Днюка
Выгляд
| Днюка | |
|---|---|
| Днюка | |
| Жанр | дакументальны фільм |
| Рэжысёр | |
| Кінакампанія | Белсат |
| Працягласць | 29 хв. |
| Краіна | |
| Мова | беларуская |
| Год | 2009 |
| IMDb | ID 7632544 |
«Дню́ка» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёраў Андрэя Куцілы і Аляксандра Налівайкі, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2009 годзе.[1]
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Звычайная палеская вёска. У малой хаце, аздобленай тканінамі ўласнай працы, сядзяць побач бабуля з дзядком: Антаніна Астапава і дзед Віктар. Ён п’е і пытаецца, навошта чалавек жыве на свеце. Узімку сумна, але калі прыходзіць вясна, прырода адраджаецца, а разам з ёй — людзі ды жывёла. Жыццё працягваецца. Але чаму так цяжка ўздыхае бабуля? Вельмі маляўнічы і натуралістычны вобраз мікракосмасу пары людзей старога веку. Часам смешны, часам журботны…
У фільме здымаліся
[правіць | правіць зыходнік]| Акцёр | Роля |
|---|---|
| Віктар Корзун | |
| Антаніна Корзун |
Здымачная група
[правіць | правіць зыходнік]- аўтары сцэнарыя і рэжысёры — Андрэй Куціла і Аляксандр Налівайка
- аператар, мантаж — Андрэй Куціла
- гукарэжысёр — Яраслаў Шпак
- карэкцыя колеру — Дзяніс Волкаў
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- першая ўзнагарода — IV міжнародны фестываль дакументальных фільмаў «Транзіт» (Познань, Польшча, 2011)
- узнагарода за найлепшы дакументальны фільм — V міжнародны фестываль незалежнага кіно (Львоў, Украіна, 2010)
- галоўная ўзнагарода «Залаты жабрак» для найлепшага рэгіянальнага тэлеканалу «за спосаб рэпрэзентацыі часам жудаснай рэчаіснасці штодзённага жыцця ў Беларусі і за выдатны выбар герояў і здымкі» — XVI міжнародны фестываль рэгіянальных тэлевізіяў (Кошыцэ, Славакія, 2010)
Зноскі
- ↑ Днюка, дак. фільм. Белсат. Праверана 26 красавіка 2020.