Расонка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Расонка
Характарыстыка
Даўжыня 11 км
Басейн 80 км²
Вадацёк
Выток Возера Расона
 • Вышыня 140,7 м
 • Каардынаты 55°53′25,30″ пн. ш. 28°47′36,35″ у. д.HGЯO
Вусце  
 • Каардынаты 55°49′26,20″ пн. ш. 28°50′30,60″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,77 м/км
Размяшчэнне
Краіна
Рэгіён Віцебская вобласць
Раён Расонскі раён
physical
Расонка
Расонка
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Расо́нка, Расо́на — рака ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Нешчарда (басейн Заходняй Дзвіны). Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 80 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,77‰. Выцякае з возера Расона за 1,8 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Расоны, вусце за 0,6 км на паўднёвы захад ад вёскі Даўгабор'е. Рэчышча каналізаванае. У басейне ракі знаходзяцца азёры Свярынаўскае, Глухое і Вусце.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.