Руіны Ніі
Славутасць | |
Руіны Ніі | |
---|---|
![]() | |
38°00′00″ пн. ш. 82°41′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |
Руіны Ніі (кіт.: 尼雅遗址, Níyǎ Yízhǐ) ― месца археалагічных раскопак, размешчанае прыблізна ў 115 км на поўнач ад сучаснага пасёлка Нія на паўднёвым краі Тарымскай упадзіны ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне Кітая. Старажытнае месца было вядома спрадвеку на мове мясцовых жыхароў як «Кадота» (Caḍ́ota) і на кітайскай мове ў часы дынастыі Хань — як «Цзінцзюэ». На месцы раскопак былі выяўленыя шматлікія старажытныя артэфакты.
Нія некалі была буйным гандлёвым цэнтрам у аазісе на адгалінаванні Вялікага шаўковага шляху ў паўднёвай частцы пустыні Такла-Макан. У старажытныя часы тут праходзілі вярблюджыя караваны, якія перавозілі тавары з Кітая ў Сярэдняю Азію[2][3].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У «Ханьшу» згадваецца незалежная аазісная дзяржава пад назвай Цзінцзюэ , якая звычайна атаясамліваецца з Ніяй.
Нія стала часткай царства Лоўлань у III стагоддзі н. э. Да канца IV стагоддзя яна перайшла пад Кітайскі сюзерэнітэт, а пазней была заваявана Тыбетам[4].
Раскопкі
[правіць | правіць зыходнік]
У 1900 годзе венгерскі этнограф Аўрэль Стэйн адправіўся ў экспедыцыю ў Заходні Кітай і пустыню Такла-Макан. У Ніі ён раскапаў некалькі груп старажытнага жылля і знайшоў сотню драўляных таблічак, напісаных у 105 г. н.э. На гэтых таблічках былі выяўленыя гліняныя пячаткі, яны ўтрымлівалі афіцыйныя загады і лісты, напісаныя на кхароштхі — раннім індыйскім пісьме, датаваным часам Кушанскага царства[5][6]. Сярод іншых знаходак былі манеты і дакументы, якія адносіліся да дынастыі Хань, рымскія манеты, старажытная пастка, кій, частка гітары, смык у працоўным стане, разьбяны зэдлік, багата вышываны кілімок і іншыя фрагменты тэкстылю, а таксама многія іншыя прадметы хатняга ўжытку, такія як драўляная мэбля з майстэрскай разьбой, кераміка, кітайскі плецены і лакавы посуд[7]. Аўрэль Стэйн усяго наведаў Нію чатыры разы ў перыяд з 1901 па 1931 год.

Афіцыйнае адабрэнне сумесных кітайска-японскіх археалагічных раскопак на месцы было дадзена ў 1994 годзе. У цяперашні час даследчыкі выявілі астанкі чалавечага жылля, у тым ліку каля сотні жытловых пабудоў, месцаў пахаванняў, навесаў для жывёл, садоў і сельскагаспадарчых палёў. Яны таксама знайшлі ў селішчах добра захаваныя прылады працы, такія як жалезныя сякеры і сярпы, драўляныя дубінкі, керамічныя скрыні і банкі з кансерваванымі пасяўнымі культурамі. Знойдзеныя там чалавечыя парэшткі паслужылі адпраўной кропкай для здагадак аб паходжанні гэтых народаў[8].
Некаторыя археалагічныя знаходкі з руінаў Ніі знаходзяцца ў Такійскім нацыянальным музеі[3]. Іншыя з’яўляюцца часткай калекцыі Стэйна ў Брытанскім музеі, Брытанскай бібліятэцы і Нацыянальным музеі ў Нью-Дэлі.
Старажытныя тэксты паказвалі на некаторыя імёны цароў[9].
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
- ↑ The Most Important Findings of Niya in Taklamakan . The Silk Road. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 1998. Праверана 21 ліпеня 2007.
- ↑ а б Boulnois, Luce (2005). Silk Road: Monks, Warriors & Merchants. Hong Kong: Odessey Books & Guides. pp. 458, 501. ISBN 962-217-721-2.
- ↑ {{{загаловак}}}. — 2004. — Vol. Krorain: Settlements in the Desert (Niya and the Oases of Kroraina). — ISBN 1-932476-12-1. Архівавана 3 чэрвеня 2020 года.
- ↑ An Archeologist Follows His Dreams to Asia(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2009. Праверана 16 мая 2012.
- ↑ Sir Aurel Stein & the Silk Road finds - Akterek, Balawaste, Chalma-Kazan, Darabzandong, Farhad-Beg-yailaki, Kara-Yantak, Karadong, Khadalik, Khotan, Mazartagh, Mazartoghrak, Niya, Siyelik and Yotkan . Victoria and Albert Museum. Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2011. Праверана 16 мая 2012.
- ↑ New Delhi : Aurel Stein Collection :: Niya . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 3 чэрвеня 2020.
- ↑ Niya yields buried secrets . China Daily. Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2004. Праверана 21 ліпеня 2007.
- ↑ 论尼雅遗址的时代 . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 3 чэрвеня 2020.