР
ліпень 1933 — 1936
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Аляксандр Судакоў
Пераемнік Раман Кудзельскі
Сцяг Пракурор БССР
верасень 1933 — 1936
Кіраўнік урада Мікалай Галадзед
Папярэднік Максім Ляўкоў
Пераемнік Самуіл Новік

Нараджэнне 1899[1]
Смерць невядома

Па́вел Васі́льевіч Кузьмі́н (1899, г. Орск, Арэнбургская губерня — невядома) — наркам юстыцыі і пракурор БССР (1933—1936).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе — радавы Чырвонай Арміі. У 19231924 гадах вучыўся на Вышэйшых юрыдычных курсах у Маскве, пасля заканчэння быў накіраваны на працу сакратаром Белябееўскага райкама Арэнбургскай вобласці. У 1925-1927 гадах абіраўся членам ЦВК Башкірскай аўтаномнай рэспублікі, членам абкама партыі Башкірыі.

У 1930 годзе скончыў прававое аддзяленне Інстытута чырвонай прафесуры ў Маскве, займаўся навуковай працай. З 1933 па 1936 гады — пракурор БССР, адначасова наркам юстыцыі БССР. З 1936 па жнівень 1937 года працаваў пракурорам следчага аддзела Пракуратуры СССР. У жніўні 1937 года звольнены з органаў пракуратуры без пазначэння матываў, пасля чаго працаваў слесарам завода № 14 у Маскве. Быў выключаны з партыі ў 1937 годзе за адсутнасць барацьбы з шкоднікамі.

31 сакавіка 1938 года быў арыштаваны НКУС. На момант арышту працаваў слесарам электраарматурнага завода ў Маскве. У 1939 годзе быў асуджаны за ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі і накіраваны ў папраўча-працоўны лагер. Прысуд — 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Але пасля адбыцця пакарання пастановай асобай нарады пры МУС СССР 24 мая 1947 года яго зноў за тое ж «злачынства» прысуджаюць да ссылкі ў Краснаярскі край на 5 гадоў, а затым на пасяленне. У 1950 годзе прысуд адменены і справа спынена за адсутнасцю складу злачынства. З ссылкі вызвалены ў 1954 годзе[2]. Далейшы лёс невядомы.

Рэабілітаваны Вярхоўным Судом СССР 16 красавіка 1955 года.

Зноскі

  1. а б http://www.prokuratura.gov.by/ru/about/istoriya/prokurory-bssr-respubliki-belarus/
  2. История в лицах (руск.)(недаступная спасылка) (1-2010). — Юстиция Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белорусская юридическая энциклопедия: В 4 т.- Т. 2. - Минск:ГИУСТ БГУ, 2009. - С.150