Расія на конкурсе песні Еўрабачанне 2018
| Еўрабачанне-2018 | |
|---|---|
| Краіна | |
| Тэлеканал | |
| Нацыянальны адбор | |
| Працэс адбору | Унутраны |
| Даты адбору | 11 сакавіка 2017 |
| Абраны ўдзельнік | Юлія Самойлава |
| Абраная песня | «I Won’t Break» |
| Мова песні | англійская |
| Аўтар песні | Леанід Гуткін, Нета Німродзі, Ар’е Бурштэйн |
| Вынікі выступлення | |
| Паўфінал | 15 (не выйшла ў фінал) |
| Фінал | |
Расія ўдзельнічала ў 2018 годзе ў конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 21-ы раз — краіну прадстаўляла Юлія Самойлава з песняй «I Won't Break», выступіўшы ў другім паўфінале. Упершыню за ўсю гісторыю ўдзелу краіны ў конкурсе, Расія не трапіла ў фінал.
Юлія мала ўдзельнічаць у 2017 годзе ў конкурсе песні «Еўрабачанне-2017» з песняй «Flame Is Burning». Але 22 сакавіка 2017 года Служба бяспекі Украіны забараніла ўезд у краіну ўдзельніку Расіі — спявачцы Юліі Самойлавай за парушэнне ўкраінскага заканадаўства. ЕВС запрапанаваў арганізаваць выступленне Юліі Самойлавай з дапамогай прамой тэлетрансляцыі з Масквы альбо змяніць удзельніка конкурсу. Пасля адмовы Расіі, 13 красавіка 2017 года Еўрапейскі вяшчальны саюз абвясціў, што Расія не зможа прыняць удзел у конкурсе. Гэта другі выпадак нядопуску ўдзельніка да Еўрабачання (у 2009 годзе грузінскі гурт «Стэфанэ і 3G» не была дапушчана да ўдзелу ў конкурсе за палітычны падтэкст сваёй песні), але першы за парушэнні, не звязаныя з песняй.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 2019 года Расія прымала ўдзел у конкурсе Еўрабачанне дваццать адзін раз з моманту дэбюта ў 1994 годзе. Расія была пераможцам конкурсу адзін раз у 2008 годзе з песняй «Believe» ў выкананні Дзімы Білана. Найменш паспяховым рэзультатам было 17-ае месца, якое Расія дасягла ў 1995 годзе з песняй «Колыбельная для вулкана» ў выкананні Філіпа Кіркорава. Пасля ўвядзення паўфіналаў конкурсу ў 2004 годзе, Расія кожны раз праходзіла ў фінал. У 2016 годзе Расія заняла трэцяе месца ў конкурсе «Еўрабачанне» з песняй «You Are the Only One» (Адзіная) ў выкананні Сяргея Лазарава, пры гэтым выйграўшы еўрапейскае тэлегаласаванне.
У 2019 годзе расійскі нацыяральны вяшчальнік УДТРК будзе трансляваць мерапрыемства ў Расіі. Пачынаючы з 2008 года, расійскае асвятленне конкурсу чаргуецца паміж дзвумя вяшчальнікамі: «Першы канал» і УДТРК. Спачатку, паводле кантракта, «Першы канал» маў трансляваць конкурс у 2017 годзе, а УДТРК у 2018 годзе, але з прычыны падзей 2017 года, калі Юліі Самойлавай быў забаронены ўезд ва Украіну, УДТРК саступіў права трансляцыі Еўрабачання-2018 «Першаму каналу». Такім чынам, чарговасць права трансляцыі была выкананая, але ссунутая на адзін год.
На Еўрабачанні
[правіць | правіць зыходнік]Паводле правіл «Еўрабачання» краіны «вялікай пяцёркі» (Германія, Вялікабрытанія, Іспанія, Італія, Францыя) і краіна-гаспадарка конкурсу (Ізраіль) праходзяць адразу ў фінал, астатнія ўдзельнічаюць у паўфіналах. Размеркаванне на паўфіналы адбылося 29 студзеня 2018 года ў Ліссабоне, дзе 37 краін былі размеркаваныя на 2 паўфіналы. Расія ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу трапіла ў другі паўфінал, а таксама ўпершыню Расія не трапіла ў фінал.
Паўфінал
[правіць | правіць зыходнік]Расія прыняла ўдзел у другім паўфінале 10 мая 2018 года. Яна выступала пад нумарам 6, паміж Даніяй і Малдовай. Па выніках галасавання, Расія заняла толькі 15 месца, што не дало ёй магчымасці прайсці ў фінал.
Галасаванне
[правіць | правіць зыходнік]Расія галасавала як у другім паўфінале, так і ў фінале. На працягу кожнага шоу кожная краіна прысуджвала два сеты балаў ад 1-8, 10 і 12: адзін сет — ад журы, другі — ад тэлегледачоў.
Паасобныя вынікі галасавання
[правіць | правіць зыходнік]У гэтым годзе ад Расіі галасавалі наступныя 5 членаў журы[1]:
- Уладзімір Матэцкі — савецкі і расійскі кампазітар, прадзюсар, радыёвядучы;
- Яна Рудкоўская — тэлевядучая, музычны прадзюсар Дзімы Білана, пераможцы конкурсу Еўрабачанне-2008;
- Аляксандра Вараб’ёва — спявачка, пераможца трэцяга сезона шоу "Голас";
- Сяргей Мандрык — харэограф, кіраўнік балета Street Jazz;
- Аляксей Мануйлаў — радыёвядучы Europa Plus, дыджэй.
| Вынікі галасавання расійскага журы (другі паўфінал) | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Краіна | Журы | Тэлегаласаванне | |||||||
| Рудкоўская | Вараб’ёва | Матэцкі | Мандрык | Мануйлаў | Сярэдняе месца | Балы | Месца | Балы | ||
| 01 | 2 | 2 | 3 | 2 | 3 | 2 | 10 | 3 | 8 | |
| 02 | 8 | 11 | 13 | 6 | 6 | 7 | 4 | 17 | ||
| 03 | 3 | 8 | 2 | 5 | 2 | 4 | 7 | 5 | 6 | |
| 04 | 7 | 13 | 8 | 15 | 9 | 10 | 1 | 16 | ||
| 05 | 15 | 12 | 16 | 10 | 14 | 15 | 4 | 7 | ||
| 06 | ||||||||||
| 07 | 1 | 3 | 1 | 1 | 1 | 1 | 12 | 1 | 12 | |
| 08 | 9 | 9 | 10 | 9 | 13 | 13 | 13 | |||
| 09 | 14 | 4 | 12 | 7 | 12 | 8 | 3 | 10 | 1 | |
| 10 | 17 | 15 | 17 | 17 | 17 | 17 | 8 | 3 | ||
| 11 | 10 | 14 | 14 | 8 | 5 | 9 | 2 | 15 | ||
| 12 | 11 | 10 | 11 | 11 | 7 | 11 | 14 | |||
| 13 | 12 | 6 | 5 | 14 | 8 | 6 | 5 | 7 | 4 | |
| 14 | 13 | 7 | 9 | 12 | 10 | 12 | 12 | |||
| 15 | 4 | 1 | 4 | 3 | 4 | 3 | 8 | 6 | 5 | |
| 16 | 16 | 17 | 15 | 16 | 16 | 16 | 11 | |||
| 17 | 6 | 16 | 7 | 13 | 15 | 14 | 9 | 2 | ||
| 18 | 5 | 5 | 6 | 4 | 11 | 5 | 6 | 2 | 10 | |
| Вынікі галасавання расійскага журы (фінал) | ||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Краіна | Журы | Тэлегаласаванне | |||||||
| Рудкоўская | Вараб’ёва | Матэцкі | Мандрык | Мануйлаў | Сярэдняе месца | Балы | Месца | Балы | ||
| 01 | 13 | 13 | 15 | 14 | 16 | 15 | 3 | 8 | ||
| 02 | 21 | 26 | 24 | 18 | 21 | 24 | 25 | |||
| 03 | 14 | 21 | 23 | 25 | 18 | 20 | 22 | |||
| 04 | 9 | 8 | 8 | 9 | 6 | 8 | 3 | 18 | ||
| 05 | 19 | 12 | 10 | 13 | 12 | 12 | 20 | |||
| 06 | 4 | 6 | 4 | 8 | 4 | 5 | 6 | 8 | 3 | |
| 07 | 11 | 15 | 11 | 11 | 23 | 13 | 6 | 5 | ||
| 08 | 26 | 24 | 26 | 26 | 20 | 26 | 26 | |||
| 09 | 25 | 22 | 18 | 19 | 17 | 21 | 24 | |||
| 10 | 8 | 14 | 16 | 12 | 14 | 11 | 12 | |||
| 11 | 6 | 7 | 7 | 6 | 7 | 7 | 4 | 13 | ||
| 12 | 24 | 23 | 14 | 15 | 24 | 19 | 23 | |||
| 13 | 7 | 9 | 12 | 7 | 10 | 9 | 2 | 15 | ||
| 14 | 15 | 17 | 25 | 20 | 15 | 18 | 9 | 2 | ||
| 15 | 12 | 11 | 20 | 16 | 11 | 14 | 4 | 7 | ||
| 16 | 5 | 5 | 5 | 5 | 9 | 6 | 5 | 21 | ||
| 17 | 22 | 20 | 21 | 21 | 22 | 23 | 19 | |||
| 18 | 23 | 16 | 17 | 17 | 13 | 17 | 14 | |||
| 19 | 1 | 1 | 2 | 1 | 1 | 1 | 12 | 1 | 12 | |
| 20 | 2 | 2 | 1 | 2 | 3 | 2 | 10 | 10 | 1 | |
| 21 | 16 | 18 | 9 | 22 | 19 | 16 | 11 | |||
| 22 | 3 | 3 | 6 | 3 | 5 | 3 | 8 | 2 | 10 | |
| 23 | 20 | 19 | 19 | 23 | 25 | 22 | 17 | |||
| 24 | 18 | 25 | 22 | 24 | 26 | 25 | 16 | |||
| 25 | 10 | 4 | 3 | 4 | 2 | 4 | 7 | 7 | 4 | |
| 26 | 17 | 10 | 13 | 10 | 8 | 10 | 1 | 5 | 6 | |
Зноскі
- ↑ Eurovision 2018 Jury members. Eurovisionworld(англ.). 2018-04-30. Праверана 2018-05-20.