Расонскі Мох
Расонскі Мох | |
---|---|
Каардынаты: 55°52′03″ пн. ш. 28°44′57″ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Расонскі раён |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Плошча вадазбору | 14 км² |
Расонскі Мох — балота вярховага (52 %), нізіннага (40 %) і пераходнага (8 %) тыпаў на захад ад Расонаў у Расонскім раёне, у вадазборы возера Расоны. Мае значныя запасы гідролізнай сыравіны. Уваходзіць у склад Расонскай базы гідролізнай сыравіны. Плошча балота складае 1,4 тыс. га, у межах прамысловага паклада 1,1 тыс. га. Глыбіня торфу да 5,1 м, сярэдняя 3,2 м, ступень распаду вярховага торфу 20—24 %, нізіннага 31—35, пераходнага 15 %, попельнасць адпаведна 3—8, 10 і 5 %. На 1 студзеня 1984 запасы торфу 6,1 млн т. На 13 % плошчы балота ёсць падсцілачны торф. Месцамі трапляецца сапрапель. Балота ў натуральным стане пад рэдкім хваёвым лесам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Расонскі Мох // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.