Роджаныя пад Сатурнам

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Роджаныя пад Сатурнам
Жанр раман
Аўтар Віктар Вальтар
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1920-я
Дата першай публікацыі 19911992
Апублікаваны ў Голас Радзімы

«Роджаныя пад Сатурнам» — раман Віктара Вальтара, напісаны ў 1920-х і ўпершыню апублікаваны ў 19911992 у газеце «Голас Радзімы», які апісвае жыццё беларускай дыяспары ў Празе 1920-х.

Гісторыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Адзін рукапісны асобнік патрапіў у Цэнтральную навуковую бібліятэку Акадэміі навук Літвы, адкуль Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны замовіў мікрафільм рукапісу (цяпер захоўваецца ў Навуковай бібліятэцы НАН Беларусі)[1]. У пачатку 1930-х раман «Роджаныя пад Сатурнам» быў перапісаны некалькімі вучнямі Дзвінскай беларускай гімназіі[2]. Яшчэ ў 1932 годзе часопіс «Беларуская школа ў Латвіі» ў пятым нумары паведамляў аб падрыхтоўцы да выдання рамана, і запрашаў яго падтрымаць, але сродкаў не знайшлося[2]. Толькі ў 19911992 гг. сем з паловай месяцаў з нумара ў нумар рэдакцыя «Голаса Радзімы» знаёміла сваіх чытачоў з раманам Віктара Вальтара[3].

Аўтабіяграфічнасць[правіць | правіць зыходнік]

Раман «Роджаныя пад Сатурнам» у многім гісторыка-аўтабіяграфічны[1]. У сюжэце паўстаюць буйныя тагачасныя дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі, якія знайшлі сталы прытулак у Чэхаславакіі — П. Крачэўскі, Т. Грыб, Я. Станкевіч і П. Вяршынін. У асобе галоўнага героя твора Пятра Тугоўскага аўтар увасобіў некаторыя аўтабіяграфічныя рысы.

Праблематыка[правіць | правіць зыходнік]

На думку А. Пашкевіча, В. Вальтар, узнімаючы праблемы, характэрныя для рускай класічнай літаратуры (Ф. Дастаеўскі, І. Тургенеў), з ідэйным пафасам дапісваў мастацкія старонкі беларускай прозы 1920-х гг. — на агульнафіласофскае накладваў нацыянальную праблематыку[2]. Як адзначае даследчык, у эпізодах рамана бачыцца ўплыў гістарычнай аповесці «Лабірынты» Вацлава Ластоўскага: скіраванасць на вывучэнне эзатэрычных, астральных праяваў жыцця[2]. Галоўная думка да якой прыводзіць аўтар чытача: карысным грамадству можа быць толькі шчаслівы чалавек[2].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Вальтар, В. Выбраныя творы / Віктар Вальтар; уклад. М. Казлоўскага, С. Панізніка; прадм. Л. Савік. — Мінск: Кнігазбор, 2009. — С. 265—266. — 280 с — (Бібліятэчка альманаха «Куфэрак Вілейшчыны». № 13).
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Пашкевіч, А. Беларуская планіда Віктара Вальтара // Роднае слова. — 2002. — № 7. — С. 28.
  3. Крывіцкія руны. Беларускія пісьменнікі Латвіі (недаступная спасылка). ЗБСБ (9 студзеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2012. Праверана 21 чэрвеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]