Рудкаўшчына

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Рудкаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2233
Аўтамабільны код
6
СААТА
7220860036
Рудкаўшчына на карце Беларусі ±
Рудкаўшчына (Беларусь)
Рудкаўшчына
Рудкаўшчына (Магілёўская вобласць)
Рудкаўшчына

Ру́дкаўшчына[1] (трансліт.: Rudkaŭščyna, руск.: Рудковщина) — аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Саўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 22 км у напрамку на паўночны захад ад горада Горкі[2], за 108 км ад Магілёва[2], за 22 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна[2], на аўтамабільнай дарозе Р15. Каля аграгарадка працякае рака Бася.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1775 годзе — сяльцо маёнтка Горы-Горкі, 7 жыхароў, уладанне Н. Л. Салагуба, у Аршанскім павеце. У 1844 годзе ў складзе фальварка Рудкаўшчына, меўся вінакураны завод, млын і карчма.

У 1875 годзе — маёнтак М. М. Іскры, працавала паштовая станцыя. У 1909 годзе была створана яўрэйская калонія. З 20 жніўня 1924 года — цэнтр Рудкаўшчынскага сельсавета Аршанскага раёна. У 1932 годзе быў створаны калгас «Чырвоная Рудкаўшчына». У 1940 годзе — 103 двары, 618 жыхароў[3].

У час Вялікай Айчыннай вайны[правіць | правіць зыходнік]

У ліпені 1941 года была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Фашысты спалілі 13 двароў, забілі 32 жыхара. Вызвалена 26 чэрвеня 1944 года.

У канцы лютага 1943 года фашысты вырашылі расстраляць яўрэяў вёскі. Настаўніца мясцовай школы Алена Чэрвінская, ураджэнка гэтай вёскі (яе бацька быў яўрэй, маці — беларуска) сама была сведкай гэтых падзей і ўсё жыццё збірала ўспаміны тых, хто бачыў гэтую трагедыю. Яна ўспамінала, што ў перадваенныя гады ў вёсцы Рудкаўшчына жыло некалькі яўрэйскіх сем’яў: Мільгоціны, Чарнамордзік (каваль, які жыў адзін), Іофэ, Алкіны, Додкіны і інш. Акрамя пастаянных жыхароў, пражывалі яшчэ яўрэі, якія прыехалі ў вёску ў пачатку вайны. «12 сакавіка 1943 года стаяў марозны, але бязветраны дзень», — успамінала А. Чэрвінская. — «Раніцай ўсіх яўрэяў вёскі сабралі ў адзін будынак. Нас, дзве сям’і, у каго былі маці беларускі, пад строгім наглядам пакінулі дома да асобага распараджэння (як было сказана старастай вёскі). Мужчын пагрузілі на сані і павезлі палявой дарогай, астатніх пагналі пешшу па прамой дарозе да лесу. Малодшую ўнучку Чарнамордзіка немец нёс за ногі (кажуць відавочцы)».

Адам Копашылаў, сведка расстрэлу, успамінаў: «Землякі ішлі ўслед амаль усёй вёскай, хто з цікаўнасці, хто з жалю. Але карціна расправы прывяла ўсіх у жах. Два першыя стрэлы патрапілі ў маці і дачку Алкіных. Яна паспела заспяваць „Інтэрнацыянал“, абхапіўшы сына. Немцы выхапілі з яе рук трохгадовую дачку, паставілі кучаравую, бялявую з вялікімі блакітнымі вачыма дзяўчынку на пень. Яна даверліва глядзела на вылюдка, які атрымліваў асалоду ад гэтай карціны, пакуль не ўпала як нежывая. Куля трапіла ёй у галаву. Людзі былі так запалоханы, што не супраціўляліся. Іх саджалі на калені і стралялі ім у патыліцу»[4].

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Да 2013 года Рудкаўшчына была цэнтрам Рудкаўшчынскага сельсавета[5]. Зараз аграгарадок, тут працуе паляводчая брыгада, дзве фермы, клуб, аддзяленне сувязі, фельдшарска-акушэрскі пункт.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1775 год — 7 жыхароў.
  • 1940 год — 103 двары, 618 жыхароў[6].
  • 2001 год — 352 жыхары, 152 двары[2].

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў[2].
  • Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 БелЭн, 2001
  3. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка. Горацкі раён. — Мн.: 1996. — С. 80—81.
  4. Лившиц, Владимир. «Шло в бессмертье Горецкое гетто..» // http://berkovich-zametki.com/2013/Starina/Nomer1/VLivshic1.php
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20.11.2013 N 23-1 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области»
  6. Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка. Горацкі раён. — Мн.: 1996. — С. 80—81.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рудкаўшчына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 429. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
  • В. М. Лившиц. «Умирая, пели „Интернационал“»… (о Холокосте в д. Рудковщина) / В. Лившиц // Горацкі веснік. — 2018. — № 71. 8 верасня. — С. 7.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 12. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.) 
  • Ліст карты N-36-50. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1981 год.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]