Рыгор Арцем’евіч Цыркуноў
Рыгор Арцем’евіч Цыркуноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 снежня 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2008 |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | чыгуначны транспарт |
Месца працы | Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Расійскі ўніверсітэт транспарту |
Рыгор Арцем’евіч Цыркуно́ў[1] (4 снежня 1921 — 2008)[2] — вучоны ў галіне кіравання працэсамі перавозак на чыгуначным транспарце, доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (1998).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў вёсцы Сава (сучасны аграгарадок у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1941 годзе скончыў Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарту і быў прызваны ў чыгуначныя войскі[3]. Праходзіў службу дыспетчарам па воінскіх перавозках на чыгуначнай станцыі Саратаў-2, а з 1944 года — намеснік начальніка аддзела воінскіх перавозак ва ўпраўленні Заходняй чыгуначнай дарогі на Смаленск[3]. У 1947 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. У 1954—1957 гг. працаваў у Хабараўскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, дзе займаў пасады старшага выкладчыка, дацэнта. З 1957 года Р. А. Цыркуноў у Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту[4] у Гомелі. З верасня 1961 па ліпень 1962 года[3] займаў пасаду дэкана факультэта кіравання працэсамі перавозак.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар больш за 260 навуковых прац па ўдасканаленні тэхналогіі работы і тэхнічнага аснашчэння перагрузачных станцый, перавозачнага працэсу хуткапсавальных грузаў, навукова-метадычных прац для студэнтаў чыгуначных вышэйшых навучальных устаноў. Распрацаваў нарматыўныя дакументы па тэхналагічных працэсах работы чыгуначных вузлоў шматлікіх станцый Беларусі і краін СНД.
Сярод апублікаванага:
- Организация работы станций перегруза. — М., 1957.;
- Взаимодействие и организация процессов на станциях перегруза. — Мн., 1962.
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі і медалямі, а таксама знакамі «За выдатныя поспехі ў працы» Міністэрства вышэйшай адукацыі, «Ганаровы чыгуначнік», Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[3].
Зноскі
- ↑ БелЭн, 2003
- ↑ Вучоныя Беларусі. Цыркуноў, Рыгор Арцем’евіч (доктар тэхнічных навук; транспарт; 1921—2008)
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 ЦЫРКУНОЎ Рыгор Арцем’евіч (1921) // База даных «Мой край — Магілёўшчына»
- ↑ Сучасны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Цыркуноў Рыгор Арцем’евіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 151. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- ЦЫРКУНОЎ Рыгор Арцем’евіч (1921) // База даных «Мой край — Магілёўшчына». Магілеўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна.
- Вучоныя Беларусі. Цыркуноў, Рыгор Арцем’евіч (доктар тэхнічных навук; транспарт; 1921—2008) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- История факультета управелния процессами перевозок(руск.) // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 4 снежня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім павеце
- Памерлі ў 2008 годзе
- Дактары тэхнічных навук
- Нарадзіліся ў Горацкім раёне
- Выпускнікі Аршанскага каледжа БелДУТ
- Выпускнікі МІІТа
- Выкладчыкі БелДУТ
- Ганаровыя чыгуначнікі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Вучоныя СССР
- Вучоныя Беларусі
- Дэканы