Рачыя Акопавіч Ачаран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Рачыя Акопавіч Ачаран
арм.: Հրաչյա Հակոբի Աճառյան
Hrachia Adjarian.jpg
Дата нараджэння

8 сакавіка 1876(1876-03-08)

Месца нараджэння

Стамбул, Асманская імперыя[1]

Дата смерці

16 красавіка 1953(1953-04-16)[1] (77 гадоў)

Месца смерці

Ерэван, Армянская ССР, СССР[1]

Грамадзянства

Ottoman flag.svg Асманская імперыя
Flag of Armenian SSR.svg Армянская ССР

Род дзейнасці

мовазнавец, пісьменнік-дакументаліст, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

лінгвістыка, філалогія, этымалогія

Альма-матар

Парыжскі ўніверсітэт,
Страсбургскі ўніверсітэт

Узнагароды і прэміі

Шаблон:Заслужаны дзеяч навукі Армянскай ССР

Подпіс

Herachiay Atcharian Signature 1926.png

Commons-logo.svg Рачыя Акопавіч Ачаран на Вікісховішчы

Рачыя Акопавіч Ачаран (арм.: Հրաչյա Հակոբի Աճառյան; 8 сакавіка 187616 сакавіка 1953[2]) — армянскі лінгвіст, філолаг, этымолаг, паліглот, сапраўдны член Акадэміі навук Армянскай ССР (1943)[3]. Вядомы сваімі працамі ў вобласці дыялекталогіі, лексікалогіі, лексікаграфіі, гісторыі мовы і г.д.[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 8 сакавіка 1876 года ў Канстанцінопалі, у квартале Саматыя. Бацька быў шаўцом. У няпоўныя 7 гадоў паступіў у вучылішча Арамян, дзе і выявіліся яго моўныя здольнасці: хлопчык адначасна вывучаў армянскую, французскую і турэцкую мовы і за два гады прайшоў увесь школьны курс. Пасля гэтага, у 9 гадоў Рачыя Ачаран паступіў у вучылішча Саакян і за чатыры гады з бляскам скончыў яго. Вучыўся таксама ў вучылішчы Кедранакан. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Парыжскім і Страсбургскім універсітэтах[3], дзе ён вывучаў мовы і стаў вядомы даследаваннямі ў арменазнаўстве. У Сарбоне яго настаўнікам быў Антуан Мее[2]. У 1897 годзе быў абраны членам Парыжскага лінгвістычнага таварыства[2].

Пасля завяршэння шматгадовай адукацыі Рачыя Ачарян працаваў настаўнікам у Эчміядзіне, потым у Шушы, дзе сустрэў сваю будучую жонку Арусяк. Разам з 600 армянамі, якія выратаваліся ў час Шэмахінскай разаніны, Ачаран з жонкай перабраліся ў Тэбрыз. У 1923 годзе ён атрымаў запрашэнне ад улад Савецкай Арменіі выкладаць у Ерэванскім дзяржаўным універсітэце, дзе і прапрацаваў наступныя 30 гадоў. Пасля смерці ў 1925 годзе першай жонкі Арусяк Ачарян жаніўся з адной са сваіх студэнтак Сафік.

29 верасня 1937 года ён быў арыштаваны па вінавачанні ў тым, што ён з'яўляецца англійскім рэзідэнтам і з'яўляецца членам нібы дзейнічалай ва ўніверсітэце контррэвалюцыйнай групе прафесараў. Блізкія Ачарана выратавалі некаторыя яго рукапісы, якія склалі ў жалезную скрыню і закапалі ў садзе раёна Нор Бутанія. Суд прысудзіў Ачарана да шасці гадоў пазбаўлення волі, але 19 снежня 1939 года ён быў вызвалены за адсутнасцю складу злачынства. Яго аднавілі ў пасадзе і правах. Ён вярнуўся на працу ва ўніверсітэт.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • «История современной армянской литературы» (т. 1—3, 1906—1912)[2]
  • «Classification des dialectes arme՛niens» (1909)
  • «Տաճկահայոց հարցի պատմությունը (Սկզբից մինչև 1915 թ.)» (1915)
  • «Исследование марагского диалекта» (1930)[5]
  • «Исследование агулисского диалекта»» (1935)[5]
  • «Исследование новонахичеванского диалекта» (1935)[5]
  • «Исследование новоджугинского диалекта» (1940)[5]
  • «Исследование константинопольского диалекта» (1942)[5]
  • «Հայ բառագիտություն» (1941)
  • «Армянский словарь диалектов» (1913)[3]
  • «Корневой словарь армянского языка» (т. 1‒7, 1925—35)[3]
  • «История армянского языка» (т. 1‒2, 1940—51)[3]
  • «Словарь армянских собственных имён» (т. 1‒4, 1942—48)[3]
  • «Исследование хемшинского диалекта» (1949)[5]
  • «Полная грамматика армянского языка в сравнении с 562 языками» (т. 1‒4, 1952—59)[3]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Ачарян Рачия Акопович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Ačaṙean, Hrač’eay Yakobi — артыкул з Encyclopædia Iranica. J. R. Russell
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Ачарян Рачия Акопович — артыкул з БСЭ (3-е выданне)
  4. Большой Российский энциклопедический словарь
  5. 5,0 5,1 5,2 5,3 5,4 5,5 Э. Б. Агаян. Языкознание в Армении // Вопросы языкознания. — М.: Академия Наук СССР, 1952. — Т. 5 сентябрь—октябрь.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]