Рапаны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рапаны

Rapana venosa
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rapana Schumacher, 1817

Віды[1]:

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  29164
EOL  2972769
FW  11623

Рапа́ны[2] (Rapana) — род драпежных марскіх пярэднешчэлепных малюскаў сямейства пурпуровых смаўжоў.

Род налічвае 5 відаў[1], пашыраныя ў морах Далёкага Усходу. Від Рапана тамазіяна (Rapana thomasiana або Rapana venosa) быў занесены ў Чорнае мора і распаўсідзіўся па ўзбярэжжы Міжземнага мора.

Ракавіна малюскаў даўжынёй да 22 см, шаравата-карычневага колеру са спіральнымі рэбрамі. Сіфон кароткі, вусце шырокае. Вусце можа мець белую, жоўтую і аранжавую афарбоўку. Кормяцца двухстворкавымі малюскамі (вустрыцы, мідыі), для якіх выдзяленні гіпабранхіяльных залоз рапанаў з’яўляюцца атрутнымі.

Зноскі

  1. а б Род Rapana у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)
  2. БелЭн 2001.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]