Расона
Расона | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 140,7[1] м |
Даўжыня | 2,37 км |
Шырыня | 1,73 км |
Плошча | 2,38 км² |
Аб’ём | 0,00493 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 7,42 км |
Найбольшая глыбіня | 3,3 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,19 ‰ |
Празрыстасць | 0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 30,8 км² |
Выцякаюць | Расонка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Расо́на, Расонскае возера — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, на паўднёва-заходняй ускраіне гарадскога пасёлка Расоны.
Плошча паверхні 2,38 км². Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя 2,1 м. Даўжыня 2,37 км, найбольшая шырыня 1,73 км. Даўжыня берагавой лініі 7,42 км. Аб’ём вады 4,93 млн м³. Плошча вадазбору 30,8 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м, месцамі да 1 м, разараныя, на паўднёвым захадзе пад лесам. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія, пясчаныя, на паўночным захадзе і поўначы месцамі сплавінныя. Вакол возера пойма шырынёй 80—500 м. Дно плоскае, сапрапелістае, у прыбярэжнай частцы пясчанае. У цэнтры возера востраў плошчай 1 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Моцна зарастае. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1,8 м, падводная да глыбіні 3 м.
У возера ўпадаюць ручаі, выцякае рака Расонка.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, мянтуз, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.
У літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Возера згадваецца ў апавяданні «Рыбак Родзька» са зборніка «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» Яна Баршчэўскага.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-10. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1986 г.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Возера Расона Архівавана 15 сакавіка 2013.