Джаан Роўлінг
Джаан Роўлінг (англ.: Joanne Rowling; 31 ліпеня 1965) — англійская пісьменніца, якая піша пад псеўданімам Джаан Кэтлін Роўлінг (англ.: Joanne Katheline Rowling) — аўтарка серыі раманаў пра Гары Потэра (1997—2007), якія перакладзеныя больш чым на 60 моў, у тым ліку на беларускую (афіцыйна толькі 4 кнігі). У 2001 годзе Джаан Роўлінг за кнігу «Гары Потэр і Кубак Агню» атрымала прэмію Х’юга. Кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (2009)[5].
Імя
[правіць | правіць зыходнік]Сапраўднае імя пісьменніцы — Джаанна Мюрэй Роўлінг, а не Джаан Кэтлін Роўлінг, як многія думаюць. Перад першай публікацыяй выдавецтва баялася, што хлопчыкі будуць неахвотна купляць кнігу, напісаную жанчынай. Таму Роўлінг папрасілі паставіць ініцыялы замест поўнага імя. Пры гэтым, у выдавецтве хацелі, каб ініцыялы складаліся з дзвюх літар. Роўлінг абрала для другога ініцыяла імя сваёй бабулі, Кэтлін. Таксама гэта імя яна абрала яшчэ і праз пэўную сугучнасць — у англійскай мове літара «К» вымаўляецца сугучна з «J».
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Серыя пра свет Гары Потэра
[правіць | правіць зыходнік]- 1997 — Гары Потэр і філасофскі камень
- 1998 — Гары Потэр і Таемная зала
- 1999 — Гары Потэр і вязень Азкабана
- 2000 — Гары Потэр і Кубак Агню
- 2001 — Чароўныя істоты і дзе іх шукаць
- 2001 — Квідыш скрозь стагоддзі
- 2003 — Гары Потэр і ордэн Фенікса
- 2005 — Гары Потэр і прынц-паўкроўка
- 2007 — Гары Потэр і рэліквіі смерці
- 2007 — Казкі барда Бідля
- 2008 — Гары Потэр: прыквел
Казкі
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі для дарослых
[правіць | правіць зыходнік]Серыя пра Кармарана Страйка (пад псеўданімам Роберт Гэлбрэйт)
[правіць | правіць зыходнік]- 2013 — Покліч зязюлі
- 2014 — Шаўкапрад
- 2015 — На службе зла
- 2018 — Смяротная беласць
- 2020 — Дурная кроў
- 2022 — The Ink Black Heart[6]
- 2023 — The Running Grave[7]
- 2025 — The Hallmarked Man[8]
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]У 2019 годзе па-беларуску ў выдавецтве «Янушкевіч» выйшла першая кніга серыі пра Гары Потэра — «Гары Потэр і філасофскі камень». Перакладчыца — Алена Пятровіч.[9]
У 2020 годзе ў яе перакладзе выйшла другая кніга — «Гары Потэр і Таемная зала»[10]. Трэцяя кніга — «Гары Потэр і вязень Азкабана» — выйшла ў 2021 годзе, «Гары Потэр і Келіх агню» — 8 лютага 2025 года.
Экранізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Паводле жадання Роўлінг усе фільмы здымаліся ў Вялікабрытаніі і акцёры таксама ўсе брытанскія. Кампанія Warner Bros. строга прытрымліваецца гэта жадання аўтара.[11]
- «Гары Потэр і філасофскі камень» (2001)
- «Гары Потэр і Таемная зала» (2002)
- «Гары Потэр і вязень Азкабана» (2004)
- «Гары Потэр і Кубак Агню» (2005)
- «Гары Потэр і ордэн Фенікса» (2007)
- «Гары Потэр і прынц-паўкроўка» (2009)
- «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 1» (2010)
- «Гары Потэр і Рэліквіі Смерці. Частка 2» (2011)
Камерцыйны поспех кніг
[правіць | правіць зыходнік]Кнігі былі перакладзены больш чым на 60 моў. Прададзена больш за 400 млн асобнікаў[12].
- ЗША: 80 млн.
- Германія: 15,5 млн.
- Расія: 13,5 млн.
- Вялікабрытанія: 8 млн.
- Канада: 6 млн.
- Аўстралія і Новая Зеландыя: 5,3 млн.
- Італія: 3,7 млн.
- Польшча: 2,2 млн.
- Літва: 2,1 млн.
Паводле даных брытанскай газеты Sunday Times, маёмасць пісьменніцы ў 2008 годзе ацэньвалася ў 560 млн фунтаў стэрлінгаў, 12-ае месца сярод найбагацейшых жанчын у Вялікабрытаніі[13].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Джаан Роўлінг была за сакратарку ў дабрачыннай арганізацыі Amnesty International.
- Першая кніга пра Гары Потэра была напісана на старой пішучай машынцы.
- Астэроід № 43844 з прапановы чыкагскага астранома Марка Хамергрэна, які адкрыў яго, атрымае імя Роўлінг у гонар знакамітай пісьменніцы.[14]
- У чэрвені 2006 года брытанская публіка назвала Джаан Роўлінг «найвялікшым аўтарам сучаснасці». Роўлінг заняла ў апытанні першае месца, сабраўшы галасоў амаль у тры разы больш за Тэры Пратчэт, аўтара твораў у жанры фэнтэзі.
Зноскі
- 1 2 JK Rowling: From rags to riches — (untranslated), 2008. Праверана 13 студзеня 2017.
- ↑ J. K. Rowling // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 https://web.archive.org/web/20171006143544/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/joanne-k-rowling
- 1 2 Geni.com — 2006.
- ↑ http://news.bigmir.net/entertainment/99142/
- ↑ Harrison, Ellie (30 August 2022). JK Rowling's new book features woman who is killed after being accused of transphobia. The Independent. Архівавана з арыгінала 30 August 2022. Праверана 30 August 2022.
- ↑ Brown, Lauren (27 April 2023). Sphere unveils new Robert Galbraith novel The Running Grave. The Bookseller. Архівавана з арыгінала 27 April 2023. Праверана 5 October 2023.
- ↑ Памылка ў зносках: Няслушны тэг
<ref>; для зносак "Hallmarked" няма тэксту - ↑ https://nn.by/?c=ar&i=242844
- ↑ https://nn.by/?c=ar&i=256282
- ↑ Інтэрв’ю Роўлінг газеце The Times з сайта www.quick-quote-quill.org (англ.)
- ↑ http://www.thebookseller.com/news/61161-page.html Архівавана 14 чэрвеня 2014.
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2011. Праверана 4 ліпеня 2009.
- ↑ У гонар Джаан Роўлінг назвалі астэроід
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 31 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Глостэршыры
- Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства
- Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Кавалеры Пашаны
- Кавалеры ордэна Усмешкі
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменніцы Вялікабрытаніі
- Англамоўныя пісьменнікі
- Джаан Роўлінг