Перайсці да зместу

Расона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Расона)
Расона
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 140,7[1] м
Даўжыня 2,37 км
Шырыня 1,73 км
Плошча 2,38 км²
Аб’ём 0,00493 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,42 км
Найбольшая глыбіня 3,3 м
Сярэдняя глыбіня 2,1 м
Гідралогія
Салёнасць 0,19 ‰
Празрыстасць 0,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 30,8 км²
Выцякаюць Расонка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Расона (Беларусь)
Расона
Расона
Расона (Віцебская вобласць)
Расона
Расона
Map

Расо́на, Расонскае возеравозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, на паўднёва-заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Расоны.

Плошча паверхні 2,38 км². Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя 2,1 м. Даўжыня 2,37 км, найбольшая шырыня 1,73 км. Даўжыня берагавой лініі 7,42 км. Аб'ём вады 4,93 млн. м³. Плошча вадазбору 30,8 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м, месцамі да 1 м, разараныя, на паўднёвым захадзе пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на паўночным захадзе і поўначы месцамі сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй 80—500 м. Дно плоскае, сапрапелістае, у прыбярэжнай частцы пясчанае. У цэнтры возера востраў плошчай 1 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Моцна зарастае. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,8 м, падводная да глыбіні 3 м. У возера ўпадаюць ручаі, выцякае рака Расонка.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, мянтуз, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)