Даўжыня 5—6 см, самкі звычайна меншыя за самцоў. Цела невысокае, сціснутае з бакоў, спінка злёгку выгнутая, галава невялікая. Зменьвае афарбоўку цела (адсюль назва) залежна ад умоў утрымання і ступені раздражнення. Асабліва прыгожая афарбоўка ў самцоў у час размнажэння: амаль чорная з зеленавата-блакітным металічным бляскам.