Рамсес VI

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рамсес VI
Egypte louvre 129 ramses6.jpg
Выява Рамзеса VI. Луўр. Парыж
Фараон Егіпта
(Новае царства)
1142 — 1135 гг. [1]/ 1148 — 1138 гг. [2]/ 1145 — 1137 гг. [3]/ 1141 — 1133 гг. [4]
Папярэднік: Рамсес V
Пераемнік: Рамсес VII
 
Дзейнасць: суверэн
Нараджэнне: XII стагоддзе да н.э.
Смерць: 1136 да н.э.
Пахаванне: Даліна Цароў, грабніца KV9
Дынастыя: XX дынастыя (Рамесіды)
Бацька: Рамзес III[d]
Маці: Iset Ta-Hemdjert[d]
Дзеці: Amenherkhepshef[d]

Рамсес VI — фараон Старажытнага Егіпта, які кіраваў прыблізна ў 1143 — 1135 гадах да н.э., з XX дынастыі.

Сын Рамсеса III і царыцы Ісіды. Заняў прастол, магчыма, адхіліўшы сына Рамсеса V.

Валадаранне Рамсеса VI было неспакойным. Ужо на першым годзе яго кіравання Егіпет быў усхваляваны пагрозай новай лівійскай вайны, якая выклікала ўнутраныя беспарадкі, а таксама, магчыма, эпідэміяй інфекцыйнай хваробы. Набегі лівійцаў былі спусташальнымі і ад іх пацярпелі як людзі, так і многія помнікі. Егіпет у часы кіравання Рамсеса VI цалкам пазбавіўся сваіх іншаземных уладанняў, за выключэннем Нубіі. Рамсес VI стаў апошнім царом, імя якога сустракаецца ў храме Хатхор у Серабіт эль-Хадзім на Сінайскім паўвостраве. Адзіны яго помнік, пакінуты ў Палесціне, гэта падножжа бронзавай статуі гэтага цара, выяўленае ў Мегіда, але, улічваючы эталонны характар стаўлення да бронзы ў старажытнасці, не варта ўспрымаць гэты помнік як сур'ёзны доказ егіпецкай прысутнасці ў Азіі.

Асноўнае будаўніцтва пры Рамсесе VI разгарнулася ў Фівах. У апошні раз у Новым царстве па загадзе цара трыўмфальнай сцэнай былі ўпрыгожана паверхня другога пілона храма Амона ў Карнаку і сцяна комплексу Медынет-Абу.

Як і Рамсес IV, Рамсес VI узурпаваў мноства помнікаў, створаных у папярэднімі кіраўнікамі і, перш за ўсё, у сваіх папярэднікаў Рамсеса IV і Рамсеса V, сціраючы іх імёны і ставячы замест іх сваё. Мабыць, да гэтага часу ўзурпацыя помнікаў больш старажытных цароў не толькі не забаранялася, але і стала сістэматычнай. У даліне Ніла, апроч Фіваў, помнікі Рамсеса VI нешматлікія, але затое і не ўзурпаваны ў папярэднікаў. Так, у Геліёпалі і Мемфісе знойдзены архітэктурныя фрагменты з яго імем; графіці цара засталіся на сценах храма Сеці I у Вадзі Мія, імёнамі Рамсеса VI заменены картушы Рамсеса IV на пілоне храма ў Арманце і блоку з Эль-Каба. Сляды будаўнічай дзейнасці цара захаваліся на месцы гіганцкага храма, закладзенага Рамсесам IV у Асасіфе. У Нубіі царскія графіці выяўлены ў Вадзі эс-Себуа; дзверы новага храма, пабудаванага Рамсесам VI, выяўлены ў Каср Ібрым: верагодна, гэта быў самы позні храм эпохі Новага царства ў гэтым рэгіёне. Надпісы ў грабніцы егіпецкага загадчыка каменяломнямі ва Уаўаце і храмавай маёмасцю ў Дэрэ Пенута паведамляюць нам пра даволі мірнае кіраванне Рамсеса ў Нубіі.

Галава муміі фараона Рамсеса VI

Ледзь не адзіным помнікам цара, які ён паспеў завяршыць, стала яго грабніца ў Даліне цароў (KV9, якая першапачаткова прызначаная для пахавання Рамсеса V). Цудоўная пахавальня была вядомая пад назвай «грабніца Мемнана» яшчэ рымлянам. У грабніцы, значна больш прасторнай і грандыёзнай, чым «дом вечнасці» Рамсеса IV, захаваўся раскошны дэкор. Гэта пахавальня была разрабавана раскрадальнікамі грабніц неўзабаве пасля яго пахавання. Апроч знікнення ўсіх матэрыяльных каштоўнасцей, некаторыя пашкоджанні атрымала таксама мумія фараона.

Турынскі папірус адводзіць Рамсесу VI 8 гадоў і 2 месяцы кіравання. Ад 8-га года кіравання гэтага фараона захаваўся выдрапаны надпіс, які змяшчаў таксама імя вярхоўнага жраца Амона, Рамсеснахта.

Вядомая галоўная жонка цара — Нубхесдеб.

Зноскі

  1. (7 гадоў) — паводле Э. Хорнунга
  2. (10 гадоў) — паводле Р. Паркера
  3. (8 гадоў) — паводле Р. Краўса
  4. (8 гадоў) — паводле Ю. фон Бекерата / Э. Ф. Вэнтэ

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

XX дынастыя (Рамесіды)
Папярэднік:
Рамсес V
фараон Егіпта
каля 1143 — 1135 да н.э.
Пераемнік:
Рамсес VII

Шаблон:Фараоны