Раіса Георгіеўна Бутэнка
Раіса Георгіеўна Бутэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 верасня 1920[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 сакавіка 2004 (83 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг |
Навуковая сфера | біялогія[2], фізіялогія раслін[d][2] і цыталогія[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1963) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Раіса Георгіеўна Бутэнка (руск.: Раиса Георгиевна Бутенко, 13 верасня 1920-26 сакавіка 2004) — савецкі вучоны, фізіёлаг раслін, спецыяліст у галіне клетачнай біялогіі; доктар біялагічных навук (1963), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1974), акадэмік УАСГНІЛ (1988). Аўтар каля 300 навуковых прац, шэраг якіх быў апублікаваны за мяжой.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1942—1944 гадах працавала аграномам ва Узбекскай ССР, у саўгасе МУС. З 1944 года жыла і працавала ў Маскве. У 1947 годзе скончыла аспірантуру МСГА, кандыдат біялагічных навук з 1948 года. З 1947 года і да канца жыцця Раіса Бутэнка працавала ў Інстытуце фізіялогіі раслін імя К. А. Ціміразева Акадэміі навук: з 1970 года — загадчык лабараторыяй культуры тканін і морфагенезу; у 1986—1996 гадах — загадчык аддзела біялогіі клеткі і біятэхналогіі; у 1996—2004 гадах — галоўны навуковы супрацоўнік. Адначасова з 1971 года Бутэнка — прафесар кафедры фізіялогіі раслін біёлага-глебавага (з 1973 года — біялагічнага) факультэта Маскоўскага ўніверсітэта.
Зноскі
- ↑ Бутенко Раиса Георгиевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Нарадзіліся 13 верасня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Бельскім павеце (Смаленская губерня)
- Памерлі 26 сакавіка
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Вастракоўскіх могілках
- Выкладчыкі біялагічнага факультэта МДУ
- Дактары біялагічных навук
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Акадэмікі УАСГНІЛ
- Акадэмікі РАСГН
- Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта