Аднагадовая расліна вышынёй 5-50см ад гарызантальнага да ўзыходзячага росту. Ляжачыя сцёблы не ўтвараюць ў вузлах каранёў. Кароткія, 2-5мм шырынёй, светла-зялёнае лісце даўжынёй 2-10см, Язычок 1-2мм даўжынёй. Каласкі даўжынёй 2-2,5мм, яйкападобныя. Светла-карычневага колеру, з двух бакоў звужаныя плады 1,5-3мм даўжынёй і 1,5мм шырынёй.
Ва Украіне расце на пясках, каля дарог, па берагах вадаёмаў, у населеных пунктах, як пасляўборачнае пустазелле на палях і агародах— у лясных раёнах лесастэпу і паўночна-ўсходняй частцы стэпу, даволі часта; па Дняпры спускаецца да яго вусця[2].