Буранаўскія бабулі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Буранаўскія бабулі
Buranovskiye Babushki 2011 6.jpg
Асноўная інфармацыя
Жанр Народная песня
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Адкуль Буранава, Удмуртыя
Мова песень удмурцкая, руская, англійская
Склад Граня Іванаўна Байсарава,
Аляўціна Генадзеўна Бегішава,
Зоя Сяргееўна Дародава,
Елізавета Піліпаўна Зарбатава,
Галіна Мікалаеўна Конева,
Наталля Якаўлеўна Пугачова,
Валянціна Сямёнаўна Пятчанка,
Вольга Мікалаеўна Туктарава (мастацкі кіраўнік),
Кацярына Сямёнаўна Шкляева
buranovskiebabushki.ru
Commons-logo.svg Буранаўскія бабулі на Вікісховішчы

Буранаўскія бабулі (удм.: Брангуртысь песянайёс) — расійскі фальклорны калектыў з Малапургінскага раёна Удмуртыі, з сяла Буранава, выконвае удмурцкія і рускія народныя песні, а таксама разнастайныя хіты на удмурцкай мове, перапеўкамі вядомых расійскіх і замежных выканаўцаў. Калектыў быў абраны прадстаўніком Расіі на конкурсе песні «Еўрабачанне-2012», па выніках якога заняў другое месца.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ансамбль быў створаны больш за 40 гадоў таму. Упершыню калектыў пачаў выступаць з перапеўкамі на удмурцкай мове ў 2008 годзе. На Дні роднай мовы ва Удмурцкай філармоніі бабулі выканалі вядомыя песні Барыса Грабеншчыкова і Віктара Цоя на удмурцкай мове. З тых часоў яны неаднаразова рабіліся аб’ектам увагі прэсы і тэлебачання.

Калектыў удзельнічаў у Расійскім адборачным туры Еўрабачання-2010 з песняй «Доўгая-доўгая бяроста і як зрабіць з яе айшон» (занялі 2 месца) і Еўрабачання-2012 з песняй «Party for Everybody». Па выніках апошняга «Буранаўскія бабулі» атрымалі перамогу і прадстаўляюць Расію на конкурсе. У выніку «Бабулі» занялі 2 месца ў конкурсе Еўрабачанне-2012 у Баку.

Прадзюсар групы — дырэктар «Дома Людмілы Зыкінай» Ксенія Рубцова.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Склад калектыву станам на 2012 г.[1][2]:

  • Граня Іванаўна Байсарава (62 г.)
  • Аляўціна Генадзеўна Бегішава (56 г.)
  • Зоя Сяргееўна Дародава (71 г.)
  • Галіна Мікалаеўна Конева (73 г.)
  • Наталля Якаўлеўна Пугачова (Баба Наташа; 76 г.)
  • Валянціна Сямёнаўна Пятчанка (74 г.)
  • Кацярына Сямёнаўна Шкляева (74 г.)
  • Елізавета Філіпаўна Зарбатава (Баба Ліза; 86 г., з-за свайго ўзросту не ездзіць на гастролі, выступае з калектывам толькі ўдома)

Мастацкі кіраўнік і ўдзельнік ансамбля — Вольга Мікалаеўна Туктарова (43 г.)

Зноскі

  1. «Бурановские Бабушки»: кто есть кто? (руск.)  (html). esckaz.com. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.
  2. Сергей Мельников В роке только бабушки (руск.)  (html). «Огонёк» (8 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 8 сакавіка 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Аляксей Вараб’ёў
Расія на конкурсе песні Еўрабачанне
2012
Пераемнік:
Дзіна Гарыпава

Шаблон:Удзельнікі Еўрабачання 2012