25 (фільм)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
25M:
25
Постар фільма
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Кінакампанія Белсат
Працягласць 55 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2016
IMDb ID 7626560

«25» — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Андрэя Куцілы, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2016 годзе.[1] Фільм дэманстраваўся ў межах анлайн-кінафестывалю BelarusDocs.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, якая праз год набыла статус канстытуцыйнага закона. Прайшла чвэрць стагоддзя, і ў суверэннай краіне вырасла новае пакаленне. Ім па 25, і яны нарадзіліся ўжо ў незалежнай Беларусі. Пра што яны мараць? Ці маюць амбіцыі? А можа ім хапае чаркі ды скваркі? Штодзённасць герояў фільма — гэта пульс жыцця маладой Беларусі.

У фільме здымаліся[правіць | правіць зыходнік]

Акцёр Роля
Дзіма
Крысціна
Саша
Яна
Ілля

Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]

  • аўтар сцэнарыя, рэжысёр і аператар — Андрэй Куціла
  • гукарэжысёр — Яраслаў Шпак
  • мантажыст — Андрэй Кісель
  • каларыст — Варфаламей Курага
  • асістэнт рэжысёра — Вікторыя Шаблоўская
  • цітры — Дзіма Ску

Зноскі

  1. 25. Белсат. Праверана 26 красавіка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]