Міхіл Адрыянсан дэ Ройтэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Руйтэр)
Міхіл Адрыянсан дэ Ройтэр
Michiel Adriaenszoon de Ruyter
Партрэт працы Фердынанда Боля (1667)
Партрэт працы Фердынанда Боля (1667)
Мянушка «Дзядуля» (нідэрл.: Bestevaer),
«Татка Ройтэр»,
«Сярэбраны адмірал»
Дата нараджэння 24 сакавіка 1607(1607-03-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 29 красавіка 1676(1676-04-29) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Adriaan Michielszoon[d][2]
Маці Aelken Jansdochter de Ruyter[d][2]
Жонка Anna van Gelder[d][3]
Дзеці Margaretha de Ruyter[d] і Aelken (Alida) de Ruyter[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Рэспубліка Злучаных правінцый
Род войскаў ВМФ Рэспублікі Злучаных правінцый[d]
Гады службы 1618—1676
Званне Лейтэнант-генерал-адмірал
Камандаваў Флот Нідэрландаў
Бітвы/войны
Узнагароды і званні ордэн Святога Міхаіла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхіл Адрыянсан дэ Ройтэр (нідэрл.: Michiel Adriaenszoon de Ruyter; 24 сакавіка 1607 — 29 красавіка 1676) — нідэрландскі адмірал.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 11 гадоў ужо быў юнгам на караблі; у 1635 годзе капітанам хадзіў у Грэнландыю, затым з гандлёвымі мэтамі некалькі разоў бываў у Бразіліі; у 1641 годзе Ройтэр удзельнічаў у бітве галандцаў у саюзе з партугальцамі супраць Іспаніі каля мыса Сан-Вісенты. Затым Ройтэр удала вёў барацьбу з берберскімі піратамі. Калі ў 1652 годзе пачалася вайна з Англіяй, Ройтэр з нідэрландскім флотам адправіўся да берагоў Англіі, каля Плімута ўступіў у бітву з англійскім флотам, які знаходзіўся пад камандваннем адмірала Эйск'ю, і прымусіў яго адступіць, не страціўшы ніводнага карабля, у той час як англічане пазбавіліся 3 караблёў і 1500 салдат; затым, аднак, Ройтэр мусіў сплысці, таму што да англічан прыбылі падмацаванні.

У наступным годзе ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях адмірала Тромпа. Далейшая дзейнасць Ройтэра была накіравана галоўным чынам на знішчэнне марскіх разбойнікаў у Міжземным моры; адно імя яго наводзіла страх на піратаў. У 1665 годзе быў прызначаны галоўным начальнікам флоту ў вайне супраць англічан, у наступным годзе тройчы разбіў непрыяцельскі флот каля берагоў Англіі. 19-24 чэрвеня 1667 года здзейсніў набег на размешчаны ў вусці ракі Тэмзы Чатэм, знішчыўшы 15 буйных і мноства дробных брытанскіх караблёў, чым навёў нямалы страх на сам Лондан.

У 1672 годзе Ройтэр, ужо як адмірал, камандаваў флотам з 70 караблёў супраць злучаных сіл французаў і англічан і атрымаў значную перамогу пры Соўлбэі (усходняе ўзбярэжжа Англіі), а ў наступным годзе меў некалькі ўдалых сутыкненняў з герцагам д’Эстрэ.

Пасланы ў 1675 годзе ў Міжземнае мора на дапамогу іспанцам, Ройтэр вызваліў з палону 30 венгерскіх рэфармацкіх святароў, якія пакутвалі на неапалітанскіх галерах.

8 студзеня 1676 года каля Стромбалі адбылася першая сустрэча галандска-іспанскай эскадры пад камандаваннем Ройтэра і французскага флоту пад камандаваннем аднаго з найвялікшых марскіх герояў Францыі Аўраама Дзюкена. У Дзюкена было 20 караблёў, у Ройтэра — 24. Абодва знаходзіліся ў кардэбаталіі. Адміральскія судны Дзюкена і Ройтэра сышліся паміж сабой і пасля працяглай артылерыйскай барацьбы саюзная галандска-іспанская эскадра была вымушана адступіць. Ройтэр прыпісваў перамогу сабе, хоць і прызнаваў, што яму «яшчэ ніколі не даводзілася бываць у такой гарачай справе». Аднак несумнеўна, што стратэгічная перамога належала Дзюкену, паколькі Ройтэр не змог перашкодзіць таму злучыцца з эскадрай, што засталася ў Месіне.

Другая бітва Дзюкена і дэ Ройтэра адбылося каля Агосты. У эскадры Дзюкена было 33 караблі і 8 брандараў, у саюзнай эскадры Ройтэра — 29 караблёў, 10 галер і 4 брандары. Дзюкен знаходзіўся ў кардэбаталіі, Ройтэр — у авангардзе. Ройтэр першым пачаў бітва, абрынуўшыся на французскі авангард пад камандаваннем д’Альмейраса. Французы стойка вытрымлівалі атакі Ройтэра, але гібель д’Альмейраса, забітага ядром, пахіснула іх. У той жа час да авангарда падаспеў Дзюкен, і зноў паміж адміральскімі караблямі пачалася бязлітасная артылерыйская дуэль. Раненне ў абедзве ногі, атрыманае ў баі Ройтэрам, выклікала замяшанне ў галандцаў і прывяло да адступлення ўсяго флоту, які ўкрыўся ў Палермскай бухце. Праз тыдзень, 29 красавіка, Ройтэр ад атрыманых раненняў памер каля Сіракузаў[4][5]

Забальзамаванае цела Ройтэра на фрэгаце «Concordia» даставілі ў Галандыю. Па шляху карабель быў захоплены Дзюкенам, але даведаўшыся пра місіі карабля, Дзюкен адпусціў яго і аддаў салютам чэсць свайму вялікаму праціўніку. Жадаючы не адставаць па высакароднасці ад свайго адмірала, кароль Францыі Людовік XIV загадаў даць свабодны пропуск «Concordia» у Галандыю і салютаваць ёй у кожным французскім порце, міма якога яна праходзіла.

Пахаванне Ройтэра адбылося 18 сакавіка 1677 года ў Амстэрдаме. Яго грабніцу ўпрыгожвае надпіс «Ён ззяе незаплямленым гонарам».[6]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У кіно[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б ECARTICO Праверана 3 кастрычніка 2023.
  2. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  3. ECARTICO Праверана 22 лістапада 2023.
  4. Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  5. Ройтэр Міхаэль Адрыянсан. Хронас
  6. Владимир Шигин. Серебряный адмирал. — Вече, 2010. — 4 000 экз. — ISBN 9785953351997.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сост. Д. Свитмэн. Сборник // Великие адмиралы = The Great Admirals: Command at Sea, 1587-1945, ed. by Sweetman J. Annapolis, Md.: Naval Institute Press, 1997 / Пер. с англ. А. Г. Больных. — М.: АСТ, 2002. — Т. Абрахам ван дер Мор: Михель Адриансзон де Рейтер - Украшение своей эпохи. — 672 с. — (Военно-историческая библиотека). — 7 000 экз. — ISBN 5-17-010478-2.
  • Brandt. Leven van de Ruyter. — Амстердам, 1687 (франц. пер., 1690).
  • Klopp. Admiral de Ruyter. — Ганновер, 1858.
  • Grinnell-Milne. Life of Lieutenant-Admiral de Ruyter. — L., 1897.
  • Рюйтер, Михаил Адриансзон // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]