Рыгор Андрэевіч Пёрышкін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Рыгор Андрэевіч Пёрышкін
Дата нараджэння 6 лютага 1898(1898-02-06)
Месца нараджэння Новачаркаск, Вобласць Войска Данскога
Дата смерці 30 кастрычніка 1990(1990-10-30) (92 гады)
Грамадзянства Сцяг СССР СССР
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гідралогія, гідратэхнічнае будаўніцтва
Месца працы Інстытут водных праблем АН БССР
Навуковае званне прафесар,
Альма-матар Данскі політэхнічны інстытут (Новачаркаск)
Вядомы як гідратэхнік
Узнагароды і прэміі Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1952

Рыгор Андрэевіч Пёрышкін (6 лютага 1898, Новачаркаск, Вобласць Войска Данскога, Расійская імперыя - 30 кастрычніка 1990) — беларускі вучоны ў галіне гідратэхнічнага будаўніцтва. Член-карэспандэнт АН БССР (1959), прафесар (1954). Кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (1952).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Данскі політэхнічны інстытут (1922). У 1922-1953 гг. займаўся распрацоўкай праектаў і будаўніцтвам водагаспадарчых сістэм і збудаванняў - трасы Волга-Данскога канала, Манычскага рачнога воднага шляху, Цымлянскага гідравузла, электрыфікацыяй сельскай гаспадаркі Стаўрапольскага краю, распрацоўкай праблем Палесся. У 1953-1965 гг. дацэнт, прафесар, загадчык кафедры гідратэхнічнага будаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута, адначасова ў 1961-1962 гг. дырэктар Інстытута водных праблем АН БССР.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Працы па канструяванні і лабараторных даследаваннях буйных гідратэхнічных пабудоў.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Гидротехническое строительство в БССР (совм. с П.Ф.Винокуровым, С.П.Михайловым) // Сб. науч. работ Ин-та строительства и архитектуры АН БССР. 1958. Вып. 2.
  • Определение высоты прыжка воды с переменным уклоном дна (совм. с В.А.Хавичем) // Докл. АН БССР. 1968. Т.12, №6.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя. - Т. 12. - С. 344-345.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]