Мінскі юрыдычны інстытут
Выгляд
| Мінскі юрыдычны інстытут | |
|---|---|
| Заснаваны | 1931[1] |
| Год закрыцця | 1954[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | |
Мінскі юрыдычны інстытут — вышэйшая навучальная ўстанова ў 1931—1954, у Мінску. Заснаваны на базе факультэта савецкага будаўніцтва і права (з 1930), які вылучыўся з факультэта права і гаспадаркі (з 1925) БДУ. Да 1932 назва — Мінскі інстытут савецкага будаўніцтва і права. Рыхтаваў спецыялістаў для юрыдычных і судова-следчых органаў, дзяржаўнага апарата, НДІ і навучальных устаноў. Пры інстытуце існавала аспірантура. Выдаваліся «Працы», «Вучоныя запіскі». У 1954 у інстытуце навучалася 2200 чал., працавала каля 70 выкладчыкаў. У 1954 пераўтвораны ў юрыдычны факультэт БДУ.
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- дацэнт А. Н. Юрашкевіч (1937—1938)
- дацэнт М. Н. Цвяткоў (1938)
- прафесар Штэйнгардт (1938—1941)
- дацэнт І. С. Андрэйчык (1944—1945)
- дацэнт Г. А. Павецьеў (1945—1954)
Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Тэорыі дзяржавы і права
- Гісторыі дзяржавы і права
- Канстытуцыйнага права
- Грамадзянскага права і працэсу
- Савецкага крымінальнага права
- Савецкага дзяржаўнага права
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мінскі юрыдычны інстытут // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 454. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдкал. : С. А. Балашэнка, А. В. Шыдлоўскі [і інш.]. — Мінск: БДУ, 2015. — 263 с.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары — Мн.: 2000. — С. 454. — 544 с. — ISBN 978-985-11-0169-2