Перайсці да зместу

Рафаіл Іванавіч Сяржант

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рафаіл Іванавіч Сяржант
Род дзейнасці Рэвалюцыйны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Дата нараджэння 28 студзеня 1897(1897-01-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1974(1974-04-03) (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Сяржа́нт Рафаіл Іванавіч[1] (16 студзеня (28 студзеня) 1897, мястэчка Гавязна, Слуцкі павет, Мінская губерня (цяпер вёска Вішнявец Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — 3 красавіка 1974, Баранавічы) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання.

Паходзіў з сялян. З 1916 года служыў у арміі. З 1920 года — удзельнік рэвалюцыйнага руху (спачатку ў камсамоле, а з 1925 года — у КПЗБ). 30 кастрычніка 1925 года за рэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны і прыгавораны надзвычайным судом да пакарання смерцю. У далейшым прыгавор заменены на 15 гадоў турэмнага зняволення, з якіх 10 гадоў ён знаходзіўся ў адзіночнай камеры. Выйшаў на волю ў верасні 1939 годзе дзякуючы вызваленню Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй. З верасня 1939 года — на савецкай і гаспадарчай рабоце. У 1940 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання. У 1941—1945 гадах добраахвотнікам змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў у горадзе Баранавічы.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, медалямі.

У 1988 годзе адна з новых вуліц горада Баранавіч была названа ў яго гонар з адкрыццём мемарыяльнай мармуровай прамавугольнай у плане светла-шэрага колеру дошкі з надпісам: «Вуліца носіць імя актыўнага ўдзельніка падпольнай барацьбы ў Заходняй Беларусі у 20-30-ыя гг., аднаго з першых прадстаўнікоў заходнебеларускага народа ў Вярхоўным Савеце СССР у 1940-46 гг., удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сяржанта Рафаіла Іванавіча (1897—1974 гг.)»[2].

  • Сяржа́нт Рафаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 355. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Сяржа́нт Рафаіл Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
  • Революционный путь компартии Западной Белоруссии — Мн., 1966.
  • У суровыя гады падполля — Мн., 1958.
  • Гады выпрабаванняў і мужнасці — Мн., 1973.
  • Янка Брыль Партрэт старэйшага таварыша // Маладосць. 1958. № 12. С. 120—137.