Рыгор Багданавіч Багданаў
Рыгор Багданавіч Багданаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лютага 1910 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 кастрычніка 1943 (33 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1932—1943 |
Званне | старшы лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Рыгор Багданавіч Багданаў (22 студзеня (4 лютага) 1910 — 1 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Камандзір батальёна 385-га стралковага палка 112-й Рыльскай стралковай дывізіі (60-я армія, Цэнтральны фронт), гвардыі старшы лейтэнант. Герой Савецкага Саюза (17.10.1943, пасмяротна)[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Р. Б. Багданаў нарадзіўся ў вёсцы Марцюшы, цяпер Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі[1]. Скончыў пачатковую школу. У Чырвонай Арміі з 1932 года[1]. У 1938 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Падчас Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях са жніўня 1941 года на Заходнім, Варонежскім і Цэнтральных франтах[1].
Батальён пад камандаваннем, якім камандаваў гвардыі старшы лейтэнант Багданаў, вызначыўся пры фарсіраванні ракі Дняпро 24 верасня 1943 года[1]. Байцы фарсіравалі Дняпро паўночней Кіева, захапілі два населеныя пункты і ўтрымлівалі іх да падыходу асноўных сіл палка на працягу 10 контратак[1]. У час адбіцця чарговай варожай контратакі 1 кастрычніка 1943 года Р. Б. Багданаў быў смяротна паранены[1].
Пахаваны ў вёсцы Жукін Кіева-Святошынскім раёне Кіеўскай вобласці[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 17 кастрычніка 1943 года старшаму лейтэнанту Багданаву Рыгору Багданавічы пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
- Ордэн Суворава 3 ступені
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1964 годзе імя Р. Б. Багданава прысвоена Бяскатаўскай сярэдняй школе ў Гарадоцкім раёне[1][2].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Богданов Григорий Богданович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 63. — 737 с.
- ↑ Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 21 сентября 1964 г. № 429 «О присвоении имен защитников Родины школам Витебской области» Архівавана 4 сакавіка 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 407. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Рыгор Багданавіч Багданаў на сайце «Героі краіны»
- Багданаў Рыгор Багданавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадоцкім павеце
- Памерлі 1 кастрычніка
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Кіеўскай вобласці
- Пахаваныя ў Кіеўскай вобласці
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Асобы
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Гарадоцкім раёне
- Афіцэры СССР
- Удзельнікі бітвы за Дняпро
- Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне