Раскіданае гняздо (фільм, 2019)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раскіданае гняздоM:
Раскіданае гняздо
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Кінакампанія Белсат
Працягласць 34 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2019

«Раскі́данае гняздо́» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2019 годзе.[1]

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Невялікая яўрэйская сям’я месціцца ў старым драўляным доме ў цэнтры Гомеля. Барыс Зямавіч — самы старэйшы. Разам з ім жывуць яго дачка з мужам і ўнучка Ірына. Іх спакойнае існаванне яшчэ дзевяць гадоў таму было парушана загадам мясцовых уладаў аб зносе дому, які паспеў стаць іх радавой каштоўнасцю. Пабудаваны ў 1905 годзе, дом упрыгожаны калісьці традыцыйнай для гэтых мясцін вытанчанай драўлянай аздобай: разьбянымі ліштвамі, аканіцамі, парталамі, арнаментаванымі дзвярыма. Гэты цудоўны прыклад драўлянага дойлідства дзяржава спецыяльна не занесла ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, каб без праблем вызваліць месца для сучаснай забудовы. Галоўныя героі фільма — дзядуля і ўнучка. Ён — былы дырэктар аднаго будаўнічага ўпраўлення, яна — студэнтка, будучы архітэктар. Здаецца, больш за ўсіх менавіта яны перажываюць будучую страту…

У фільме здымаліся[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Барыс Марголін
Ірына Мяжэйнікава
Алена Мяжэйнікава
Уладзімір Мяжэйнікаў

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • аўтар сцэнарыя, рэжысёр, мантажыст — Андрэй Куціла
  • асістэнт рэжысёра — Вікторыя Трапезнікава
  • аператары — Андрэй Куціла, Аляксандр Алейнікаў
  • гукарэжысёр — Яраслаў Шпак
  • карэкцыя колеру — Аліса Тумашэўская
  • рэдакцыйны нагляд — Януш Гаўрылюк

Зноскі

  1. Раскіданае гняздо. Белсат. Праверана 29 красавіка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]