Рыгор Аракеловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Рыгор Аракеловіч (польск.: Grzegorz Arakiełowicz; 14 жніўня 1732, Львоў15 чэрвеня 1798, Дынабург) — каталіцкі царкоўны дзеяч на землях Украіны, Польшчы, Беларусі, Латвіі.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Львове, сын Тэадора і Еўфразіны. 1.8.1749 ў Кракаве ўступіў у ордэн езуітаў. Сакрамент пасвячэння прыняў у 1758 у Львове. Выкладчык (прафесар) рыторыкі ў Станіслававе (1768-69) і Яраславе (1762-63), выкладчык філасофіі ў Перамышлі (1764-68) і ў Любліне (1769-71), маральнай тэалогіі ў Крамянцы (1768-69), потым місіянер у Сандамірскім ваяводстве (1771-72) і на Валыні (1772-73). Каля 1782 прыбыў на Беларусь і працаваў у Віцебску (1784-85), Мсціславе (1785-86), Хальчы (1787-89) і Дынабургу (1789-98), галоўным чынам як душпастыр.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Выдаў «Propositiones selectae ех universa philosophia» (Перамышль, 1768) і «De mundi systemate dissertatio cosmologica» (Перамышль, 1768), у якіх аб'яднаў прынцыпы схаластычнай філасофіі з дасягненнямі прыродазнаўчых навук, прымірыўшы веру з новымі дасягаеннямі навукі. Выступаў за алегарычную інтэрпрэтацыю Свяшчэннага Пісання, сцвярджаючы, што яно, згодна з навучаннем айцоў Касцёла, з'яўляецца тэалагічным доказам у справах веры і звычаяў, але не фізічных і астранамічных навук. Не будучы рашучым прыхільнікам тэорыі М. Каперніка, усё ж рэкамендаваў яе як прымальную гіпотэзу ў тлумачэнні астранамічных з'яў, таму што яна абапіраецца на законы фізікі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васькоў У. Католікі на абшарах Панізоўя і Севершчыны: Гісторыя Гомельскага дэканата. — Мн., 2011. ISBN 978-985-6825-62-0
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy. 1564-1995 / Oprac. L. Grzebień SJ. — Kraków, 1996.
  • Voisé W. Grzegorz Arakiełowicz o geo- i heliocentryzmie // Mikołaj Kopernik : studia i materiały Sesji Kopernikowskiej w KUL 18-19 lutego 1972 roku: praca zbiorowa / pod red. Mariana Kurdziałka, Jerzego Rebety, Stefana Swieżawskiego. Lublin, 1973.