Believe (песня Дзімы Білана)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Believe»
Вокладка сінгла «Believe» (Дзіма Білан, 2008)
Сінгл Дзіма Білан
з альбома Believe
Выпушчаны 26 мая 2008 (гл. гісторыю рэліза)
Фармат CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя
Запісаны 2008
Жанр поп
Працягласць 3:54
Прадзюсар Джым Бінз
Аўтар песні Джым Бінз, Дзіма Білан
Храналогія сінглаў Дзіма Білан
«Number One Fan»
(2008)
«Believe»
(2008)
«Lonely»
(2008)
Расія "Believe"
Конкурс песні Еўрабачанне 2008
Belgian cover.jpg
Краіна Расія
Выканаўца(ы) Дзіма Білан
Сумесна з Эдвін Мартан, Яўген Плюшчанка
Мова англійская
Кампазітар(ы) Дзіма Білан, Джым Бінз
Аўтар(ы) тэксту песні Дзіма Білан, Джым Бінз
Вынікі
Паўфінал 135 (3 месца)
Фінал 272 (1 месца)
Храналогія
◄ Song #1 (2007)   
Мамо (2009) ►

«Believe» (руск.: Павер) — песня, з якой 24 мая 2008 года спявак Дзіма Білан прадставіў Расію на Міжнародным конкурсе песні Еўрабачанне 2008 у Бялградзе (Сербія). Кампазіцыя заняла 1 месца, набраўшы 272 бала ў фінале, а ў першым паўфінале конкурсу — 3 месца з 135 баламі. Упершыню песня была выканана публічна 9 сакавіка падчас расійскага адборачнага тура «Еўрабачання» на тэлеканале «Расія». Па выніках галасавання тэлегледачоў, Дзіма Білан увайшоў у лік фіналістаў і атрымаў права прадстаўляць краіну ў фінальным туры конкурсу «Еўрабачанне 2008», які прайшоў 24 мая ў Бялградзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

9 сакавіка кампазіцыя «Believe» была прадстаўленая на суд журы і тэлегледачоў у эфіры канала «Расія». Па выніках аб’яднанага галасавання журы і тэлегледачоў, якое праходзіла ў прамым эфіры, кампазіцыя «Believe» атрымала 54 балы, заняўшы першае месца. Такім чынам, па выніках нацыянальнага адборачнага конкурсу, Дзіма Билан атрымаў права ў другі раз прадставіць Расію на Міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне».

Сінгл[правіць | правіць зыходнік]

Песня была выпушчана ў якасці трэцяга сінгла з чацвёртага студыйного альбома Білана «Против правил», а 27 мая 2009 года яна стала другім сінглам з альбома «Believe». У сінгл былі ўключаныя песні «Believe» (2 версіі: са скрыпкай і арыгінал), «Всё в твоих руках» (руская версія), «Как раньше», а таксама бонус — відэакліп на песню «Believe», фотасесія і біяграфія Білана.

Для Германіі і Бельгіі былі выпушчаныя спецыяльныя сінглы. Сінгл для Бельгіі таксама змяшчаў у сабе песню «Secreto» (іспанская версія), якая была запісана ў Маямі з вядомым лацінаамерыканскім прадзюсарам Рудзі Перасам.

Відэакліп[правіць | правіць зыходнік]

Відэакліп быў прадстаўлены ў сакавіку 2008 года. Паводле яго сюжэта Дзіма Білан, Яўген Плюшчанка, Эдвін Мартан і Яна Рудкоўская арганізоўваюць канцэрт. Грошы ад канцэрта ідуць на аплату аперацыі для хлопчыка, хворага на лейкемію, пра якога Дзіма даведваецца з тэлебачання. Кліп завяршаецца сустрэчай Білана з хлопчыкам, які робіць першыя крокі пасля аперацыі.

Версіі сінгла для розных краін[правіць | правіць зыходнік]

Расія і СНД[правіць | правіць зыходнік]

  1. Believe (радыёверсія)
  2. Believe (са скрыпкай)
  3. Believe (караоке, са скрыпкай)
  4. Believe — «Все в твоих руках» (руская версія)
  5. Believe (руская версія, караоке)
  6. Believe (відэакліп)
  7. Как раньше 2.0
  8. Как раньше 2.0 (караоке)
  9. Фотасесія
  10. Dima’s Biography (біяграфія Дзімы Білана, на англійскай)

Германія[правіць | правіць зыходнік]

  1. Believe (версія для «Еўрабачання»)
  2. Believe (радвёверсія)
  3. Believe (руская версія)
  4. Believe (відэакліп)

Бельгія[правіць | правіць зыходнік]

  1. Believe (радыёверсія) — 3:17
  2. Believe (руская версія) — 3:17
  3. Believe (іспанская версія) — 3:17
  4. Believe (відэакліп) — 4:03

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Год Прэмія Намінацыя Рэзультат
2009 «Прэмія Муз-ТВ 2009» Найлепшая песня Перамога
Найлепшае відэа Перамога

Гісторыя рэліза[правіць | правіць зыходнік]

Краіна Дата
Расія 26 сакавіка 2008
Германія 6 чэрвеня 2008
Бельгія 7 ліпеня 2008
Данія 16 ліпеня 2008
Фінляндыя
Нарвегія
Швецыя

Чарты[правіць | правіць зыходнік]

чарты на 2008 год пазіцыя
Russian Airplay Chart[1] 1
Swedish Singles Chart[2] 28
Germany Singles Chart 52
Latvia Airplay Chart 17

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Марыя Шэрыфавіч
«Molitva»
Пераможца «Еўрабачання»
2008
Пераемнік:
Аляксандр Рыбак
«Fairytale»
Папярэднік:
Serebro
«Song #1»
Песня Расіі на «Еўрабачанні»
2008
Пераемнік:
Анастасія Прыходзька
«Мамо»

Шаблон:Дзіма Білан Шаблон:Песні-пераможцы конкурсу Еўрабачанне Шаблон:Конкурс песні Еўрабачанне 2008