Юлія Алегаўна Самойлава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Юлія Алегаўна Самойлава
Юлия Олеговна Самойлова
Yuliya Samoylova (singer) - 2018 - 03.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 красавіка 1989(1989-04-07) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, кампазітар, паэтка, пісьменніца
Інструменты голас[d]
Узнагароды
jsvok.ru
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ю́лія Але́гаўна Само́йлава (нар. 7 красавіка 1989, Ухта, Комі АССР, РСФСР, СССР) — расійская спявачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў рэспубліцы Комі (Комі АССР), горад Ухта. З дзяцінства брала ўдзел у розных конкурсах як мясцовага, так і міжнароднага ўзроўню. Вось найбольш яскравыя дасягненні Юліі ў дзіцячым і падлеткавым узросце:

  • 2002 год — Лаўрэат рэгіянальнага конкурсу «Сярэбраны капыток — 2002» — I месца. У дзіцячай намінацыі да 13 гадоў. Горад Інта.
  • 2003 год — Усерасійскі фестываль «На крылах мары», г. Масква.
  • 2003 год — рэгіянальны конкурс «Сярэбраны капыток — 2003» — II месца (ад 14 да 18 гадоў) г. Інта
  • 2005 год — адкрыты міжрэгіянальны конкурс «Веснавая капель» узроставая група да 30 гадоў. Лаўрэат I месца і Прыз глядацкіх сімпатый, г. Мурам.
  • 2005 год — Усерасійскі конкурс «ШЛЯГЕР — 2005» лаўрэат ІІ месца, г. Екацярынбург
  • 2006 год — Міжнародны Конкурс-Фестываль Роза Вятроў — І месца. Егіпет, г. Хургада.

Юлія Самойлава таксама прымала ўдзел у стварэнні цяжкай альтэрнатыўнай музыкі. У 2008 годзе, вясной, заснавала групу «TerraNova». Група праіснавала да 2010 года, запісаўшы 6 кампазіцый. За межамі рэспубліки Комі група вядомай не стала.

Вялікую папулярнасць, як у Расіі, так і за яе межамі, Юлія атрымала пасля таго, як стала фіналісткай трэцяга сезона праекта Алы Пугачовай «Фактар А», які праходзіў з 9 лютага па 21 красавіка 2013 года на канале «Расія 1». Ала Барысаўна Пугачова адзначыла Юлію прэміяй «Залатая Зорка Алы». Гэтая ўзнагарода — знак асабістага прызнання Прымадонны расійскай эстрады. Вось найбольш яскравыя дасягненні ў перыяд з 2012 года:

  • 2012—2013 гады — «Новая Ухта», «ГРАН-ПРЫ» г. Ухта.
  • 2013 год — Расійскі тэлевізійны конкурс «Фактар А» 2 месца. г. Масква
  • 2013 год — Уладальніца ўзнагароды «Залатая Зорка Алы».
  • 2014 год — Уладальніца «V нацыянальнай прэміі імя Алены Мухінай» у намінацыі «Няскораная Нота».
  • 2014 год — Удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Зімовых Паралімпійскіх гульняў 2014.

Да 2014 года записаны дзве кампазіцыі «Лайт» (словы: Самойлава Юлія, музыка: Самойлава Юлія), «Новый Дзень» (Словы: Канстанцін Арсенеў, Музыка: Аляксандр Якаўлеў). Таксама запісаны адзін дуэт з Юрыям (Гошай) Куцэнкам) — «Камета» (Словы: Юрый Куцэнка, музыка: Юрый Куцэнка). Гэты дуэт уключаны ў другі альбом Юрыя Куцэнкі.

Юлія Самойлава з дзяцінства перасоўваецца на інвалідным крэсле і мае першую групу інваліднасці па спадчынным захворванні. У 13 гадоў ёй быў пастаўлены дыягназ спінальная аміятрафія Вердынга — Гофмана.

Таксама Юлія Самойлава з’яўляецца переможцам унутранага конкурсу, праведзенага Першым каналам, па выніках якога стала прадстаўніком Расіі на конкурсе песні Еўрабачанне-2017 у Кіеве з кампазіцыяй «Flame Is Burning» (аўтар музыкі і слоў Леанід Гуткін)[1].

«Еўрабачанне-2017»[правіць | правіць зыходнік]

12 сакавіка 2017 года «Першы канал» абвясціў, што для ўдзелу ў конкурсе «Еўрабачанне-2017» ў Кіеве абраў Юлію Самойлаву з песняй «Flame Is Burning»[1]. «Першы канал» займаўся адборам удзельніка ад Расіі, так як з’яўляўся транслятарам конкурсу ў Расіі.

Выбар Самойлавай выклікаў негатыўную рэакцыю з боку Украіны з-за выступлення Самойлавай у Керчы 27 чэрвеня 2015 года на гала-канцэрце фестываля «Мір спорту і дабра» без спецыяльнага дазволу на ўезд ад украінскіх улад[2][3]. Украінскі музыкант і акцёр, пазаштатны саветнік міністра культуры Украіны Антон Мухарскі «Ораст Люты» запрапанаваў сустрэць Самойлаву ў аэрапорце сотняй пакалечаных байцоў АТА[4]. 22 сакавіка 2017 года Служба бяспекі Украіны прыняла ряшэнне пра забарону на 3 гады ўезду Самойлавай на тэрыторыю Украіны[5][6], што азначала фізічную немагчымасць удзелу прадстаўніцы Расіі ў конкурсе «Еўрабачанне-2017»; спробы Еўрапейскага вяшчальнага саюза ўрэгуляваць пытанні выявіліся дарэмнымі і ў выніку Расія не была прадстаўлена на конкурсе 2017 года[7][8][9][10].

У падтрымку Самойлавай выступілі некаторыя расійскія артысты і шмат звычайных грамадзян краіны. У гарадах Рэспублікі Комі быў арганізаваны флэшмоб[be-tarask] у яе падтрымку[11]. Іосіф Кабзон выказаў думку, што спявачцы варта адмовіцца ад удзелу ў «Еўрабачанні»[12]. У адказ на забарону СБУ Першы канал і УДТРК падрыхтавалі сумесную заяву: «У тым выпадку, калі Украіна не дапускае Юлію Самойлаву да ўдзелу ў „Еўрабачанні“, у наступным годзе, без залежнасці ад месца праявядзення конкурсу, Расію будзе прадстаўляць Юлія Самойлава»[13][14][15].

Сама Юлія Самойлава 9 мая выступіла ў крымскім горадзе Севастопаль на святковым канцэрце, арганізаваным на плошчы Нахімава[16].

«Еўрабачанне-2018»[правіць | правіць зыходнік]

11 сакавіка 2018 года ў эфіры «Першага канала» адбылася прэм’ера песні Юлір Самойлавай «I Won’t Break», з якой выканаўца прадставіла Расію на конкурсе песні Еўрабачанне 2018. Над кампазіцыяй працавалі Леанід Гуткін, Нета Німроді і Ар’е Бурштэйн[17]. Рэжысёрам відэакліпу на гэту кампазіцыю выступіў Аляксей Голубеў, які таксама стаў пастаноўшчыкам конкурснага нумару спявачкі ў Лісабоне[18]. Спявачкі выступіла ў другім паўфінале, збілася падчас выканання песні, але спявачцы дапамаглі бэк-вакалісты.[19]. У фінал не прайшла, заняўшы 15 месца и атрымаўшы 65 балаў. Часка дзеячаў расійскага шоу-бізнесу нізка ацаніла выступленне Самойлавай на конкурсе[20].

Пасля Еўрабачання[правіць | правіць зыходнік]

21 снежня 2018 года выйшаў першы міні-альбом Юліі Самойлавай «Спи» з некалькімі песнямі ў стылях synth-pop, synth-wave, а таксама ў рытмах techno, house і trip-hop. Альбом высока ацаніў Аляксей Мажаеў, адзначыўшы альтэрнатыўнае гучанне дэбютнага рэлізу спявачкі, далёкае духу Еўрабачання і тым музычным конкурсам, дзякуючы якім Юлія стала вядомай[21].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

З 2015 года замужам за музыкантам Аляксеем Таранам, які працуе яе адміністратарам[22].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сінглы[правіць | правіць зыходнік]

Дата Назва
12 сакавіка 2017 Flame Is Burning
23 мая 2017 Яд
13 верасня 2017 Вдруг рядом друг[23]
11 сакавіка 2018 I Won’t Break
9 жніўня 2018 Без одежд

Альбом[правіць | правіць зыходнік]

21 снежня 2018 — «Спи»

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Юлия Самойлова представит Россию на конкурсе Евровидение-2017. Праверана 12 сакавіка 2017.
  2. СБУ известно о выступлениях представительницы РФ на Евровидении в оккупированном Крыму «Новое время», 13.03.2017.
  3. Климкин о выступлении россиянки Самойловой на «Евровидении 2017»: Россия уже много лет занимается провокациями . Праверана 21 сакавіка 2017.
  4. Юлия Самойлова и «Евровидение». Реакция Западных СМИ и Украины | MediaRepost , MediaRepost - главные новости часа . Праверана 21 сакавіка 2017.
  5. CБУ на 3 года запретила певице Юлии Самойловой въезд в Украину. 112.ua. Праверана 22 сакавіка 2017.
  6. СБУ запретила Юлии Самойловой въезд на территорию Украины /ТАСС/
  7. Paul Jordan EBU offers Russian singer opportunity to perform via satellite (23 сакавіка 2017). Праверана 26 красавіка 2018.
  8. Организаторы Евровидения предложили транслировать выступление Самойловой из России , RT на русском (23 марта 2017). Праверана 23 марта 2017.
  9. Дмитро Вачедін, Валерій Сааков. Організатори «Євробачення» погрожують виключити Україну з майбутніх конкурсів //«Deutsche Welle», 31.03.2017
  10. EBU Statement
  11. Жители Коми пишут письма поддержки участнице «Евровидения» Юлии Самойловой , РИА Новости . Праверана 21 сакавіка 2017.
  12. Кобзон предложил Самойловой отказаться от участия в «Евровидении» . Праверана 21 сакавіка 2017.
  13. Самойлова представит Россию на «Евровидении» в 2018 году , РИА Новости . Праверана 22 сакавіка 2017.
  14. Первый канал: Самойлова может представить Россию на «Евровидении» в 2018 году , Газета.Ru . Праверана 22 сакавіка 2017.
  15. Самойлова может выступить на «Евровидении-2018» , Известия . Праверана 22 сакавіка 2017.
  16. Певица, которую Украина не пустила на «Евровидение», споет «День победы» в Крыму «Детектор медиа», 09.05.2017
  17. Илья Питалев Самойлова выступит на Евровидении с «песней со стержнем». РИА Новости (11 сакавіка 2018). Праверана 12 сакавіка 2018.
  18. Юлия Самойлова показала свою песню для «Евровидения-2018» (Видео). InterMedia (11 сакавіка 2018). Праверана 12 сакавіка 2018.
  19. Юлия Самойлова забыла текст песни в полуфинале «Ев­ро­ви­де­ния»
  20. Звёзды шоу-бизнеса жёстко прокомментировали провал Самойловой на «Евровидении»
  21. Алексей Мажаев Рецензия: Юлия Самойлова - «Спи» ****. www.intermedia.ru (15 студзеня 2019). Праверана 20 студзеня 2019.
  22. Биография. Личная жизнь
  23. Юлия Самойлова спела о дружбе (Слушать). InterMedia (13 верасня 2017). Праверана 15 верасня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Інтэрв’ю[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Сяргей Лазараў
з песняй You Are the Only One
EuroRusia.svg
Расія на конкурсе песні Еўрабачанне

2018
Пераемнік:
Сяргей Лазараў
з песняй Scream

Шаблон:Конкурс песні Еўрабачанне 2018