Рыгор Іванавіч Сінякоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыгор Іванавіч Сінякоў
Дата нараджэння 6 мая 1903(1903-05-06)
Месца нараджэння в. Латыгаўка Талачынскі раён
Дата смерці 29 сакавіка 1969(1969-03-29) (65 гадоў)
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў Партызаны
Гады службы 19411943
Часць Лоеўская партызанская брыгада «За Радзіму»
Камандаваў партызанская брыгада
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Рыгор Іванавіч Сінякоў (6 мая 1903, вёска Латыгоўка Талачынскага раёна29 сакавіка 1969) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Гомельскай вобласці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1931 года. Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут (1939). З 1929 года на юрыдычнай рабоце ў Віцебскай і Гомельскай абласцях. З 1938 года сакратар Лоеўскага РК КП(б)Б. У партызанах са жніўня 1941 года: камісар, з ліпеня 1942 года — камандзір атрада, у ліпені — лістападзе 1943 года — камандзір Лоеўскай партызанскай брыгады «За Радзіму», адначасова ў жніўні 1941 — лістапдзе 1943 сакратар Лоеўскага РК КП(б)Б. З лістапада 1943 да 1945 сакратар Лоеўскага РК КП(б)Б, потым у органах юстыцыі ў Гомельскай вобласці.

Яго імем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Лоеў.

Магіла Рыгора Іванавіча Сінякова

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]