Інстытут водных праблем АН БССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Інстытут водных праблем АН БССР - першая ў Беларусі акадэмічная ўстанова ў галіне гідралогіі. Існаваў у 1961-1962 гадах, уваходзіў у склад Аддзялення тэхнічных навук. На працягу існавання дырэктарам Інстытута быў член-карэспандэнт Рыгор Андрэевіч Пёрышкін.

Асноўныя рэзультаты дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]

1961 г.[правіць | правіць зыходнік]

  • Распрацвана методыка вызначэння аптымальнай магутнасці сістэм тэхнічнага водазабеспячэння ГЭС.
  • Вызначаны заканамернасці механікі тарфяных грунтоў.
  • Вывучаны механізм руху хвалі па суху і хвалі, якая перарываецца. Прапанаваны крытэрыі для вызначэння віду руху вады ў доўгіх і кароткіх прызматычных рэчышчах. Гэта дазволіла ў далейшым распрацаваць методыку разліку хваль попускаў дзеля мэт лесасплаву і суднаходства.
  • Пазначаны магчымыя варыянты будаўніцтва глыбокаводнага шляху Дняпро-Вісла.
  • Распрацавана методыка пабудовы рэгуліровачных характарыстык рачнога сцёку і пабудаваны характарыстыкі натуралььнай зарэгуляванасці сцёку рэк Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі, Сожа, Дняпра, Бярэзіны, Прыпяці, Пцічы.
  • Складзены папярэдні воднагаспадарчы баланс Беларускай ССР на перыяд 1960-70 гг.
  • Складзены альбом карт атмасферных ападкаў, пры дапамозе якога ў далейшым былі праведзены разлікі элементаў воднага балансу рачных басейнаў БССР.
  • Праведзены значныя работы па ўсталяванні крытэрыяў кампенсацыі затапляемых земляў пры будаўніцтве вадасховішчаў.
  • Распрацаваны, выпрабаваны і перададзены для практычнага ўжытку дыстанцыйны ўзроўнямер для вымярэнняў вагання ўзроўню вады ў артэзіянскіх свідравінах.

1962 г.[правіць | правіць зыходнік]

  • Праведзены аналіз воднагаспадарчага балансу БССР у цэлым на 1960-1980 гг.
  • Распрацавана методыка складання перспектыўных воднагаспадарчых балансаў.
  • Абагулены матэрыялы па выпарэнні з вожнай паверхні ў БССР, рапрацавана рэгіянальная методыка разліку велічыні і ўнутрыгадавога размеркавання выпарэння з паверхні вадаёмаў, складзена карта выпарэння з паверхні вадаёмаў для тэрыторыі Беларусі і верхніх частак басейнаў Заходняй Дзвіны і Дняпра.
  • Распрацаваны тэрэтычныя сновы разлікаў кінематычнай структуры плыняў адносна воднатранспартных злучэнняў Чорнае мора - Балтыйскае мора.
  • На аснове даследавання кінетычна раўнамерных і нераўнамерных плыняў, якія плаўна змяняюцца, распрацавана методыка якаснай ацэнкі рэчышчаўтваральнай здольнасці плыні.
  • Разгледжаны асноўныя фізічныя заканамернасці пераносу вільгаці ў грунтах пры неізатэрмічных умовах на падставе патэнцыйнай тэорыі цепламасапераносу.
  • Прапанавана методыка разліву хвалевага супраціву і дыферэнту ў залежнасці ад абводаў выкарыстоўваемых суднаў.
  • Дадзены прапановы па ўдасканаленні рэжымаў працы сістэмы воднай гаспадаркі цеплавых электрастанцый.
  • Прапанавана новая водазваротная схема абваднення горада Мінска.
  • Праведзена абагульненне матэрыялаў па затапленнях і падтапленнях земляў вадасховішчамі, запраектаванымі для рэгулявання сцёку на тэрыторыі Палескай нізіны. Распрацаваны эканамічныя характарыстыкі вадасховішчаў-рэгулятараў Палескай нізіны.

Найбольш вядомыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Раздзел «Выпарэнне з воднай паверхні» для даведніка «Водныя рэсурсы СССР». 1962-1963
  • Водноэнергетический кадастр. Т.2. 1962-1963
  • Проблемы использования водных ресурсов БССР. 1962

Рэарганізацыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1963 вылучаны са складу Акадэміі і перададзены Дзяржплану БССР, атрымаўшы назву Навукова-даследчы інстытут водных праблем. З 1966 - у складзе Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі СССР, з 1972 - Цэнтральны навукова-даследчы інстытут комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]