Тарымская ўпадзіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Від на Тарымскую ўпадзіну з космасу
Тарымская ўпадзіна (Кітай)
Тарымская ўпадзіна

Тарымская ўпадзіна (кіт.: 塔里木盆地) — упадзіна, размешчаная на крайнім захадзе Кітая. Плошча ўпадзіны складае 906 500 км². З'яўляецца самым буйным басейнавым ландшафтам Цэнтральнай Азіі.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Тарымскі басейн з'яўляецца вельмі засушлівай мясцовасцю без рэк, якія б выцякалі з яе, і распасціраецца з усходу на захад на 1500 км, а з поўначы на поўдзень на 600 км. Ён знаходзіцца ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне. Найбольш нізкі пункт знаходзіцца каля возера Лоб-Нор (каля 780 м над узроўнем мора) на ўсходзе басейна, а самы высокі пункт (1410 м) размешчана на поўдні ў Хатана. Тарымская платформа (пліта) мае форму ромба, заціснутага паміж іншымі плітамі[1].

У той час як з усходу, з боку Манголіі і астатняга Кітая, Тарымскі басейн абмежаваны адносна нізкімі горамі, з усіх іншых бакоў ён акружаны мноствам высокіх горных хрыбтоў. На поўначы ўзвышаецца Цянь-Шань з Пікам Перамогі, які мае вышыню 7439 м, на захадзе — Памір (Пік Ісмаіла Самані, 7495 м), на поўдні-захадзе — Каракарум (К2, 8611 м), на поўдні — Куньлунь (Кангур, 7719 м).

У цэнтры Тарымскага басейна, праз які з захаду на ўсход працякае рака Тарым, размешчана пустыня Такла-Макан, якая ўзнікла на працягу мільёнаў гадоў у выніку кантынентальнага клімату і недастатковых ападкаў у гэтай мясцовасці, заслоненай высокімі горнымі масівамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле археалагічных раскопак, у Тарымскім басейне некалі жылі тахары (гл. тарымскія муміі, Лаўлань). У Сярэднявеччы па Тарымскім басейне праходзіла большасць шаўковых шляхоў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры пустыні Такла-Макан былі адкрыты буйныя радовішчы нафты і газу[2] — Тарымскі нафтагазаносны басейн, Тахэ. Для іх асваення была пабудавана асфальтаваная дарога (кошт аднаго кіламетру склаў у сярэднім 14 мільёнаў долараў), якая вяла праз пустыню з поўдня на поўнач. Гэта дарога, якая мае абапал умацаванні супраць пясчаных дзюн і перманентны сэрвіс па яе ачышчэнні, часта разглядаецца як самая дарагая дарога ў свеце, прымаючы да ўвагі выдаткі на яе будаўніцтва і бягучыя расходы.

Каля ракі Тарым і яе прытокаў, а таксама па краях Тарымскага басейна мае месца аазісная гаспадарка.

У наш час Кітай будуе канал ад ракі Ілі да заходняй часткі Тарымскай катлавіны[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]