Перайсці да зместу

Расія на конкурсе песні Еўрабачанне 2019

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўрабачанне-2019

[[Выява:{{{выява}}}|250px|border]]

Краіна  Расія
Тэлеканал Расія-1
Нацыянальны адбор
Працэс адбору Унутраны
Даты адбору 8 лютага 2019
Абраны ўдзельнік Сяргей Лазараў[1][2]
Абраная песня «Scream»
Мова песні англійская
Аўтар песні Філіп Кіркораў
Дзімітрыс Кантопулас
Вынікі выступлення
Паўфінал
Фінал

Расія будзе ўдзельнічаць у 2019 годзе ў конкурсе песні Еўрабачанне ў 22-і раз, — краіну будзе прадстаўляць Сяргей Лазараў з песняй «Scream», выступіўшы ў другім паўфінале.[3]

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Да 2019 года Расія прымала ўдзел у конкурсе Еўрабачанне дваццать адзін раз з моманту дэбюта ў 1994 годзе. Расія была пераможцам конкурсу адзін раз у 2008 годзе з песняй «Believe» ў выкананні Дзімы Білана. Найменш паспяховым рэзультатам было 17-ае месца, якое Расія дасягла ў 1995 годзе з песняй «Колыбельная для вулкана» ў выкананні Філіпа Кіркорава. Пасля ўвядзення паўфіналаў конкурсу ў 2004 годзе, Расія кожны раз, акрамя 2018 года, праходзіла ў фінал. У 2016 годзе Расія заняла трэцяе месца ў конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «You Are the Only One» (Адзіная) ў выкананні Сяргея Лазарава, пры гэтым выйграўшы еўрапейскае тэлегаласаванне.

У 2019 годзе расійскі нацыяральны вяшчальнік УДТРК будзе трансляваць мерапрыемства ў Расіі. Пачынаючы з 2008 года, расійскае асвятленне конкурсу чаргуецца паміж дзвумя вяшчальнікамі: «Першы канал» і УДТРК. Спачатку, паводле кантракта, «Першы канал» маў трансляваць конкурс у 2017 годзе, а УДТРК у 2018 годзе, але з прычыны падзей 2017 года, калі Юліі Самойлавай быў забаронены ўезд ва Украіну, УДТРК саступіў права трансляцыі Еўрабачання-2018 «Першаму каналу». Такім чынам, чарговасць права трансляцыі была выкананая, але ссунутая на адзін год.

На Еўрабачанні

[правіць | правіць зыходнік]

Паводле правіл «Еўрабачання» краіны «вялікай пяцёркі» (Германія, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя) і краіна-гаспадарка конкурсу (Ізраіль) праходзяць адразу ў фінал, астатнія ўдзельнічаюць у паўфіналах. Размеркаванне на паўфіналы адбылося 28 студзеня 2019 года ў Тэль-Авіве, дзе 36 краін былі размеркаваныя на 2 паўфіналы.

Расія прыме ўдзел у другім паўфінале 16 мая 2019 года.

Расія галасавала як у другім паўфінале, так і ў фінале. На працягу кожнага шоу кожная краіна прысуджвала два сеты балаў ад 1-8, 10 і 12: адзін сет — ад журы, другі — ад тэлегледачоў.

Паасобныя вынікі галасавання

[правіць | правіць зыходнік]

У гэтым годзе ад Расіі галасавалі наступныя 5 членаў журы:

Зноскі

  1. Лазарев снова представит Россию на «Евровидении» (руск.). Lenta.ru (8 февраля 2019). Праверана 8.2.2019.
  2. Россию на "Евровидении-2019" представит Сергей Лазарев (руск.). РИА Новости (8 февраля 2019). Праверана 8.2.2019.
  3. Sergey Lazarev returns to Eurovision with 'Scream' for Russia (англ.). eurovision.tv. Праверана 9 сакавіка 2019.