Хатхор
| Хатхор | |
|---|---|
| Выява перыяду 18 дынастыі | |
| багіня неба | |
| Міфалогія | старажытнаегіпецкая |
| Пол | жанчына |
| Бацька | Ра |
| Маці | Ісіда |
| Муж | Хор |
| Дзеці | Баст |
| У іншых культурах | Ba‘alat Gebal[d] |
Хатхор (стар.-ег. ḥwt-ḥr) — старажытнаегіпецкая багіня неба, кахання і забаў.
Культ багіні Хатхор паходзіў з паўднёваегіпецкага месца Дэндэра. У позняй міфалогіі яна выступала ў якасці дачкі Ісіды, але часам пэўныя рысы Хатхор пераносіліся на саму Ісіду. У іншых паданнях Хатхор малявалася як стварэнне бога Ра і жонка бога Хора.
Выявы Хатхор утрымоўвалі рысы птушак, змей, ільвіц, але найчасцей выяўлялася як карова, або жанчына з каровінымі рогамі, паміж якімі трымаўся сонечны дыск.
Іерагліфічныя выявы:
| |
| |
Культ Хатхор быў надзвычай папулярным у Старажытным Егіпце. Вядомы выпадкі шанавання багіні ў Кушы і Фінікіі. Лічылася, што яна заступаецца за жанчын, дапамагае пры нараджэнні і ахоўвае немаўлят, звязана з люстэркамі і касметыкай, забаўляльнымі музычнымі інструментамі і танцамі. У астраноміі атаесамлялася з Млечным Шляхам.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Хатхор на Вікісховішчы |