Раўгеня
Выгляд
Раўгеня | |
---|---|
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
беларуская кухня | |
Кампаненты | |
Асноўныя |
Раўгеня — у беларусаў кісла-салодкая рэдкая мучная страва. Жытнюю муку размешвалі халоднай вадой, ставілі на печ парыцца і саладзець, потым вылівалі ў хлебную дзежку, каб укісала. Елі раўгеню, калі яна ўкісне. Вядома на паўночным захадзе Беларусі. У Мядзельскім, Браслаўскім раёнах рабілі зусім рэдкай і пілі як квас.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раўгеня // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 374. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).